Темы

Глуская аптэка пачала прымаць пакупнікоў у абноўленым пасля капітальнага рамонту будынку

Глуская аптэка пачала прымаць пакупнікоў у абноўленым пасля капітальнага рамонту будынку

Першай пакупніцы, першаму пакупніку і першаму пакупніку-дзіцяці – падарункі. Так аптэка №99 Глуска адзначыла сваё наваселле 13 снежня. Хаця ў поўным сэнсе слова наваселлем гэты пераезд назваць нельга, аднак вельмі радаваліся яму і работнікі аптэкі, і яе шматлікія пакупнікі. Ды і не дзіўна: больш за сто год менавіта на гэтым месцы стаяла ў Глуску аптэка. Такое пастаянства было на руку глушчанам, аднак будынак з цягам часу ўсё больш і больш настойліва патрабаваў рамонту. І вось Магілёўскае РУП “Фармацыя” на 2012 год запланавала капітальны рамонт. Што тут казаць, глушчане, вядома, абрадаваліся перспектыве абнаўлення, аднак, убачыўшы, што ад будынка адны толькі сцены засталіся, ды і то не поўнасцю, некалькі занепакоіліся: ці не стане такі звыклы воку местачковы аб’ект непазнавальным? Ды хваляванні былі дарэмнымі: адноўлены будынак захаваў сваю ранейшую архітэктурную стылістыку, прычым унутранае аздабленне адпавядае знешняму выгляду. Аднак стылістычнае рэха мінулага не перашкодзіла з’явіцца там многім сучасным зручнасцям – асобным пакоям для персаналу, месцу для адпачынку, ёсць нават пральная машына, прадугледжаны ўсе неабходныя ўмовы для правільнага захоўвання лекаў – закрытыя шафы, халадзільныя камеры. Эстэтычны выгляд – больш чым прыстойны. Менавіта на гэта і звярнулі ўвагу і першыя пакупнікі, якіх, дарэчы, у першыя ж хвіліны найшло нямала – на дзве чаргі, і спецыяльна запрошаныя на адкрыццё госці. Радасць наваселля з калектывам аптэкі раздзялілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, яго намеснік Людміла Клыга, генеральны дырэктар Магілёўскага РУП “Фармацыя” Валянціна Ігнаценка, начальнік аддзела тэхнічнай эксплуатацыі і рамонтных работ прадпрыемства Уладзімір Волкаў, кіраўнік падраднай арганізацыі, што вяла ўсе будаўнічыя работы, Дзмітрый Максімкоў.
— Аптэка – аб’ект вельмі патрэбны ўсім, у нас ніколі не бывае бязлюдна, – гаворыць яе загадчыца Зінаіда Янкоўская, – таму з такім нецярпеннем нашага вяртання на старое месца і адкрыцця аптэкі чакалі многія глушчане. І мы, увесь калектыў, вельмі ўдзячны і кіраўніцтву нашага абласнога прадпрыемства “Фармацыя”, якое знайшло магчымасць выдаткаваць сродкі на гэты рамонт, і нашым будаўнікам, якія ўсё зрабілі якасна і своечасова, да таго ж дапамаглі нам з пераездам. Асобна хачу выказаць словы падзякі кіраўніцтву раёна за дапамогу ў вырашэнні многіх бягучых праблем і Глускаму “Жылкамгасу”, дзе нам ніколі не адмовілі і заўсёды ішлі насустрач, калі ўзнікалі цяжкасці ў працэсе рамонту. Не магу таксама не падзякаваць і свайму калектыву, ён невялікі, усіх нас дзесяць чалавек, але вельмі працаздольны і прафесійны. Я ведаю, як няпроста ім было працаваць гэтыя некалькі месяцаў у прыстасаваным будынку, як давялося, не лічачыся з часам і ўласнымі справамі, займацца пераездам і ўладкаваннем на старым месцы, але ўжо ў новых умовах. Аднак усё было зроблена аператыўна, каб пакупнікі не адчувалі нязручнасці, бо мы працуем для іх. Спадзяёмся, у новым інтэр’еры іх у нас будзе яшчэ больш, але няхай яны звяртаюцца да нас не столькі па лекі, колькі па вітаміны для прафілактыкі захворванняў і касметычныя сродкі, каб усе былі прыгожымі і здаровымі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником

5 мая 2025
Читать новость
Власть

5 мая — День печати. Поздравления от руководства района

5 мая 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость