Темы

Сакрэт яе поспеху

Сакрэт яе поспеху

Даша Сарапас, навучэнка школы мастацтваў, у конкурсах юных музыкантаў выступае не ўпершыню, і выступае паспяхова. Але гэты сцэнічны поспех найбольш прыкметны ў яе яшчэ нядоўгай музычнай біяграфіі. Напрыканцы лютага ў Магілёве праходзіў абласны тур VII адкрытага форума цымбалістаў “Сярэбраны звон цымбалаў”. Дзяўчынка, нягледзячы на свой юны ўзрост (ёй толькі 8 гадоў) і на зразумелае ў такіх выпадках хваляванне, выступіла вельмі ўдала: члены журы высока ацанілі яе здольнасці і вылучылі для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу, а прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Яўген Гладкоў правёў з дзяўчынкай майстар-клас.
Заняткі музыкай, з улікам парад маэстра, Даша зараз прадаўжае са сваім выкладчыкам Людмілай Клімчык і акампаніятарам Вольгай Хацько. А верны памочнік і мудры дарадчык у гэтай справе — мама Ірына. Сакрэт поспеху, як зазначыла дырэктар школы мастацтваў Аксана Мельнік, менаві-та ў гэтым дружным трохкутніку — вучань — настаўнік — бацькі. Думаецца, іх агульная нацэленасць на канчатковы вынік і будзе залогам іншых удалых выступленняў юнай цымбалісткі. І бліжэйшае з іх — у Маладзечне, дзе напрыканцы сакавіка будзе праходзіць рэспубліканскі форум “Сярэбраны звон цымбалаў”. Поспехаў табе, Даша, і на гэтай музычнай сцэне.

Т.ЛУГАВАЯ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость