Темы

Педагогі падзяліліся вопытам

Мабыць, не трэба казаць, што выхаванне дашкольнікаў — справа складаная і адказная. Педагогі дашкольных устаноў не проста вучаць нашых дзяцей і рыхтуюць да агульнаадукацыйнай школы — малых нельга пакінуць ні на хвіліну, яны патрабуюць ад дарослых пастаяннай увагі і ўдзелу ў іх справах. Вядома, што дашкаляты ў сілу свайго ўзросту не гатовы да такіх заняткаў, як, напрыклад, у школе. Менавіта таму педагогам садкоў прыходзіцца шукаць і выкарыстоўваць у сваёй працы з дзецьмі цікавыя гульнёвыя формы навучання. Прычым элементы гульні, часам нават казкі, павінны прысутнічаць на ўсіх занятках. Немалаважная роля адво-дзіцца рухальнай актыўнасці — гэта аснова развіцця дзяцей.
Каб перадаць педагагічны вопыт, падзяліцца ім з калегамі, шаснаццатага мая на базе дашкольных устаноў Глускага раёна прайшоў абласны семінар па пытаннях арганізацыі рухальнай актыўнасці дашкольнікаў. Падчас яго правядзення спецыялісты дашкольных навучальных устаноў Глушчыны пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара са сваім педагагічным вопытам у гэтым накірунку. Удзел у гэтай своеасаблівай панараме вопыту прынялі прадстаўнікі Магілёўскага ўпраўлення адукацыі, абласнога інстытута развіцця адукацыі, а таксама спецыялісты раённага ад-дзела адукацыі, дашкольных навучальных устаноў вобласці і нашага раёна.


Першым прыняў гасцей педагагічны калектыў Глускага дзіцячага садка № 4. Выхаванцы ясляў-садка “Ветразь” сустрэлі запрошаных цудоўным міні-канцэртам. Дапамагалі ім выхавацелі і спецыялісты раённага Цэнтра творчасці. Прыемна было глядзець на шчырыя ўсмешкі і слухаць дружныя апладысменты пасля кожнага нумара праграмы. З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся начальнік аддзела адукацыі Глускага райвыканкама Аляксандр Бельскі:
— Сёння ў навучальных установах Глускага раёна выхоўваюцца і вучацца каля тысячы сямісот дзяцей, дзейнічаюць два дзіцячыя садкі, трое ясляў-садкоў, восем адукацыйных комплексаў на раёне, дзве агульнаадукацыйныя школы, гімназія і санаторная школа. Ёсць некаторыя праблемы ў камплектацыі кадраў, але гэта не перашкаджае ў рабоце з дзецьмі, бо нашыя педагогі і выхавацелі вельмі творчыя і актыўныя людзі. Думаецца, што падчас правядзення семінара вы пераканаецеся ў гэтым. Хочацца, каб вы сёння знайшлі для сябе штосьці новае, цікавае і карыснае. І калі вы возьмеце для сваёй работы хоць маленькую крупінку з нашага вопыту, то гэта будзе ўжо цудоўна і прыемна для ўсіх нас, мы бу-дзем ведаць, што час свой вы правялі не дарэмна.


Праграма панарамы вопыту для педагогаў дашкольнай адукацыі была вельмі насычанай. Гасцям паказалі фізкультурнае свята “Вясёлыя старты”, тэматычныя відэаматэрыялы, пазнаёмілі іх з матэрыяльнай базай і аснашчэннем адукацыйнага працэсу, расказалі аб формах і метадах работы ў гэтым накірунку. Удзельнікі семінара наведалі таксама Глускі яслі-садок № 3 і Калаціцкі дзіцячы садок. Сваім вопытам падзяліліся і педагогі Магілёўскіх дашкольных навучальных устаноў.
Падвядзенне вынікаў семінара адбылося ў форме інтэрактыўнай гульні, падчас якой былі адзначаны толькі станоўчыя моманты. Ды гэта і не дзіўна, бо, як зазначыла метадыст па дашкольным выхаванні раённага аддзела адукацыі Ірына Леўчанка, калі працуеш з дзецьмі, заўсёды патрэбна выкарыстоўваць самыя цікавыя, займальныя і эфектыўныя методыкі. А самае галоўнае — любіць сваю справу.

Л. Харланчук
Фота С. Рудзінскага

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024