Темы

Кніга яе жыцця: перагорнута 100-я старонка

Кніга яе жыцця: перагорнута 100-я старонка
Марыя Мікалаеўна Глаз сустрэла свой 100-ы дзень нараджэння разам з дзецьмі, унучкамі і праўнучкам

Дзень нараджэння, юбілей — заўсёды вельмі прыемная нагода, а 100-гадовы дзень нараджэння тым больш. Менавіта такое хвалюючае свята сустрэла 27 ліпеня жыхарка Глуска Марыя Мікалаеўна Глаз. Павіншавалі юбілярку, безумоўна, яе родныя: дзеці, унукі ды праўнукі. Таксама ў гэты знамянальны дзень у госці да Марыі Мікалаеўны з падарункамі і віншаваннямі прыйшлі Алена Кірэй (ад раённага выканаўчага камітэта і райарганізацыі Беларускага фонду міру), Валерый Сураўнёў (ад раённага савета ветэранаў), Іна Глаз (ад фінансавага аддзела Глускага райвыканкама, дзе доўгі час працавала юбілярка). Гучалі пажаданні моцнага здароўя, больш радасных і шчаслівых дзён. Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Барыс Налівайка і вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва ГГіМ Глускага РАУС Ала Лабейка ўручылі Марыі Мікалаеўне новы пашпарт, які, дарэчы, мае тэрмін дзеяння да 2044 года.

Юбілярка шчыра дзякавала гасцям за падарункі, віншаванні і прызналася: “Вось ніколі нават падумаць не магла, што дажыву да такіх гадоў!” Марыя Мікалаеўна расказала, што на яе долю за доўгае жыццё выпала нямала выпрабаванняў. Нарадзілася яна ў Калацічах у шматдзетнай сям’і — бацькі выхоўвалі трох сыноў і пяць дачок. Жылі вельмі сціпла, вялікай сям’ёй туліліся ў маленькай хатцы. Цяжка прыходзілася і бацькам, і дзецям — працавалі ўсе вельмі многа. Вялікую Айчынную вайну перажыла Марыя Мікалаеўна. “І голадна, і страшна было, — расказала юбілярка. — Прыходзілася на гарышчы хавацца, каб немцы ў Германію не забралі на прымусовую працу. Неаднойчы начавала там нават зімою. Апрануся цяплей, з сабою адзенне ў клуначак вазьму на ўсякі выпадак. Залезу пад самы дах, снег мяне за ноч прыцярушыць праз дзірачку — так і начавала, чакала, пакуль хапун пройдзе”. Пасля вайны таксама жыццё цяжкае было — усе стараліся, каб хутчэй краіну аднавіць. “На сваё першае працоўнае месца, — расказвае юбілярка, — прыйшла, калі мне не было яшчэ 16 гадоў. Працавала ў ткацкім цэху арцелі КІМ, у аптэцы, у райфінаддзеле Глускага райвыканкама”. З асаблівай цеплынёй успамінала Марыя Мікалаеўна сваіх былых калег, кіраўнікоў, гаварыла, што ў жыцці ёй сустракаліся вельмі добрыя людзі, якія дапамагалі ў розных сітуацыях. На маё пытанне, у чым жа сакрэт даўгалецця, Марыя Мікалаеўна адказала: “Нават і не ведаю. Жыла, працавала, як усе. Вельмі лес люблю. Спачатку баялася адна хадзіць, а потым прывыкла. Ягады, грыбы, травы лекавыя, бруснічнік, лікаподый ды іншыя збірала ды здавала нарыхтоўшчыкам. І асалоду ад такіх лясных паходаў атрымлівала, і ў сямейны бюджэт прыбытак быў. Увогуле, я для сябе ў жыцці вызначыла правіла: раніцаю прачынаюся і планую свой дзень, каб ні хвілінкі не прайшло дарма, каб усё з толкам было”. Дачка, зяць ды ўнучкі пацвердзілі словы юбіляркі: “Так, не было такога дня, каб наша бабуля сядзела склаўшы рукі — яна заўсёды варушылася, нешта рабіла. Яшчэ гадоў 10—15 назад сама ў лес хадзіла”.

Марыя Мікалаеўна ўсё сваё жыццё прысвяціла дзецям — дзеля іх жыла і працавала. Рана аўдавела. Дзяцей паднімала адна. Выгадавала сына і дачку, прычакала траіх унучак, двух праўнукаў і чакае трэцяга. Канешне ж, самыя шчырыя словы любові і ўдзячнасці Марыя Мікалаеўна пачула ў свой 100-гадовы дзень нараджэння менавіта ад сваіх родных. Мы таксама далучаемся да віншаванняў і зычым юбілярцы здароўя, кожны дзень сустракаць з усмешкай, каб ваша сэрца, Марыя Мікалаеўна, заўсёды радавалася, гледзячы на вашых дзяцей, унукаў ды праўнукаў, а яны агарнулі вас сваёй бясконцай любоўю і ўвагай. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024