Темы

У Пагосце — калодзеж, у Бабірове — цэгла

У Пагосце — калодзеж, у Бабірове — цэгла
Калацічы. “Склад” з тыльнага боку вуліцы Дарожнай

Закінутыя дамы, зараснікі, паламаны ці касабокі штыкетнік, спіленыя яшчэ вясною ды зваленыя ў кучу галіны дрэў, аварыйныя калодзежы — хоць што адно з пералічанага, ды сустракаецца ў кожнай вёсцы. Гэта, так бы мовіць, тыповыя парушэнні правілаў добраў-парадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Праўда, кожнае канкрэтнае такое парушэнне скрупулёзна бярэцца на карандаш прадстаўнікамі санітарнай, землеў-парадкавальнай і іншых службаў, і па кожным парушэнні яны выдаюць гаспадарам (як людзям, так і ўстановам) папярэджанні і прадпісанні навесці парадак, нагадвае галоўны санітарны ўрач раёна Цімур Разанаў. Калі праз пэўны час усё зроблена як мае быць — то добра, калі не — то выбачайце, можна і штраф займець.

Пагост. Калодзеж на вуліцы Цэнтральнай

Падчас чарговага рэйду па тэрыторыі Калаціцкага сельсавета гэтых паламаных платоў ды няскошаных мясцін каля двароў мы таксама пабачылі нямала. Тут выкажу, можа, і крамольную думку: у некаторых вёсках выкошваннем ужо нічога не выратуеш. Ну праўда, калі на вуліцу даўжынёй у кіламетр усяго якія тры хаты, а пустыя прагалы зарастаюць не столькі бадыллем, колькі ўжо хвойнікам ды бярэзнікам, то там касі-не касі — нічога не будзе. На жаль. Хоць раз на тыдзень прыязджай з брыгадай ды выкошвай-выразай — прырода возьме сваё, тое, што калісьці адваявалі ў яе людзі. Ні ў якім выпадку не кажу, што трэба ўжо зусім забыцца на тыя тры хаты, не! Якраз ім і трэба ўвага, бо хутчэй за ўсё жывуць там састарэлыя гаспадары, і не заўсёды ім дапамагаюць дзеці ці ўнукі. Дык не распыляцца тады на ўсе кіламетры вёскі, а засяродзіцца на гэтых трох дварах.

Пляцоўка для смецця каля могілак у Бабірова

Нехта са мной не пагодзіцца і таксама, магчыма, будзе мець рацыю. Увогуле, гэта было зусім тут неабавязковае адступленне-разважанне, думкі, навеяныя нашай паездкай. Ды і зарослыя пусткі ў маланаселеных вёсках — гэта, можна сказаць, дробязь. Бо зноў жа — дрэвам не загадаеш не расці. (У Макавічах у адным з пакінутых і разваленых дамоў маліннік буяе проста ў былым пакоі).

Бабірова. Рэшткі разбуранага будынка, які належаў райпо

А вось некаторым гаспадарам (зноў жа, і фізічным, і юрыдычным асобам) трэба і загадваць, і нагадваць, і патрабаваць ад іх. Вось, напрыклад, Пагост, калодзеж насупраць дома 79. Відаць, што людзі ім карыстаюцца, але ж які ён занядбаны! Даха напалову няма, ад дзверцы (ці як гэта называецца ў калодзежах) таксама засталіся толькі чатыры дошчачкі, ды й тыя нейкія лядашчыя. Ну мо і не п’юць з гэтай студні, але ж туды і лёгка ўваліцца якое малое. Можа, у Пагосце ўжо і не бываюць тыя дзеці, але і гэта, здаецца, не аргумент, каб такі вось аварыйны калодзеж стаяў проста на вуліцы. У Сельцах насупраць дома 55 — нежылая хата. Сцены ў ёй акуратна выразаны, а ўнутры сметнік: усё, што ў хаце было, так зваленым і засталося, ды, здаецца, і звонку смецця яшчэ накідалі. Тут ужо пытанне да сельскага Савета. А вось наконт звалкі ў закінутым будынку каля фермы — пытанне да ўласніка будынка. У аграгарадку Калацічы, з тыльнага боку дамоў на пачатку вуліцы Дарожнай, запаслівыя гаспадары наскладвалі шыферу, штыкетніку, саломы, яшчэ нечага… І тут жа, на вуліцы Дарожнай, пытанне ўжо да камунальнікаў: пляцоўка, дзе стаяць кантэйнеры для збору бытавых адходаў, завалена смеццем, да таго ж зарасла травою. З якой ужо прычыны так адбылося, ці то людзі не плацяць за вываз адходаў, ці то буйнагабарытнае смецце не вывозіцца прынцыпова (а яно там ёсць, як і астаткі расліннасці, іх таксама па правілах нельга выкідаць у гэтыя кантэйнеры), ці яшчэ што, але карціна далёка не жывапісная.

Аграгарадок Калацічы. Пляцоўка для збору бытавых адходаў

Непрыемнае ўражанне засталося ад фермы ў Пагосце. Ну ўсе фермы як фермы, зразумела, не ружамі там пахне і на абцасіках не вельмі разгонішся, але санітарны стан больш-менш нармальны. А вось у Пагосце адразу і не зразумееш, ці ферма дзейнічае, ці пра яе забыліся ўжо і Бог, і людзі. Усё зарасло быльнікам, нават кантэйнер для смецця, але ж дзверы паадчыняныя, заходзь хто хоча… У Бабірове каля могілак разбурылася і зарасла травою пляцоўка для смецця. У тым жа Бабірове каля крамы ляжыць цэгла, быццам бы хто яе туды прывёз і выкінуў. На самой справе гэта рэшткі знесенага будынка, што належала райпо, і ўласнік ужо працяглы час не можа іх прыбраць, паясніў мне начальнік раённай землеўпарадкавальнай службы Вячаслаў Асташэвіч. На месцы, дзе стаяў нядаўна будынак “Глускага РАПТЗ” (Калацічы, насупраць дамоў па вуліцы Садовай), малюнак не менш непрывабны…

Адным словам, месцаў, дзе трэба прыкласці рукі, хапае. Упэўнена, што тыя, хто за гэтыя аб’екты адказвае, пра гэтыя праблемы ведаюць, толькі па нейкіх прычынах рукі да іх своечасова не даходзяць. Але ж час, відаць, прыйшоў.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Читать новость
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Стрелка вверх