Завяршыліся чарговыя спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Глуска. Валейбол заўсёды быў адным з найбольш масавых відаў спорту ў нашым раёне, таму ці дзіўна, што ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 мясцовых каманд з агульнай колькасцю ўдзельнікаў больш за сто дваццаць чалавек. У фінальных гульнях сустрэліся шэсць найбольш моцных валейбольных каманд раённага цэнтра. Барацьба за прызавыя месцы, зазначылі ў фізкультурна-спартыўным клубе, была даволі жорсткай, ніводнай з каманд не ўдалося згуляць без паражэнняў. Дастаткова сказаць, што каманды, якія занялі першае і другое месцы, набралі аднолькавую колькасць балаў, імя пераможцы вызначыла іх фінальная сустрэча, у якой валейбалісты УКП “Жылкамгас” саступілі сваім сапернікам з аддзела па надзвычайных сітуацыях. Трэцяе месца дасталася камандзе аддзела адукацыі, чацвёртае — па выніках сустрэч — за Глускім лясгасам, далей, на пятым і шостым месцах, раённы выканаўчы камітэт і аддзел унутраных спраў. Каманда-пераможца была ўзнагароджана грашовай прэміяй, усе прызёры атрымалі Дыпломы адпаведных ступеняў. Наступныя спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды будуць арганізаваны 6 красавіка для каманд СВК, гэта таксама будзе валейбол. А спартсмены глускіх прадпрыемстваў ужо рыхтуюцца да вясенняга кросу, калі ж надвор’е будзе заставацца па-ранейшаму складаным, то пройдуць спаборніцтвы па настольным тэнісе.
Т.ЛУКАШЭВІЧ Фота С.РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Образование
Заглянули в школьную столовую Заелицкой СШ
15 сентября 2025
Актуально
Ко Дню народного единства в библиотеках Глусского района оформлены тематические выставки
15 сентября 2025
Актуально
Новшества в оплате ЖКУ
15 сентября 2025
Власть
«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК
15 сентября 2025
Власть
15 сентября — День библиотек Беларуси! Поздравление руководства района
15 сентября 2025
Актуально
Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?