Темы

У Глускім раёне віншавалі вадзіцеляў-тысячнікаў

У Глускім раёне віншавалі вадзіцеляў-тысячнікаў

Леанід Палазняк, Уладзімір Клыга і Уладзімір Няборскі сталі гэтымі днямі ў Глускім раёне героямі жніва. Усе трое — вадзіцелі-тысячнікі, і з гэтай нагоды ў гаспадаркі, дзе яны працуюць, завіталі з віншаваннямі прадстаўнікі раённай улады і прафсаюзных арганізацый.

Першым на гэтым тыдні падарункі і словы падзякі за адказную працу прымаў вадзіцель Глускага райаграпрамтэхзабеспячэння Леанід Палазняк. На пачатку тыдня на яго рахунку было 1086  тон перавезенага зерня і масланасення рапсу. Сёлетняя тысяча тон — не першая ў працоўным жыцці Леаніда Палазняка, бо ў гэтай сельгасарганізацыі ён — толькі падумайце — 42 гады! Больш за 20 год адпрацаваў на КАМАЗе (прычым на адным і тым жа, і гэтым па праве ганарыцца), потым на МАЗе вазіў зерне на хлебакамбінат, і вось ужо некалькі год яму давяраюць адвозку ад камбайнаў, у свой час ён ужо станавіўся тысячнікам. Падзячны ліст ад Глускага раённага выканаўчага камітэта Леаніду Палазняку 12 жніўня на мехдвары ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК — старшыня райкама Віктар Лугін.

Такі ж Падзячны ліст ад райвыканкама і Падзяку райкама прафсаюза атрымаў яшчэ адзін вадзіцель Глускага РАПТЗ — Уладзімір Клыга. Яго імя таксама на слыху, у сваёй гаспадарцы Уладзімір Мікалаевіч заўсёды ў ліку першых. Між іншым, у мінулым годзе на рэспубліканскім свяце ў Александрыі яму за сумленную працу ўручылі дыплом Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, па выніках 2018 года ён быў ушанаваны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта. Калі “капнуць” глыбей, то можна ўспомніць і раённыя Дажынкі 2014 года, дзе вадзіцель РАПТЗ Уладзімір Клыга атрымаў Падзячнае пісьмо старшыні райвыканкама. Годна працаваць і далей, з гонарам несці званне перадавіка, а яшчэ каб дарога яго, і вадзіцельская, і жыццёвая, заўсёды была бяспечнай — такія пажаданні гучалі ў адрас Уладзіміра Клыгі, які на дадзены момант перавёз ужо 1068 тон .

У адрозненне ад вышэйназваных калег-перадавікоў, вадзіцель Уладзімір Няборскі ў сельскай гаспадарцы зусім нядаўна — у “Турыно-агра” прыйшоў гады з тры таму назад. Прыйшоў — і часу на раскачку сабе не даў, адразу ўзяўся за агульную справу, як за сваю, таму і прапісаўся ў лідарах. Падчас уборачнай-2017 быў памочнікам камбайнера, тады экіпаж братоў Няборскіх намалаціў больш за тысячу тон. Тысячнікам Уладзімір Няборскі, толькі ўжо ў якасці вадзіцеля, стаў і ў мінулым годзе — перавёз паўтары тысячы тон зерня плюс 150 тон масланасення рапсу. На сённяшні дзень у яго на рахунку 1043 тоны. З падзякай ад  Глускага райвыканкама віншаваць перадавіка ў Турыно прыехаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, Падзяку ад райкама прафсаюза АПК уручыў Віктар Лугін.

Да пажаданняў здароўя, дабрабыту і поспехаў у працы далучыліся таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка і намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кульба. Вадзіцелі-тысячнікі атрымалі падарункі і грашовыя прэміі, свой падарунак — звонкія песні — віноўнікам урачыстасці прывезлі таксама артысты раённага Дома культуры.

А. ПЯТРОВА

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024