Імя Івана Пятровіча Булгакава знаёма многім глушчанам, асабліва сярэдняга веку і старэйшым. Таленавіты мастак, родам з Тамбоўскай вобласці, пяцьдзясят гадоў пражыў у Глуску. За гэты час па-сапраўднаму палюбіў наша ціхае мястэчка, яго разважлівых жыхароў, маляўнічыя краявіды, а потым і сам зрабіўся мясцовай знакамітасцю. Чаму? Ды таму што назіральны быў, прыкмячаў усё найбольш цікавае, адметнае і рабіў замалёўкі, дзе алоўкам, а найбольш фарбамі. Так атрымліваліся яго карціны. Сёння цяжка сказаць, колькі іх было напісана мастаком (у свой час вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы, ды не скончыў: у 1940-м быў прызваны ў армію, а потым – вайна). Затое дакладна можна сцвярджаць, што карціны яго з глускімі краявідамі сёння прапісаліся не толькі ў дамах многіх местачкоўцаў, але і ў апартаментах шмат каго з нашых былых землякоў, што зараз жывуць у далёкім замежжы па ўсім свеце. Больш таго, яго работы ў свой час набываліся музейнымі фондамі Беларусі, Масквы, прыватнымі калекцыянерамі. Больш за сем гадоў, як мастака няма ўжо з намі, але яго і дагэтуль многія памятаюць, узгадваюць сустрэчы, размовы (ён, акрамя ўсяго іншага, і чалавек быў цікавы). І вось днямі ў глушчан з’явілася магчымасць завочнай сустрэчы з Іванам Пятровічам Булгакавым. Сустрэчы праз яго карціны. У мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі з 12 снежня адкрылася выстава работ мастака, якія сюды для выстаўкі, амаль сорак карцін, перадаў яго сын Аляксандр Булгакаў. Экспазіцыя будзе дзейнічаць да першага лютага. І яшчэ. Магчыма, не ўсе ведаюць, што датуемы 1904 годам і найбольш шануемы прыхаджанамі абраз Божай Маці “Утоли моя печали” перадаў у Свята-Богаяўленскую царкву Іван Пятровіч Булгакаў. Парэзаную ікону ён у свой час знайшоў схаванай на гарышчы цесцевага дома і адрэстаўраваў яе. Перад гэтай іконай яшчэ ў старой царкве маліліся і ставілі свечкі нашы продкі. А значыць, мы сёння маем магчымасць працягваць іх духоўную традыцыю дзякуючы ўсё таму ж Івану Булгакаву.
Т.ЛУКАШЭВІЧ Фота С.РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Гісторыя Глушчыны
Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час
5 мая 2025
Власть
Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником
5 мая 2025
Власть
5 мая — День печати. Поздравления от руководства района
5 мая 2025
Актуально
Вниманию владельцев лодок!
4 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Ветераны посадили аллею
4 мая 2025
АПК
Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе