Темы

З пакалення стойкіх

З пакалення стойкіх

Юнацтва савецкіх людзей, якія нарадзіліся ў 1920-я гады, прыйшлося на вельмі няпросты, цяжкі час — вайна, акупацыя, голад, разруха.

Мая суразмоўца Ніна Уладзіміраўна Кульба менавіта з гэтага пакалення стойкіх, мужных і адважных людзей. Нарадзілася яна ў вёсцы Поўстка Глускага раёна. У сям’і, акрамя Ніны, было яшчэ тры браты (малодшы нарадзіўся ўжо ў ваенны час). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзяўчыне было 16 гадоў, яна паспела скончыць 9 класаў.

— У 1942 годзе, — успамінае Ніна Уладзіміраўна, — мой старэйшы брат пайшоў у партызанскі атрад. У вёску ўсё часцей сталі наведвацца паліцаі — шукалі партызан. Аднойчы немцы і паліцаі акружылі Поўстку, схапілі траіх нашых аднавяскоўцаў, адвялі ў Падлужжа і там расстралялі. Да нас у хату таксама заходзілі, але мы паспелі ўцячы і схавацца ў хляве, у загоне, дзе стаяла карова. На руках у мамы быў малодшы дзевяцімесячны брацік. Выратавала нас тое, што ён увесь час маўчаў, ні разу і гуку не падаў. Калі паліцаі адышлі ад нашага дома, мы змаглі выбрацца з хованкі і сышлі на суседні двор, а потым у лес. Вось так два гады ў лесе пад адкрытым небам і жылі. У навакольныя вёскі нас мясцовыя жыхары не пускалі: вядома, здагадваліся, хто мы такія, і, канешне ж, баяліся за сваё жыццё. Удзень мы хадзілі па лесе, маленькага браціка па чарзе насілі на руках. Начавалі спачатку ў будане, потым у невялічкай зямлянцы, якую выкапалі бліжэй да месца, дзе стаяў партызанскі атрад. У зямлянцы зрабілі нары і на іх спалі. Падушак не было, коўдры таксама — у чым хадзілі па лесе, у тым і спалі. Харчаваліся амаль адною бульбаю. Летам і восенню яшчэ ягады ды грыбы збіралі. Вясною з лесу выходзілі на поле, дзе з ускрайку прысаджвалі бульбу, даглядалі яе, а потым капалі і захоўвалі ў ямах, якія былі далекавата ад зямлянкі. Зімою, каб нас па слядах не знайшлі, выходзілі па бульбу ноччу, калі ішоў снег, у мяцеліцу.

Немцы з паліцаямі рэгулярна праводзілі аблавы ў лесе, нават з сабакамі шукалі партызан і іх сем’і. А такіх, як мы, уцекачоў з вёсак у нашых лясах было шмат. У 1944 годзе ў адну з такіх аблаў трапіла разам з іншымі і наша сям’я. Бацька паспеў уцячы. А нас усіх прывялі ў вёску. Сярод паліцаяў быў наш родзіч, які папярэдзіў маму, каб бацька не прыходзіў дадому: калі яго зловяць — адразу расстраляюць. Пяць чалавек з вёскі, у тым ліку і мяне, адвезлі ў Глуск у турму. Тут мы прабылі 10 дзён. І не проста сядзелі ў камеры, а працавалі: фарбавалі, бялілі, даглядалі жывёлу. Вядома ж, вельмі баяліся, што заб’юць. Аднойчы нашу гутарку і плач пачуў немец-ахоўнік. Спытаў: «Паненкі, чаго вы плачаце?» Мы і расказалі яму пра нашыя страхі. Тады немец прынёс нам трохі хлеба, па кубачку кавы і сказаў, што нас не заб’юць, а адправяць на працу ў Германію. Так і здарылася. Праз некалькі дзён мы трапілі ў Бабруйск, а потым паехалі далей на захад, у горад Розенберг, дзе быў зборны пункт. Мяне размеркавалі ў канцлагер у Польшчу: працавала на ваенным заводзе.

Ніна Уладзіміраўна Кульба. Здымак зроблены ў 1944 годзе

Прыкладна восенню 1944 года нас вызвалілі савецкія войскі. Усім былым вязням аддалі загад самастойна дабрацца да Кракава. Мы прайшлі пешшу больш за 70 кіламетраў: ішлі два дні, на начлег нас пускалі мясцовыя жыхары. Потым былых вязняў размеркавалі каго куды. Мяне адправілі на фронт, у ваенна-будаўнічы сапёрны батальён, які ўваходзіў у склад Першага Украінскага фронту. Сярод маіх аднапалчан толькі я адна была з Беларусі. Наша часць ішла ўслед за наступаючым фронтам: сапёры размініравалі дарогі, палі, а мы будавалі разбураныя масты, чыгунку, аўтамабільныя дарогі. Перамогу я сустрэла ў Германіі на рацэ Одэр, недалёка ад Берліна.

Пасля Перамогі я яшчэ на пяць месяцаў затрымалася ў воінскай часці, якая рухалася на ўсход па тэрыторыі Чэхаславакіі, Аўстрыі, Венгрыі. А потым мы вярнуліся на савецкую тэрыторыю, на пастаяннае месца дыслакацыі нашай часці ў горад Стары Самбар у Львоўскай вобласці. Камандзір часці хацеў, каб я засталася і далей служыць пры штабе, але ж я была без дакументаў. І вось мяне адправілі дамоў. Спачатку дабралася да Кіева, потым да Чарнігава, а там праз Гомель, Жлобін — да Бабруйска. Папутная машына прывезла ў Глуск. Я выйшла ў цэнтры мястэчка, на месцы, дзе цяпер цэнтральны парк. Уяўляеце, мне ў воінскай часці нават выдалі ваенную форму: шынель, шапку, усё як трэба. Людзі вельмі эмацыянальна ў той час рэагавалі на кожнага, хто вяртаўся з фронту, вядома, чакалі і сваіх родных. Таму і мяне, калі я выйшла з машыны, абступілі местачкоўцы: сталі распытваць, хто я  ды адкуль. У размове высветлілася, што мае бацькі пасля вызвалення перабраліся ў райцэнтр і жывуць насупраць аптэкі. Лёс склаўся так, што больш у Стары Самбар я не трапіла, хоць і выклік прысылалі з воінскай часці, каб прыехала і працягвала служыць…

 Пасля вайны Ніна Уладзіміраўна працавала ў Глуску на сплаўучастку, на маслазаводзе. Потым выйшла замуж і пераехала ў родную Поўстку. Нарадзіла чацвёра дзетак. Шмат гадоў працавала прадаўцом у вясковым магазіне ва Усцярхах.

У Ніны Уладзіміраўны вялікая дружная сям’я: акрамя дзяцей, ужо выгадавалася 9 унукаў і падрастае 17 праўнукаў (апошні нарадзіўся зусім нядаўна, у пачатку красавіка). “Мне ўжо шмат гадоў, — кажа Ніна Уладзіміраўна, — але ўсё роўна хочацца жыць, радавацца кожнаму дню, кожнаму імгненню. А як прыемна, калі з’язджаецца ўся наша вялікая сям’я! І, нягледзячы на ўсё тое, што прыйшлося перажыць, я — шчаслівы чалавек”.

У Дзень Перамогі ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былая вязніца фашысцкага канцлагера Ніна Уладзіміраўна Кульба будзе прымаць віншаванні. Мы да іх таксама далучаемся і зычым бадзёрасці, здароўя і спакойнага, мірнага жыцця.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара і з архіва Ніны КУЛЬБЫ

Последние новости

Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024