Темы

Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы. Абразкі Янкоўскага

Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы.  Абразкі Янкоўскага

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, прапануем чытачам некалькі абразкоў нашага земляка-мовазнаўцы Фёдара Янкоўскага. Фёдар Міхайлавіч усё сваё свядомае жыццё вывучаў народныя гаворкі, збіраў па крупінках трапныя словы і выразы. Такім чынам яго замалёўкі сталі ўзорам жывой мілагучнай беларускай мовы, і кожны з іх разам з гэтым — выдатная крыніца народнай мудрасці.

Горача

— Была ты ўчора ў клубе на канцэрце?

— Была.

— І як?

— Канцэрт добры быў, вясёлы. Толькі вельмі горача было. Людзей сабралася, што яблыку не было дзе ўпасці, стаць не было дзе.

— Сёння з раёна радзіва расказвала, казалі, што — як-бо яны казалі? — “у нашым клубе горача сустракалі цыркачоў, спевакоў”.

— “Горача сустракалі”? Не толькі ім, артыстам, а і нам усім было горача: клуб малаваты, на дварэ парнасць такая, цяплынь, а людзей паўнютка-поўненька. То й горача было — ім спяваць, а нам слухаць.

Горача стане…

— Мы вам горача дзякуем, таварыш шафёр, што падвезлі нас. Дзетак везлі й нас падвезлі.

— Няма за што, — адказаў і жартам дадаў нібы самому сабе: — Сёння мне, шоферу, і без “гарачага дзякуя” горача.

А калі падвезеныя адышліся, шафёр і яго спадарожнікі і жартавалі, і смяяліся, і кпілі з таго “горача дзякуем”.

— Чарку вып’еш — горача стане. Не так зробіш — дырэктар так падзякуе, што горача стане. Сонца насмаліць — горача стане. А то небыліца-несусвеціца: “горача дзякаваць”…

“Смех, дальбог…”

— І чаму, скажыце: “горача гаварыў”, “горача прасіў”?

— “Горача сказала” — смех, дальбог, бярэ. А неяк вычытала: “горача віталі”… Так віталі, што аж горача стала?! Ого! Прывіталі… А ёсць нашае шчыра. Яно — не на што якое, не на якое абыякае. Шчыра вітай, шчыра дзякуй, шчыра кажы!..

Ката на “Вы”…

— Даўней? Сёння ўсё не так, як даўней. Усё не тое, як бывала.

— Што? Думаеш, Юзэфа, трава не расла? Толькі цяпер расце? Хіба малако не каровы давалі? Мо дажджоў не было? Сонейка не свяціла? Жаніліся, вяселле рабілі. На свет прыходзілі і навек адыходзілі. Так ужо каб усё-ўсё!.. Не, галубка. І даўней разлучніцы былі. І цяпер яны ёсць. Былі зладзеі, што вала, хэўраю ўкрадзенага, у лапці абувалі. І ўчора за зладзейства засудзілі аднаго ў нас. Ну, што ты хочаш?

— Пра што я? І даўней такія былі, што пазычонымі ў сабакі вачыма суседзям у вочы глядзелі. Праўда. І сёння… Хіба не такі вунь той, што аблаяў жонку, й цешчу, й суседку? Ты пра другое сказала б…

— А што я сказала б?

— То я табе скажу. Даўней прымак сем гадоў цешчынага ката на “Вы” зваў. Бо ён — прымак, бо ён — без зямлі, а ў цешчы зямля. Дзе было калісьці прыжыцца чалавеку без сваёй зямлі? А цяпер як толькі што, дык прымак усяго тры словы цешчы, а ў цешчы сэрца ёкне. Чуць што не так — “У вапшчажыцця пайду!”. А там прымуць. Прымуць — пасцель гатовая, чыстая, з падушкамі, яшчэ і падмятуць, падлогу памыюць. Там ён нікому не ў шапку. Там яму й седала й едала, там гатовыя печкі й лаўкі.

— Дык і табе гэткае скажу. Бывала, казалі: на нявестку сем гадоў грады брэшуць. Абрастуць грады — ну, хай не як воўк, — нявестка вінаватая. З чым пазненне якое — на нявестку ўсё. Хіба так і зараз? “Гарыце, гэтыя грады! У горадзе без град пражыву. Паедзем і самі сабою жыцьмем”. Хіба не так сказала Янкава ўнука?

— Ты казала, я казала… А мне горна стала. Смяёмся… Добра пасмяяцца, але хіба добра, калі самі з сябе смяёмся? Ой, божачка ты наш… І ты мо чула: чужы дурань — смех, а свой дурань — грэх. То мы з табою награшылі, седзячы тут, на прызбе…

З кнігі “Радасць і боль”

Последние новости

Общество

В Беларуси вступили в силу изменения в ПДД — что важно знать

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Команда Глусской ДЮСШ стала третьей в первенстве области в программе спартакиады ДЮСШ по гандболу среди юношей

10 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко наделил МВД полномочиями на подписание конвенции ООН против киберпреступности

10 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прибор, который защитит от удара током

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОВД. Ответственность за незаконное хранение оружия

9 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

ГРАФИК прохождения флюорографического обследования работников сельхозорганизаций Глусского района

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем