Темы

Качагары, цесляры, артысты

Качагары, цесляры, артысты

Гумарыстычным музычна-тэатралізаваным папуры пра работу камунальнай службы пачаўся святочны сход працоўнага калектыву Глускага ўнітарна-камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас”. Такі сход традыцыйна прайшоў напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі і традыцыйна быў падрыхтаваны сваімі сіламі, бо амаль усе, хто выходзіў на сцэну, — таленты, выхаваныя ў сваім калектыве. Дасціпныя жарты, нумары і шчырае выкананне самадзейных артыстаў не пакідалі гледачоў раўнадушнымі і не давалі ім сумаваць. Ды і як магло быць інакш, калі справу кантралявала строгая, прынцыповая і пры гэтым вельмі таленавітая Серафіма Іванаўна Агурцова?! (Ці не сваячка яна Агурцову з “Карнавальнай ночы”?) Вось ужо і нагледзеліся, і наслухаліся, і насмяяліся.

Грамату Глускага УКП “Жылкамгас” атрымаў вадзіцель Андрэй Гірусаў

Паколькі сход гэты святочны, то, выступаючы перад калегамі, дырэктар прадпрыемства Юрый Дымша не стаў называць лічбаў, паказчыкаў і падводзіць вынікі — усё гэта зроблена і падлічана ў рабочым парадку. Ён падзякаваў калектыву, усім камунальнікам, што з пастаўленымі задачамі яны справіліся: давалі цяпло і ваду, чысцілі дарогі ад снегу і падмяталі вуліцы, словам, рабілі ўсё, што патрэбна, па зададзеным сабекошце, больш таго — спрацавалі з рэнтабельнасцю, вышэйшай, чым была запланавана. На новы перыяд перад прадпрыемствам стаяць яшчэ больш вялікія планы і задачы, і Юрый Дымша выказаў упэўненасць, што калектыў з імі справіцца. Зачытаўшы віншавальны зварот ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ад сябе асабіста ён пажадаў усім работнікам камунальнай і бытавой службаў раёна здароўя, дабрабыту ў сем’ях і годнай зарплаты. Сваю згоду з такімі пажаданнямі гледачы выказалі апладысментамі. Дружнымі воплескамі падтрымалі яны і сваіх калег, адзначаных рознымі ўзнагародамі. Грамату Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі атрымала спецыяліст па разліках з насельніцтвам Анжаліка Корабава. Граматы УКП “Жылкамгас” былі ўручаны цесляру Аляксею Грышыну, рабочай Ірыне Макарэвіч, электрагазазваршчыку Мікалаю Гаравікову, тынкоўшчыцы Людміле Семеж, вадзіцелю Андрэю Гірусаву, загадчыцы інтэрнатаў Ніне Уласевіч, слесарам Анатолю Дранёву і Аркадзю Прыгару, рабочаму Андрэю Ракаўцу, вядучаму інжынеру па ахове працы Юрыю Былінскаму, эканамісту Таццяне Ачыновіч.

Падзячнае пісьмо райвыканкама Алена Булатоўская ўручыла вадзіцелю Анатолю Акулічу

Не пашкадавала добрых слоў для камунальнікаў раёна і першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская: “Ваш дзень пачынаецца задоўга да таго, як мы ідзём на работу, і заканчваецца пазней за наш. Вашу працу мы бачым і адчуваем і на вуліцы, і ў пад’ездзе, і ў кватэрах, і на сваім рабочым месцы. Менавіта вы робіце шмат для таго, каб наш Глуск быў прыгожы, чысты, утульны і зручны для пражывання”. Ад сябе асабіста і ад раённага выканаўчага камітэта Алена Булатоўская падзякавала камунальнікам за іх працу, пажадала здароўя, поспехаў і ўсіх даброт. Падзячныя пісьмы Глускага раённага выканаўчага камітэта яна ўручыла слесару Сяргею Гарбульку і вадзіцелю Анатолю Акулічу.

Пасля гэтага канцэрт прадоўжыўся новымі порцыямі гумару, песень, танцаў (танцы — падарунак камунальнікам ад узорнага харэаграфічнага ансамбля “Вясёлка” дзіцячай школы мастацтваў). Я не першы раз на такім сходзе і, здавалася, ведаю творчы патэнцыял мясцовых камунальнікаў, але ўсё ж яны здолелі здзівіць, парадаваць і стварыць настрой — сабе, гасцям і запрошаным на свята ветэранам. Дарэчы, у размове з карэспандэнтам газеты яны прасілі ад сябе асобна падзякаваць кіраўніцтву і былым калегам за ўвагу да іх, памяць і, вядома ж, за гэты цудоўны канцэрт, што я з задавальненнем і  раблю. Бо як не падзякаваць за тое, што гэтага варта?! І як не назваць тых, хто гэтага заслужыў?! Гэта Ала Анцюшэня, Юлія Братчэня, Аляксандр Грамыка, Сяргей Акушка, Алена Гнатоўская, Васіль Саўчук, Віялета Жорава, Галіна Гарохава, Уладлена Гулевіч, Людміла Пастушонак і Алена Мікуліч.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024