Темы

Крадзяжы з-за халатнасці і свабоднага доступу

Колькасць крадзяжоў дзяржаўнай і грамадскай маёмасці сяголета ў параўнанні з мінулым годам знізілася і склала 4 выпадкі, з іх у сферы аграпрамысловага комплексу здзейснена 2 крадзяжы, абодва адбыліся ў эксперыментальнай базе “Глуск”. Так, з 13 на 14 сакавіка невядомая асоба са склада ў вёсцы Барысаўшчына ўкрала 4,6 тоны ячменю, сума ўрону складае 1 495 рублёў. У пачатку красавіка з тэрыторыі малочнатаварнай фермы ў вёсцы Краснае мясцовы жыхар, дарэчы, работнік фермы, украў двух бычкоў на агульную суму 1 213 рублёў. Следчым камітэтам была ўзбуджана крымінальная справа, суд асудзіў вінаватага на 2 гады пазбаўлення волі, урон гаспадарцы кампенсаваны ў поўным аб’ёме.

Па словах начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Ігара Качалава, асноўнымі прычынамі гэтых крадзяжоў сталі адсутнасць замкоў на складзе і халатныя адносіны да захавання маёмасці — у першым выпадку, а таксама адсутнасць кантролю за перадачай жывёлы ад вартаўніка да загадчыка фермы і прыняцце на работу начным даглядчыкам жывёлы чалавека, неаднаразова судзімага за маёмасныя злачынствы. Такія факты прыводзіліся падчас пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 6 верасня. У яго рабоце прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Ірына Давыдзенка і дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Пятрова.

Першым у парадку дня разглядалі пытанне аб выкананні раней прынятага рашэння па арганізацыі захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцей сельскагаспадарчых арганізацый Глускага раёна. Як паведаміў начальнік РАУС Ігар Качалаў, начнымі рэйдавымі мабільнымі групамі з ліку супрацоўнікаў міліцыі было абследавана 56 аб’ектаў захоўвання таварна-матэрыяльных каш-тоўнасцей, было накіравана 117 прадпісанняў аб ухіленні выяўленых недахопаў, на 10 пасадных асоб складзены адміністрацыйныя пратаколы. Штодзённымі рэйдавымі групамі міліцыі зафік-савана 16 фактаў адсутнасці вартаўнікоў на рабочых месцах (у РАПТЗе, ААТ “Турыно-агра”, “Зара Камуны”, “Глуская Зара” і эксбазе “Глуск”) і 12 фактаў знаходжання вартаўнікоў на рабочых месцах у нецвярозым стане (у эксбазе “Глуск” (8 фактаў), РАПТЗе, ААТ “Турыно-агра”, “Зара Камуны”). Таксама ў ходзе правядзення рэйдаў і што-дзённай работы супрацоўнікаў РАУС выяўлена 12 фактаў дробных крадзяжоў маёмасці арганізацый (у ААТ “Глуская Зара” (4 факты), РАПТЗе, “Турыно-агра”, эксбазе “Глуск” і аграфірме “Слаўгарадскі”). Падчас уборачнай кампаніі міліцыянерамі неаднаразова выяўляліся факты эксплуатацыі транспарту сельгасарганізацый кіроўцамі без правоў, тэх-ніка на мехдварах захоўвалася незамыкнутай, а ключы часам знаходзіліся прама ў замку запальвання, у некаторых выпадках меўся свабодны доступ да кормаўборачных камбайнаў і трактароў, прасушанае зерне захоўвалася не ў складскім памяшканні, а таксама было ў свабодным доступе.

Для захавання таварна-матэрыяльных каштоў-насцей і недапушчэння крадзяжоў маёмасці сель-гасарганізацый, зазначыў Ігар Качалаў, кіраўнікам арганізацый было рэкамендавана абсталяваць аб’екты ахоўна-пажарнай сігналізацыяй, заключыць часовыя дагаворы на ахову насеннага фонду і іншых матэрыяльных каштоўнасцей, устанавіць сістэмы відэаназірання і відэарэгістрацыі на ўездах і выездах з тэрыторый фермаў, комплексаў і мех-двароў, аднак ні ў адной сельгасарганізацыі гэта не было зроблена. Прычына — адсутнасць сродкаў. Па гэтай жа прычыне не быў выкананы пункт раней прынятага рашэння выканкама па ўстаноўцы на ўсе энерганасычаныя сельгасмашыны GPS-наві-гатараў. З усяго сказанага вынікае, робіць вывад начальнік РАУС, што работа па захаванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у сельгасарганізацыях раёна знаходзіцца ў нездавальняючым стане.

У дапаўненне сказанага пацвердзіў некаторыя факты і назваў іншыя прыклады неналежнага захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей у ААТ “Турыно-агра” пракурор раёна Леанід Палевіч, абапіраючыся на вынікі праверкі, праведзенай пракуратурай у гэтай гаспадарцы.

Са свайго боку Генадзь Лаўранкоў заўважыў, што міліцыя не павінна браць на сябе функцыю аховы аб’ектаў — для гэтага існуюць іншыя структуры і падраздзяленні, яе задача — у прафілактыцы зла-чынстваў і ў іх раскрыцці. Між тым раскрыты не ўсе злачынствы, дапушчаныя ў аграпрамысловым комплексе. З пачаткам актыўных палявых работ на аўтазаправачнай станцыі Глуска чамусьці зні-жаецца продаж паліва, хаця павінна быць наадварот (ва ўласнасці жыхароў раёна больш за 300 трактароў), а вось фактаў незаконнага продажу паліва мясцовымі механізатарамі трэцім асобам міліцыяй так і не было зафіксавана. Вось над чым трэба працаваць больш актыўна і больш плённа, заўважыў Генадзь Лаўранкоў.

Пасля свае тлумачэнні па названых праблемах (чаму сталі магчымымі тыя ці іншыя парушэнні ў гаспадарках, што зроблена па недапушчэнні падобнага ў будучым і чаму не выкананы ўсе пункты рашэння райвыканкама па захаванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцей)  давалі антыкрызісны кіраўнік “Турыно-агра” Аляксей Мігай, дырэктар ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” Уладзімір Штылёў і дырэктар ААТ “Глуская Зара” Леанід Буры. Яны прызналі, што па многіх фактах меў месца недагляд з боку кіраўніцтва, аднак пэўныя мерапрыемствы для паляпшэння сітуацыі з захаваннем матэрыяльных каштоўнасцей ужо выканананы, будуць устаноўлены і GPS-навігатары на энерганасычаную тэхніку, праўда, не адразу, паколькі на гэта патрэбны сродкі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость