Темы

Чарговая гераіня сумеснага праекта газеты “Радзіма” і раённага савета ветэранаў “Алея славы” — жыхарка вёскі Поблін Ніна Васілеўна Трыбуш

Чарговая гераіня сумеснага праекта газеты “Радзіма” і раённага савета ветэранаў “Алея славы” — жыхарка вёскі Поблін Ніна Васілеўна Трыбуш

Чарговая гераіня сумеснага праекта газеты “Радзіма” і раённага савета ветэранаў “Алея славы” — жыхарка вёскі Поблін Ніна Васілеўна Трыбуш (Шарамет). Менавіта такія працавітыя, руплівыя вяскоўцы, як Ніна Васілеўна, і былі ў свой час трывалым падмуркам вялікай дзяржавы.

Менавіта такія працаўнікі (дарэчы, амаль заўсёды вельмі сціплыя людзі) не разумеюць, чаму іх звычайная, хоць і цяжкая, праца выклікае цікавасць журналістаў. Так было і з Нінай Васілеўнай. “А што ж я вам магу расказаць, нічога асаблівага, незвычайнага на працягу майго жыцця не было. Працавала, жыла, як усе”, — такімі словамі сустрэла мяне гаспадыня ва ўтульнай хаце. Але для цяперашняй моладзі жыццё пакалення 1940-х, 1950-х сапраўды падаецца незвычайным. Напрыклад, цяперашняя моладзь не можа нават сабе ўявіць, што ў тагачасных дзяцей не было зімою абутку і адзення, каб пайсці ў школу.

— Так і жылі пасляваенныя дзеці, — распавядае Ніна Васілеўна. — Бацькам у калгасе грошай не плацілі. За што было купляць боты або сукенку? Што мама сшые, тое і насілі. Тата лапцікі спляце з лазы, анучы да кален наматае, усё гэта вяроўкай завяжа — так і ходзіш. А летам — басанож. У нашай сям’і сямёра дзяцей было — паспрабуй у той цяжкі час усіх хаця б накарміць, не тое што апрануць. Гэта зараз вучні ідуць у школу з заплечнікамі, а я — разгарну хустачку, паскладваю туды падручнікі, і вось такі быў у мяне партфель. Бацька ў калгасе пасціў кароў, працаваў на свінаферме вартаўніком, свінаматак даглядаў. Я амаль заўсёды побач з ім была: спачатку проста так бегала, а падрасла — і дапамагаць стала. Пасляваенныя дзеці хутка дарослымі станавіліся — жыццё прымушала. Памятаю, мне дзесьці гадоў 8—9 было, бацькі на ферму ў калгас працаваць ішлі, а мне мама загадвала печ выпаліць, хлеб замясіць ды спячы. (Уяўляеце, каб зараз дзяўчынкі ў такім узросце такую хатнюю працу рабілі? — Аўт.) Хлеб (булак сем-восем) пякла не толькі для сваёй сям’і, а і для старэнькай бабулі. Цяжкая гэта праца для дарослага чалавека, а для дзіцяці тым больш. Але што зробіш — трэба было маме дапамагаць. Калі падрасла, пайшла разам з бацькамі на свінаферму працаваць. Спачатку свінаматак даглядала, потым на адкорме была. У той час вельмі шмат ручной працы было, нават мяхі з мукой на сабе насілі. Прычым на ферме працавалі ў асноўным жанчыны. Крыху пазней сталі на коніку падвозіць, а раней — закінеш гэты мех на плечы і нясеш…

Аб тым, як старанна працавалі калгасніцы (у тым ліку і мая гераіня) на поблінскай свінаферме, неаднаразова пісала раённая газета “Сцяг Радзімы” (1970—1971 гады): “Жывёлаводы калгаса імя Калініна датэрмінова выканалі квартальны план па продажы мяса дзяржаве. З плана 510 цэнтнераў на мясакамбінат адпраўлена 520 цэнтнераў мяса, з іх 160 цэнтнераў — свініны”. А вось яшчэ адна маленькая нататка селькора Г. Кашаеда: “…Даглядчыкі жывёлы Еўдакія Сямёнаўна Марціновіч, Ніна Васілеўна Шарамет, Ева Пятроўна Ляпко і іншыя кожны месяц дабіваюцца высокіх прываг адкормачнікаў. Дзякуючы стараннай працы, працаўнікі ферм рапартуюць аб датэрміновым выкананні паўгадавога плана продажу мяса дзяржаве”. Заатэхнік калгаса імя Калініна Д. Слук на старонках раёнкі ў сакавіку 1971 года пісаў: “Сярод жывёлаводаў гаспадаркі разгорнута спаборніцтва па дастойнай сустрэчы XXIV з’езда КПСС. У лютым першынство ў спаборніцтве заваявала свінарка Ніна Васілеўна Шарамет. Яна адкормлівае 193 свінні і дабілася сярэднясутачных прываг кожнай па 460 грамаў”. У лістападзе 1970 года на старонках раённай газеты была надрукавана нататка “Свінагадоўля — галіна перспектыўная” (аўтар — загадчык шостай жывёлагадоўчай фермы М. Фільчанка), у якой таксама згадвалася руплівая працаўніца з Побліна Ніна Васілеўна Трыбуш (Шарамет): “Галоўны поспех у вытворчасці свініны належыць людзям. У нашым калгасе выраслі сапраўдныя майстры адкорму свіней. Гэта Надзея Іосіфаўна Басякова і Ніна Васілеўна Шарамет. Кожная з іх працуе на гэтай пасадзе больш за 10 гадоў. За гэты час яны добра асвоіліся са сваёй працай. Напрыклад, кожная з іх ведае, якую аддачу дае кілаграм канцэнтратаў, бульбы і іншых кармоў. На сёлетні год яны абавязаліся здаць дзяржаве 900 галоў свіней вагою па 105 кілаграмаў. Сваё слова свінаркі стрымаюць”. 

Добрыя словы пра Ніну Васілеўну ў газеце пісала і яе сяброўка, таксама свінарка калгаса імя Калініна Надзея Басякова: “Самае важнае ў рабоце — сяброўства. І калі што-небудзь не ладзіцца, напрыклад, у мяне, заўсёды на дапамогу прыйдзе Ніна Шарамет, я ёй адказваю тым жа. Сёлета Ніна крыху апярэдзіла мяне ў рабоце. Яна адкарміла 342 галавы свіней… Я ў бягучым годзе адправіла на прыёмныя пункты 326 галоў свіней”.  Як пазначана ў працоўнай кніжцы, на свінаферме Ніна Васілеўна адпрацавала болей за 30 гадоў, хаця насамрэч жанчына аддала гэтай справе значна большую частку свайго жыцця…

За сваю бездакорную, старанную працу, а таксама “за стабільныя высокія вынікі ў выкананні і перавыкананні планавых заданняў і прынятых сацыялістычных абавязацельстваў, буйныя поспехі ў павышэнні прадуктыўнасці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў сельскай гаспадаркі” Ніна Васілеўна Трыбуш у красавіку 1971 года была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Ёсць у маёй гераіні і іншыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды, магчыма, нават больш значныя для жанчыны, чым папярэдні працоўны ордэн. За тое, што нарадзіла і выхавала дзевяць дзяцей, Ніна Васілеўна ўзнагароджана двума ордэнамі “Мацярынская слава” ІІ і ІІІ ступені і двума медалямі Мацярынства І і ІІ ступені. Калі наша размова перайшла на дзяцей, вочы маёй суразмоўніцы засвяціліся цеплынёю, здаецца, што пра сваіх дзетак яна можа гаварыць гадзінамі. Хочу адзначыць, што ў пакоі, дзе мы размаўлялі, стаіць неверагодная колькасць сямейных фотаздымкаў — яны паўсюль.

— Я са шматдзетнай сям’і, і вось сама нарадзіла шэсць сыноў і тры дачкі, — распавядае Ніна Васілеўна. — Калісьці даўно, калі я яшчэ не была замужам, да нас у хату прыйшла цыганка. Пасядзела, перадыхнула ды й кажа мне: “Я хочу табе паваражыць. Толькі табе, больш нікому”. Я спачатку адмаўлялася, але потым усё ж згадзілася. “Ты будзеш шчаслівая маці. Народзіш шэсць сыноў і тры дачкі”, — прамовіла варожка. Я тады з такіх яе слоў пасмяялася. Але ж час паказаў, што праўду цыганка мне сказала… Дзеці ў мяне вельмі харошыя. І я гэта кажу не таму, што для любой маці яе дзеці самыя лепшыя, а так ёсць на самай справе, хоць у каго заўгодна спытайце. Мне ніколі не было за іх сорамна, іх заўсёды хвалілі настаўнікі, і на пальцах можна пералічыць, колькі разоў я на іх павышала голас, а каб якім чынам пакараць, дык такога ўвогуле ніколі не было. Яны заўсёды слухаліся мяне, ды і асабліва часу шкоднічаць у іх не было. Калі малодшаму сыну было два гады, у нашай сям’і здарылася гора — памёр муж. Так што дзетак прыйшлося падымаць адной. Яны падрасталі, сталелі і ўжо мне дапамагалі па гаспадарцы і на ферме. Напрыклад, усім, хто працаваў у калгасе, абавязкова давалі на праполку па 10 (вельмі доўгіх) радоў кармавых буракоў. Вось мы з дзецьмі і хадзілі іх палоць — са старэйшымі працуем, а самыя меншыя спачатку побач бегалі, а потым таксама траўку шчыпалі. Ды і дома спраў хапала. Жыўнасць хатняя заўсёды была ў нашым хляве. Трымалі шмат курэй, гусей, трусоў, свіней, качак, індыкоў, дзве каровы, а потым нават каня свайго займелі. Усю жывёлу карміць трэба было, таму саджалі вялікія ўчасткі бульбы. Дзеці бачылі,  як я працую, што ні адной хвілінкі не сяджу на месцы, і таксама вучыліся працаваць. Я камандую, расказваю, як і што рабіць, а яны старанна, як тыя мурашы, робяць. Летам, на канікулах, мае хлопчыкі заўсёды працавалі ў калгасе: коней пасвілі (і праца, і ўдосталь на кані пакатацца можна было), на зернетаку, свінаферме шчыравалі. Такім чынам сабе на школьныя прылады ды цукеркі капейку зараблялі. Па грыбы, ягады ўсе разам (а калі і дзеці адны без мяне) хадзілі. Хлопцы рыбалку любілі — шмат рыбы прыносілі. Вось так і жылі…

Зараз у Ніны Васілеўны ўжо 15 унукаў і падрастае маленькі праўнучак. Дзеці, канешне, раз’ехаліся з роднай хаты, але бываюць у мамы вельмі часта, амаль кожны дзень.

Я спытала ў Ніны Васілеўны, якія прысмакі яна гатавала сваім дзеткам, што яны больш за ўсё любілі?

— Ніякіх асаблівых прысмакаў ды ласункаў у той час, калі яны раслі, не было, — адказала шчаслівая маці. — Для маіх дзетак і па гэты час самая любімая страва — бліны з печы. Часам пазвоніць хто з сыноў або зараз ужо ўнукаў: “Мама (бабуля), прывітанне! Што гатуеш? Бліны? Тады хутка буду. Такіх смачных бліноў, як у цябе, ні ў каго няма”.

Падчас нашай з Нінай Васілеўнай размовы пра яе нялёгкае жыццё яна часта паўтарала, што так цяжка, самааддана, як працавалі вяскоўцы раней, і ў калгасе, і ў хатняй гаспадарцы, цяперашнія людзі працаваць не будуць ніколі. Чамусьці, на жаль, страцілася ў сучаснага пакалення разуменне, што “лёгкага хлеба” не бывае. Каб штосьці мець і жыць у дастатку — трэба шмат працаваць.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024