Темы

З другога дня вайны на фронце

З другога дня вайны на фронце
Сцяпан Антонавіч Дзядзюля разам з жонкай, дачкой (стаіць за яго спінаю) і швагеркай

“Я хачу расказаць вам пра свайго дзядулю Сцяпана Антонавіча Дзядзюлю, — з такіх слоў пачалася наша размова з жыхаркай вёскі Балашэвічы Галінай Васілеўнай Гембіцкай. — Ён быў звычайным чалавекам — працаўніком і салдатам. Але ж менавіта на плячах такіх людзей трымаецца дзяржава, гэта ў першую чаргу яны кавалі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне”.

Сцяпана Дзядзюлю прызвалі на фронт 23 чэрвеня 1941 года, на другі дзень пасля пачатку вайны. Дома засталася цяжарная жонка. З гэтага дня і амаль да канца 1945 года ён страціў сувязь з сям’ёй, з роднымі. “Дзядуля ў 1930 годзе, — расказвае Галіна Васілеўна, — праходзіў службу ў артылерыйскім палку. І ў 1941-м яго таксама накіравалі ў 5-ы гаўбічны артылерыйскі полк тэлефаністам. Ваенная спецыяльнасць — сувязіст (па працягванні проваду) артылерыйскіх частак. Праслужыў там з чэрвеня 1941-га па жнівень 1942 года, потым па лістапад 1945 года — у 18-й гвардзейскай артылерыйскай брыгадзе 2-га Украінскага фронту. Дзядуля вельмі не любіў успамінаць і гаварыць пра сваё франтавое жыццё і амаль нічога не расказваў. Толькі калі мы загаворвалі на гэтую тэму, вочы яго заўсёды напаўняліся слязамі і ён казаў нам: “Дзеткі, тое, што я і мае аднапалчане бачылі і перажылі на фронце, не дай бог зведаць нікому!” І колькі разоў я ні імкнулася дапытацца ў яго хоць нешта, дзядуля нічога так і не расказаў. Толькі аднойчы згадаў невялічкі эпізод: калі падчас бою загінуў камандзір узвода, мой дзядуля ўзяў камандаванне на сябе і справіўся з пастаўленай задачай. Пасля гэтага ён атрымаў медаль “За адвагу” — у кастрычніку 1943 года. Амаль годам раней, у снежні 1942-га, дзядуля Сцяпан быў узнагароджаны медалём “За абарону Сталінграда”. Мы можам толькі здагадвацца, што прыйшлося вытрымаць салдатам, у тым ліку і майму дзядулю, якія абаранялі Сталінград…”

Сцяпан Антонавіч Дзядзюля, як і шмат іншых сувязістаў, выконваў свой абавязак сумленна, таму што ад зладжанай працы тэлефаністаў, радыстаў, лінейных наглядчыкаў, сувязістаў-афіцэраў залежала хуткасць і своечасовая перадача важных каманд, загадаў, данясенняў (асабліва ў крытычныя моманты, ва ўмовах напружанага бою), а ў выніку — зыход бою і, зразумела, лёс людзей. Нехта можа сказаць, маўляў, ну што там складанага — працягнуць провад ад аднаго месца да другога — працягнуў адзін раз ды хай ляжыць. А складанасць у тым, што падчас бою асколкамі снарадаў провад ірваўся, і ў самы адказны момант магло не быць сувязі з камандаваннем. Тады пад варожым агнём тэлефаністы паўзлі да месца парыву і рамантавалі, таму што ўсе разумелі загад: “Сувязь павінна быць бесперабойнай!”. Самі гінулі, але сувязь наладжвалі.

У адным з журналаў баявых дзеянняў 18-й гвардзейскай гаўбічнай артылерыйскай брыгады, дзе ёсць характарыстыкі кожнага бою, у асобным пункце напісана, як працавала сувязь: “Связь имелась между штабом и 5 гв. САДП и штабом бригады… проволочная [связь] работала удовлетворительно, но были частые порывы осколками снарядов и при бомбежке авиации… Связисты под огнем вражеской артиллерии и минометов сращивают кабель…” Так, амаль кожны дзень сувязісты хадзілі пад кулямі, пад агнём мінамётаў. І ў спісах загінулых і параненых, што пасля кожнага бою абавязкова пазначаліся ў журналах баявых дзеянняў, вельмі шмат тэлефаністаў, як радавых, так і афіцэраў. 

“Дзядуля Сцяпан, — працягвае размову Галіна Гембіцкая, — прайшоўшы ўсю вайну ад пачатку і да канца, вярнуўся дадому здаровы. Яму вельмі пашанцавала — ён ні разу не быў паранены або кантужаны, як кажуць, ніводнай драпінкі. Напэўна, зберагла яго моцная, шчырая малітва бабулі Маланні (а бабуля дужа веруючая была). Дома дзядулю чакаў сюрпрыз: 5-гадовая дачушка, мая мама, якая нарадзілася ў жніўні 1941 года. Цягам усёй вайны ён не ведаў, што з сям’ёй. Лісты не пісалі адзін аднаму бабуля з дзядулем: спачатку акупацыя, а потым, калі вызвалілі Беларусь і родныя Балашэвічы, таксама не пісалі. Магчыма, таму, што бабуля непісьменная была, у дзеда ўсяго 2 класы адукацыі, а можа, страх быў даведацца, што няма ўжо каму пісаць…”

Пасля вайны Сцяпан Антонавіч Дзядзюля працаваў у паляводчай брыгадзе балашэвіцкага калгаса “15 год Кастрычніка”, а потым саўгаса “Вільча”. Выгадавалі з жонкай траіх дзяцей, 11 унукаў, а зараз ужо падрастаюць 18 яго праўнукаў. Як найкаштоўнейшая сямейная рэліквія захоўваецца ў сям’і Галіны Гембіцкай ваенны білет дзеда Сцяпана. Галіна Васілеўна ўпэўнена, што ён будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне і далей, каб нашчадкі ведалі гісторыю сваёй сям’і, вялікай вайны, гісторыю краіны.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва Галіны Гембіцкай

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024