Темы

Сеюць, падсяваюць ды траву косяць

За 90-працэнтны рубеж перайшла сяўба яравых культур на палях раёна: па стане на раніцу 21 мая мясцовымі гаспадаркамі, у тым ліку фермерскімі, засеяна больш за 9 тысяч 120 гектараў. Пры гэтым дзве сельгасарганізацыі, гэта “Турыно-агра” і райаграпрамтэхзабеспячэнне, поўнасцю пасеялі яравыя культуры, а тры гаспадаркі пакуль што не выйшлі і на сярэднераённы паказчык, гэта “Зара Камуны” (85 % да плану), эксбаза “Глуск” (74 %) і “Глуская Зара” (68 %). З іх у пераліку на гектары больш за ўсіх работы застаецца хлебаробам эксперыментальнай базы — амаль 700 гектараў. Шмат работы гэтай гаспадарцы застаецца і на кукурузных палетках: пасеяна менш за 500 гектараў з 1 050 патрэбных. А вось у “Турыно-агра” з кукурузай адсеяліся поўнасцю, таксама выканалі тут план падсеву шматгадовых траў на пашы. Па раёне ў цэлым кукурузы яшчэ патрэбна пасеяць больш за 770 гектараў і падсеяць на пашы 550 гектараў шматгадовых траў, гэта крыху больш за 30 працэнтаў ад патрэбнага.

Што да касьбы траў першым укосам, то яна на самым пачатку: на ўчарашні дзень па раёне было скошана 95 гектараў травы з амаль 9 000 патрэбных.  Найбольшыя плошчы на касьбе траў маюць аграфірма “Слаўгарадскі” і “Глуская Зара” — 2 000 і 2 100 гектараў адпаведна. Лідарамі па тэмпах работ на касьбе з’яўляюцца ААТ “Турыно-агра” (35 га) і аграфірма “Слаўгарадскі” (38 га).

Последние новости

Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость