Темы

Для выхавання патрыётаў і сапраўдных мужчын

Для выхавання патрыётаў і сапраўдных мужчын

Многія з гэтых хлопчыкаў (калі не ўсе) баявую зброю ў руках трымалі ўпершыню. Чуць яны, зразумела, чулі і пра аўтамат Калашнікава, і пра пісталет Макарава, а вось каб так і трымаць, і разборку-зборку праводзіць, ды яшчэ з тлумачэннямі і пад кіраўніцтвам тых, хто ў баявой зброі ведае толк, — гэта было ўпершыню. Такую магчымасць днямі атрымалі выхаванцы спартыўнай змены лагера “Патрыёт”, што размяшчаецца на базе Завалочыцкай школы, дзе праходзілі аздараўленне і пры гэтым займаліся спортам і турызмам 30 хлопчыкаў сярэдняй ступені школы.


Па ініцыятыве краўніцтва лагера і пры падтрымцы раённага аддзела ўнутраных спраў і райкама БРСМ былі праведзены спецыяльныя заняткі, дзе хлопчыкам прадэманстравалі зброю і спецыяльныя сродкі, што знаходзяцца на ўзбраенні міліцыі. Кожны правёў разборку-зборку пісталета і аўтамата, мог прымераць на сябе шлем, адчуць на сваіх плячах цяжар бронежылета, узяць у рукі рызінавую дубінку і шчыт. Акрамя гэтага, хлопчыкам расказалі пра дальнасць стральбы, колькасць стрэлаў у хвіліну, пра тое, калі і для чаго прымяняецца гэтая зброя, ад чаго могуць абараніць сродкі аховы. Трымаць у руках зброю, ведаць яе ўладкаванне, умець разабраць і сабраць аўтамат, лічыць начальнік лагера Барыс Сяленчык, кожны юнак павінен яшчэ да службы ў Арміі, да ролі абаронцы хлопчыкаў патрэбна прывучаць са школы. Каму-каму, а яму, воіну-афганцу, было што расказаць сваім выхаванцам пра надзейнасць нашых “калашні-кавых”. Важнымі такія заняткі лічыць і намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Барыс Налівайка, асабліва патрэбны яны ў лагеры патрыятычнай накіраванасці, не выключана, што менавіта такія сустрэчы і падштурхнуць кагосьці з гэтых хлопчыкаў выбраць прафесію, звязаную са службай ва ўнутраных органах, стаць ратаўніком або проста выканаць свой грамадзянскі абавязак, чэсна адслужыўшы ў Арміі.

Таму адразу ж пагадзіліся і на наступнай лагернай змене, калі тут будуць аздараўлівацца і ўмацоўвацца фізічна дапрызыўнікі, таксама правесці такія заняткі. Што да гэтых хлопчыкаў, то яны з задавальненнем не толькі разбіралі і збіралі зброю, прымяралі сродкі абароны, але і фатаграфаваліся ў поўнай амуніцыі, каб потым пахваліцца перад бацькамі, сябрамі і, безумоўна, дзяўчынкамі, што яны і насамрэч у гэтым лагеры займаліся сур’ёзнай справай, справай мужчын і сапраўдных патрыётаў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Памяти много не бывает. 15 лет назад на Мыслочанской горе был установлен памятник жертвам Холокоста

5 мая 2025
Читать новость
Здоровье

Со знаком особого отличия. Нина Лисица удостоена звания «Отличник здравоохранения»

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Последствия непогоды в Могилёвской области

5 мая 2025
Читать новость
Общество

МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость