Темы

Лінейка, падарункі і першы званок

Лінейка, падарункі і першы званок

Наведвальнікі ў Веснаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця бываюць часта, сюды прыязджаюць валанцёры, прадстаўнікі розных службаў, проста нераўнадушныя людзі. Выхаванцы і работнікі дзіцячага дома прывыклі да частых гасцей, але кожны раз рыхтуюцца да іх прыезду з усёй адказнасцю.

Так было і ў першы вераснёўскі дзень, калі ў інтэрнат завітаў цэлы дэсант. Сюды прыехалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Харытончык, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Інэса Караткевіч, старшыня рэспуб-ліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, першы намеснік старшыні Глускага райвыканкама Алена Булатоўская, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, дырэктар ААТ “Ольса” Мікалай Цыкуноў, дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глуска Людміла Сяргейчык, прадпрымальнік Ірына Ра-дзькова, старшыня райкама пра-фсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін.

Усіх гэтых людзей прывяло ў Веснаўскі дом-інтэрнат свята Першага званка, яны былі запрошаны на ўрачыстую лінейку да Дня ведаў. Ужо некалькі гадоў спецыялісты глускага ЦКРНіР арганізоўваюць тут навучальны працэс, і ў гэтым годзе ў ім будзе задзейнічаны 71 выхаванец. Справа, безумоўна, цяжкая, патрабуе цярплівасці і ад пе-дагогаў, і ад выхавацеляў. Справа адказная, гэта падкрэслівалі ў сваіх вітальных словах усе госці. Настаўнік для выхаванцаў Вес-наўскага дома-інтэрната — не проста настаўнік, ён і дарадчык, ён і маці, і тата… Таму адначасова з віншаваннямі ў адрас вучняў і ўсіх жыхароў інтэрната (бо на свята сабраліся ўсе, не толькі 71 чалавек, і рыхтавалі яго, і ўдзельнічалі ў ім таксама ўсе разам) гучалі і словы падзякі тым дарослым, хто ў гэтай справе заняты. У сваю чаргу выхаванцы дома-інтэрната, хочучы паказаць усё, што ўмеюць і на што здольны, таксама пастараліся. Па-першае, з нагоды свята была арганізавана выстава вырабаў дзяцей і іх педагогаў, па-другое, быў наладжаны невялікі канцэрт, а пасля ўрачыстай часткі ўсіх запрасілі на Свята кветак. Ну і, канешне, былі ўсе атрыбуты сапраўднай першавераснёўскай лінейкі: вітанне і слова ў наказ тым, хто толькі выпраўляецца ў краіну ведаў, віншаванне вучням ад тых, хто толькі нядаўна закончыў вучэбны курс, і, вядома ж, першы званок. Былі і падарункі, як індывідуальныя, для кожнага вучня, так і на патрэбы ўстановы, напрыклад, дрэваапрацоўчы станок для майстэрні, мікрахвалевая печка, грашовыя сертыфікаты. Так што свята, безумоўна, удалося, і гэта, упэўнена, адчулі ўсе, і “мясцовыя”, і прыезджыя.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Больш фота ў раздзеле “Фотагалерэя. 2017 год”

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость