Адліга лыжні не перашкода

Ва ўзроставай групе ад 18 да 29 гадоў першымі былі: Аляксандр Валёха (аддзел адукацыі), Андрэй Іваноў (лясгас) і Павел Нікітка (райвыканкам). Сярод жанчын першымі да фінішу прыйшлі Таццяна Сярко (УКП “Жылкамгас”), Святлана Балыка (ПМК-249) і Вольга Белаушка (зборная аддзела па надзвычайных сітуацыях і КБА). Узроставая група ад 30 да 39 гадоў, мужчыны: Уладзімір Падбярозкін (раён электрасетак), Аляксандр Грамыка (РАНС-КБА), Сяргей Кісялёў (УКП “Жылкамгас”); жанчыны: Ірына Башкевіч (райвыканкам), Алена Лобах (УКП “Жылкамгас”), на трэцім месцы дзве ўдзельніцы —Аляксандра Ліневіч (аддзел адукацыі) і Аксана Дзяшчэня (РАНС-КБА). Ва ўзроставай групе 40 — 49 гадоў месцы з першага па трэцяе размеркаваліся наступным чынам: Анатоль Муха (лясгас), Аляксандр Дзяшчэня (раён электрасетак), Анатоль Мядзведка (аддзел адукацыі); жанчыны: Галіна Юхневіч (аддзел адукацыі), Святлана Нікітка (лясгас), Марыя Шчарбіна (УКП “Жылкамгас”). Удзельнікі старэйшай узроставай групы таксама паказалі добрыя вынікі і па праву занялі свае месцы на п’едэстале пераможцаў, гэта Уладзімір Тупіца (аддзел адукацыі), Генадзь Муха (лясгас), Іван Шантар (раён газазабеспячэння); сярод жанчын вызначыліся Чулпан Шарамет (лясгас), Зоя Бурлакова (аддзел адукацыі) і Валянціна Сакалоўская (УКП “Жылкамгас”).
Сярод каманд фізічнай культуры (у залік браліся чатыры лепшыя вынікі) на першым месцы раённы аддзел адукацыі, другое ў лыжнікаў Глускага лясгаса, на трэцім УКП “Жылкамгас”.
Сярод каманд сельскагаспадарчых прадпрыемстваў тройку лідараў пачынае СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, на другім месцы СВК “Дружба”, на трэцім каманда СВК “Калгас “Зара камуны”. Высокім камандным вынікам паспрыялі добрыя вынікі лідараў у асабістым заліку, лепш за іншых выступілі: Іван Барысевіч (СВК “Дружба”), Раман Чабанюк (СВК “Калгас “Зара”), Андрэй Юшкевіч (СВК “Калгас “Зара камуны”); сярод жанчын гэта Аксана Лустава (“СВК “Калгас “Слаўгарадскі”), Наталля Ахрэмчык (СВК “Калгас “Зара камуны”) і Іна Гайшун з гэтай жа гаспадаркі.
Але найбольш цікавым для ўсіх, думаецца, быў апошні забег на 2 кіламетры, забег на званне лепшага лыжніка раёна, у ім маглі прымаць удзел усе жадаючыя. Інтрыга з’явілася з самага пачатку і захоўвалася да апошніх метраў дыстанцыі, бо да фінішу адначасова прыйшлі адразу два спартсмены-аматары: Анатоль Муха, прадстаўнік Глускага лясгаса, і Юрый Голуб, вучань СШ №2, яны і прызнаны лепшымі лыжнікамі раённай лыжні-2013. Другі вынік паказаў таксама вучань другой школы Максім Дземідовіч, трэцім быў работнік лясгаса Аляксандр Мішур.
Як паведамілі нам у аддзеле фізкультуры, спорту і турызму, наступныя спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды будуць па плаванні. Выступленні каманд фізкультуры гарпасялковых прадпрыемстваў і сельгасарганізацый таксама будуць арганізаваны ў адзін дзень.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА