Темы

Узнагароджанне гарантавана!

Узнагароджанне гарантавана!

Грошы можна зарабляць сваім розумам, нават калі гэта пакуль не твая прафесійная дзейнасць, а толькі абавязак. І абавязак гэты — вучоба. 

Не, зразумела, проста за ўрокі і дамашнія заданні наўрад ці хто заплаціць, а вось калі станеш пераможцам абласнога ці рэспубліканскага этапаў алімпіяд па вучэбных прадметах або конкурсу навукова-даследчых работ, і таксама не менш як абласнога ўзроўню, — вось тады ўзнагароджанне ўжо адчувальнае. Больш таго, яно проста гарантавана, таму што прадугледжана рашэннем раённага выканаўчага камітэта аб узнагароджанні падзячнымі пісьмамі і штогадовымі прэміямі Глускага раённага выканаўчага камітэта ў галіне адукацыі. Сяголета такія пісьмы і грашовыя прэміі атрымалі шэсць мясцовых школьнікаў. Як пераможца двух этапаў прадметнай алімпіяды, абласнога і рэспубліканскага, і ўладальніца адпаведна дыпломаў II-й і III-й ступеняў, прэміі і падзячныя лісты раённага выканаўчага камітэта атрымала вучаніца 9 класа гімназіі Глуска Анастасія Лазовік. За 3-е месца на абласной прадметнай алімпіядзе ўзнагароджана вучаніца 8 класа гімназіі Карына Свечнікава (на здымку). Таксама падзячнымі пісьмамі і грашовымі прэміямі райвыканкама за паспяховы ўдзел у абласной алімпіядзе (атрымалі пахвальныя граматы) выпускніца школы № 2 Таццяна Валадковіч і выпускнік гімназіі Сяргей Сушчэня. У спісе ўзнагароджаных штогадовымі прэміямі раённага выканаўчага камітэта ў галіне адукацыі і пераможцы абласнога конкурсу навукова-даследчых работ выпускнікі Усцярхоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу Анастасія Шарстнёва і Вікторыя Кульба. Усе выпускнікі свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Дымшы на нядаўна прайшоўшым выпускным вечары ў раённым цэнтры. Іншым школьнікам, удастоеным падзячных пісьмаў і прэмій, яны былі ўручаны ў школах, таксама ва ўрачыстай абстаноўцы.

Няма сумнення, што гэтыя маральныя і матэрыяльныя заахвочванні (прэміі ад 300 тысяч да 2 млн рублёў) стануць для юнакоў і дзяўчат дадатковым стымулам для вучобы, для далейшых навуковых доследаў, перамог і здзяйсненняў.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Будь в курсе

Отвечает эксперт. Стоит ли заказывать наклейку с vin-номером

25 июня 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Правила пожарной безопасности при заготовке грубых кормов

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Единый день безопасности дорожного движения «Обгон должен быть безопасным!» пройдет 26 июня

24 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Обращаемся в суд. Что следует учесть при расчете государственной пошлины

24 июня 2026
Читать новость
АПК

Первый укос трав в Беларуси близится к завершению: скошен 91% площадей

24 июня 2026
Читать новость
Культура

Глушчанка Ульяна Рудабелец стала лаўрэатам паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка — 2026”

24 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем