Темы

На пачатку кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначылі настаўнікі Глускага раёна

На пачатку кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначылі настаўнікі Глускага раёна

Цалкам апраўдана, што сваё прафесійнае свята настаўнікі адзначаюць на пачатку кастрычніка. Падумайце самі: зімою ёсць Новы год, 23 лютага, вясною — 8 сакавіка, летам увогуле канікулы, што само па сабе свята. А вось восенню — у самы раз, і менавіта ў кастрычніку. Бо верасень дадзены на тое, каб усё (то-бок расклад, урокі, планаванне, справаздачы ды іншае, што ставіцца ў абавязак нашым настаўнікам) усталявалася, улеглася, было напісана, надрукавана ды раскладзена па патрэбных палічках. У лістападзе ўжо час рыхтавацца да навагодніх ранішнікаў. А вось кастрычнік — сама тое…

Гэта, канешне, так, лірычнае адступленне, думкі на тэму. Што датычыцца свята ў кастрычніку, яно, хоць ужо і восень, і холадна, расквечана яркімі фарбамі — паглядзіце на дрэвы за вокнамі. Так, як расквечана імі сама прафесія настаўніка: у якой іншай вы знойдзеце столькі розных аспектаў? Такой жа яскравай атрымалася і ўрачыстасць да Дня настаўніка, што прайшла 29 верасня ў актавай зале гімназіі. Настаўнікі, выхавацелі дашкольных устаноў, педагогі дадатковай адукацыі і ўсе іншыя, хто мае дачыненне да гэтага свята, сабраліся, каб павіншаваць адзін аднаго, паглядзець адзін на аднаго (не толькі ў зале, але і на сцэне, бо канцэрт ладзілі, вядома ж, таксама настаўнікі), каб парадавацца за поспехі калег і пахваліцца сваімі.

У сваім прывітальным слове начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі заўважыў: “Педагагічная сям’я Глушчыны — гэта здаровы, працаздольны і баявы калектыў, якому сёння па плячы любая праблема, любая задача, для якога няма нічога невырашальнага і невыканальнага, і за гэта вам вялікі дзякуй!”

Зрэшты, толькі агульнымі словамі не абышлося. Для многіх яны былі падмацаваны персанальнымі ўзнагародамі. Аляксандр Бельскі ўручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама дырэктару Усцярхоўскага НПК Віктару Сасноўскаму, дырэктару Клятнянскага НПК Людміле Казачок, настаўніку-дэфектолагу СШ № 1 Надзеі Лукашэвіч, настаўніку матэматыкі і інфарматыкі Заеліцкага НПК Вользе Таранавай, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства СШ № 1 Валерыю Бабовічу. Падзячныя пісьмы Глускага раённага выканаўчага камітэта атрымалі кіраўнікі ўстаноў адукацыі: Валянціна Сыцька (СШ № 1), Надзея Марус (гімназія), Наталля Шылава (Завалочыцкі НПК), Вольга Грудзінская (сацыяльна-педагагічны цэнтр). За шматгадовую добрасумленную працу, высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама былі ўзнагароджаны намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Заеліцкага НПК Алена Мукасей, загадчыца яслей-сада № 3 Глуска Алена Кісялевіч, выхавацель групы падоўжанага дня СШ № 2 Людміла Кісляк, настаўніца фізікі СШ № 2 Тамара Ліневіч, настаўніца пачатковых класаў Каткаўскага НПК Валянціна Пруднікава, сацыяльны педагог СШ № 2 Людміла Сяленчык, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Святлана Дзяшчэня (Клятнянскі НПК) і Святлана Каблаш (гімназія).

Пачулі ў свой адрас добрыя словы і атрымалі падзячныя пісьмы раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму “юбіляры” — тыя, хто працуе ў адукацыі 30, 35 або 40 гадоў, усіх разам іх аказалася 33 чалавекі.

Думаецца, калі скласці спіс усіх работнікаў сістэмы адукацыі раёна і падпісаць побач іх дні нараджэння, то атрымаецца, што на кожны дзень года прыпадаюць чые-небудзь імяніны. Знайшоўся “нованароджаны” і 29 верасня, гэта Сяргей Сяргееў, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства гімназіі Глуска, і ён атрымаў сваю порцыю апладысментаў, пажаданняў, а таксама кветкі.

Прымалі ў гэты дзень асобныя віншаванні і педагогі мясцовага Цэнтра творчасці — з той нагоды, што ў 2017 годзе гэта ўстанова адзначае 55-годдзе дзейнасці.

Галіновы прафсаюз таксама не застаўся ў баку ад настаўніцкага свята і падрыхтаваў граматы, іх уручыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ахрэмчык. Падзякі Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі атрымалі Ганна Януш, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра творчасці Глуска, Ірына Башкевіч, член райкама Глускай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Святлана Герасімчук, загадчыца Калаціцкага дзіцячага сада. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адзначаны Алена Самуйлік, дырэктар Цэнтра творчасці Глуска, і Галіна Шылкіна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, а Ганаровай граматай Глускага раённага камітэта галіновага прафсаюза — Фёдар Хлань, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Глускай санаторнай школы.

Зразумела, усе гэтыя ўручэнні былі не фармальнымі, пад капірку, а суправаджаліся песнямі, танцамі, жартамі да месца, і ў зале панаваў сапраўды святочны настрой.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024