Темы

“Глуская Зара”: ад сяўбы да корманарыхтоўкі

“Глуская Зара”: ад сяўбы да корманарыхтоўкі

У гэтым годзе, як і летась, аграрыі ААТ “Глуская Зара” правядуць корманарыхтоўку ў складзе механізаванага атрада разам з ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”. Гаспадарка плануе назапасіць 700 тон сена, закласці 12 000 тон сенажу і зернесенажу, 14 000 тон сіласу. Усяго на зімне-стойлавы перыяд для грамадскага статка патрэбна нарыхтаваць на ўмоўную галаву 30 цэнтнераў кармавых адзінак. Планы вялікія, намечанае значна перавышае мінулагоднія паказчыкі. Каб выйсці на запланаваныя рубяжы, трэба шмат працаваць. Многае залежыць ад механізатараў і вадзіцеляў, якія шчыруюць на палетках таварыства.

Механізатар Раман Багук на КВК-800 косіць і змяльчае травы

Падчас паездкі ў “Глускую Зару” найперш завіталі на мехдвор і пагаварылі з галоўным інжынерам Андрэем Казубоўскім, які і акрэсліў агульныя рабочыя моманты. Для сельгасвытворцаў важна ўсё — ад узворвання глебы да сяўбы зерня. І на сягоння ўжо многае зроблена. Пасеяны ўсе плошчы яравых зерневых і зернебабовых. Больш за 170 гектараў адвялі пад аднагадовыя яравыя зерневыя, проса і пайзу, плошчы часткова ўжо засеялі. Аднагадовыя потым скосяць і скормяць жывёле. Дарэчы, у гаспадарцы 53 гектары жыта ўжо выкарысталі  на зялёны корм. А яшчэ земляробы “Глускай Зары” ўзворваюць глебу — пад проса, грэчку і кукурузу, дарэчы, апошняй культуры ўжо пасеяна больш за 1000 гектараў з планавых 1300. Галоўны інжынер зазначыў, што на палях гаспадаркі штодня працуе некалькі адзінак тэхнікі. Дакладную лічбу не назваў, бо тэхніка перыядычна ламаецца, таму што не новая.

Вадзіцель Васіль Грабко возіць зялёную масу на корм жывёле

Па словах Андрэя Казубоўскага, напярэдадні масавай кормаўборкі важна добра да яе падрыхтавацца. На рамонт тэхнікі была выдзелена абласная субсідыя ў суме 36 тысяч рублёў. Некаторыя запчасткі ўжо набылі за гэтыя грошы, а некаторыя яшчэ патрэбна купіць. І вось якая карціна з гатоўнасцю тэхнікі да зялёнага жніва была на пачатак гэтага тыдня. Кормаўборачны высокапрадукцыйны комплекс КВК-800 працуе на поўную магутнасць. Механізатар Раман Багук з раніцы косіць на ім і змяльчае травы, якія МАЗамі адвозяцца на фермы — для кармлення жывёле. А дзясятай гадзіне Раман Мікалаевіч ужо вярнуўся на базу і, не адпачываючы, паехаў рабіць другую работу. Калі папрасіла яго сфатаграфавацца, то так і сказаў: “Давайце хутчэй, няма калі: мяне чакае “Раса”.  У такім напружаным рытме ён працуе не адзін дзень, паспяваючы за змену комплексам “Раса” ўнесці мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 70—80 гектараў. Дарэчы, у аўторак ён практычна завяршыў падкормку зерневых і зернебабовых культур.

Механізатары Дзмітрый Лазовік і Алег Рымашэўскі працуюць на ўнясенні арганікі

Чакае свайго механізатара кормаў-борачны комплекс КГ-6 з касілкай КПР-9, на ім будзе працаваць Сяргей Кадуш. Пакуль не пачалася кормаўборка, ён на МТЗ 1025 з СКП-12 сее кукурузу. Трэба дадаць, што гэта адзін з вопытных механізатараў гаспадаркі, і для яго блізкая ўжо кормаўборка далёка не першая: у свой час пачынаў у калгасе імя Калініна на самаходным кормаўборачным камбайне КСК-100. Цяперашняй даверанай яму тэхніцы ўжо 7 гадоў, але механізатар спадзяецца, што яна ў чарговы сезон не падвядзе яго.

Амаль гатовыя да работы граблі ГВР-8,5, якія будуць задзейнічаны ў агрэгаце з МТЗ 1025.  І механізатар ёсць — Фёдар Захарчанка, на жаль, з ім не давялося сустрэцца ў той дзень. На энерганасычаным МТЗ  з пасяўным комплексам  Rabe Mega Seed 6000 шчыраваў на палетках Сяргей Ляпко. Падчас корманарыхтоўкі ён перасядзе на “Амкадор” і стане трамбаваць сіласныя ямы.

Механізатар Сяргей Малаковіч працуе на ўзворванні

Асобна трэба сказаць пра тэхніку, якая будзе задзейнічана на адвозцы зялёнай масы ў сянажныя траншэі. Гэта чатыры МАЗы, на якіх будуць працаваць вадзіцелі Анатоль Касько, Сяргей Голуб, Аляксей Кур’янаў і Васіль Грабко. Пагаварыць і сфатаграфаваць змаглі толькі Васіля Грабко: ён якраз быў на базе. Да гэтага разам з калегамі дастаўляў арганіку на палі, а яшчэ вазіў зялёную падкормку жывёле.  Будуць адвозіць зялёную масу таксама два трактары з прычэпамі ПІМ ПС-45, механізатары, якія будуць гэтым займацца, без справы не сядзяць і цяпер. Андрэй Лазовік заняты на ўзворванні глебы, а Генадзь Зеленкавец па меры неабходнасці пераключаецца на сяўбу кукурузы.

Некаторая тэхніка перыядычна выходзіць са строю, але ў рамонтнай майстэрні “Глускай Зары” доўга не затрымліваецца: адрамантаваная, яна вяртаецца на поле. Станоўча і тое, што і механізатары, і вадзіцелі пры любых абставінах гатовы працаваць і паказваць вынікі. Так, як гэта робяць Дзмітрый Лазовік, Алег Рымашэўскі і Сяргей Малаковіч. У аўторак 21 мая адзін раскідваў арганіку пад пасевы кукурузы, другі грузіў яго трактар кампостамі, а трэці араў глебу. Неўзабаве Дзмітрый Лазовік перасядзе на прэс-падборшчык, а Алег Рымашэўскі на “Амкадоры” пераключыцца на трамбоўку зялёнай масы. Генадзь Маханька, які  выконвае абавязкі дырэктара “Глускай Зары”, гаворачы пра сваю гаспадарку і яе людзей, адзначыў: “Добрая гаспадарка, добры калектыў”.  Безумоўна, праблемы тут ёсць, але абнадзейвае, што кіраўнік верыць у людзей, якія працуюць у таварыстве, і спадзяецца разам з імі пераадолець усе цяжкасці, якія будуць сустракацца на іх шляху.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара 

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024