Темы

Узнагароды да прафесійнага свята. Урачысты сход з нагоды Дня кааперацыі адбыўся ў Глускім раённым спажывецкім таварыстве

Узнагароды да прафесійнага свята. Урачысты сход з нагоды Дня кааперацыі адбыўся ў Глускім раённым спажывецкім таварыстве
Першы намеснік старшыні райпо Ганна Янушэўская (трэцяя злева) з узнагароджанымі калегамі

Што не па сілах аднаму чалавеку, можна зрабіць агульнымі намаганнямі. Мабыць, зыходзячы менавіта з гэтай перадумовы, і ўзнік у свой час кааператыўны рух. Спажывецкая кааперацыя — гэта шматгранная сістэма, тут вядуцца гандаль і нарыхтоўкі, наладжана грамадскае харчаванне і прамысловасць, і ўсё гэта пры захаванні сацыяльнай накіраванасці.

Урачысты сход з нагоды Дня кааперацыі, які сяголета адзначаўся 4 ліпеня, адбыўся на мінулым тыдні ў Глускім раённым спажывецкім таварыстве. На сустрэчу з калектывам прыйшла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Алена Булатоўская. Яна адзначыла, што спажыўкааперацыя Глушчыны развівалася і мянялася разам з тым, як развіваўся і мяняўся сам Глускі раён, і сёння аб’екты мясцовага райпо — гэта абноўленыя або новыя будынкі, сучаснае абсталяванне, уважлівыя прадаўцы. Прафесіяналізм — галоўная рыса мясцовых кааператараў, гэта адзначаецца як на раённым, так і на абласным і нават рэспубліканскім узроўнях. У тых дасягненнях, за якія Глускі раён адзначаны Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта, ёсць заслуга і раённага спажывецкага таварыства, пераканана Алена Булатоўская. Яна нагадала пра тыя зрухі і змены, што адбываюцца ў жыцці раёна, і падкрэсліла, што, працуючы ў сучасных умовах, трэба ім адпавядаць, улічваць патрабаванні ўлады і запыты людзей. На гэта наша райпо здольнае, упэўнена намеснік старшыні райвыканкама. Алена Мікалаеўна павіншавала кааператараў з іх святам і ўручыла Ганаровую грамату Глускага раённага выканаўчага камітэта вядучаму эканамісту па цэнах Валянціне Корбут. Падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі старшы майстар участка хлебапячэння Святлана Губарава і прадавец магазіна “Родны кут” № 5 Алена Дайнека.

Старшыня Глускага райпо Людміла Багданава, прадавец Алена Дайнека, старшы кладаўшчык Алеся Огур, прадавец Ірына Канявега

Сваіх калег з Днём кааперацыі павіншавала старшыня праўлення Глускага райпо Людміла Багданава. Тое, што гэта свята дзяржаўнае, гаворыць пра прызнанне вялікай і важнай ролі кааперацыі, якую яна адыгрывае ў жыцці грамадства. Глускае раённае спажывецкае таварыства — гэта самая буйная гандлёвая арганізацыя раёна, яна дае працу больш як 300 чалавекам, выпускае сваю прадукцыю, закупляе ў насельніцтва лішкі сельгаспрадукцыі і дзікаросы, забяспечвае гандлёвым абслугоўваннем усе маланаселеныя вёскі. За мінулы год райпо справілася з планам нарыхтовак, экспартам, вытворчасцю прадукцыі і энергазберажэннем, аднак зробленае не дае права расслабляцца, бо не ўсе рэзервы задзейнічаны, шмат што  можна і патрэбна палепшыць у рабоце. Між тым свята — гэта добрая нагода, каб падзякаваць паважаным ветэранам кааперацыйнага руху і тым, хто старанна працуе зараз і дабіваецца лепшых паказчыкаў. Людміла Багданава павіншавала прысутных, а ў іх асобе і ўвесь калектыў, былых работнікаў і пайшчыкаў райпо са святам і ўручыла ўзнагароды.

Юрысконсульт Ала Ільюшчэня

Падзяку праўлення Белкаапсаюза і прэмію атрымала старшы майстар цэха замарозкі Ірына Супрончык, Ганаровай граматай і грашовай прэміяй Магілёўскага аблспажыўсаюза адзначаны прадавец Асіповіцкага РГП Лілія Дударонак і  майстар-пекар Наталля Барысавец. Падзякі і грашовыя прэміі аблспажыўсаюза атрымалі прадавец магазіна ў Засценку Усцярхі Святлана Лядзян і нарыхтоўшчык Асіповіцкага РГП Святаслаў Калешын. Ганаровымі граматамі праўлення і прафкама Глускага райпо і прэміямі ўзнагароджаны камерцыйны агент Марына Петухова, в. а. начальніка Асіповіцкага РГП Валянціна Тагановіч, прадавец магазіна “Удобный” Святлана Змітровіч, прадавец Асіповіцкага РГП Таццяна Вараб’ёва, начальнік планава-эканамічнага аддзела Алена Зайцава, прадавец аўтамагазіна Асіповіцкага РГП Наталля Антошына, повар кафэ “Маладосць” Таццяна Тузік, начальнік нарыхтоўчага ўчастка Таццяна Макарэвіч, кандытар Ганна Грамыка, юрысконсульт Ала Ільюшчэня, нарыхтоўшчык Людміла Макарэвіч.  Падзякамі праўлення і прафкама Глускага райпо і прэміямі адзначаны вадзіцель Іван Кошан, вадзіцель Валерый Грышын, прадавец “Рабінушкі” Наталля Арлова, прадавец аўтамагазіна Наталля Гадавон, прадавец Асіповіцкага РГП Ірына Царык, вядучы бухгалтар Алена Голуб, фармаўшчык цеста Валянціна Чацвяргова, вядучы інжынер-энергетык Дзмітрый Гуткоўскі, вадзіцель Анатоль Бяствіцкі.

Начальнік планава-эканамічнага аддзела Алена Зайцава

Прыемным святочным сюрпрызам для глускіх кааператараў было віншаванне ад аднаго з іх партнёраў і пастаўшчыкоў прадукцыі. Смачнымі і памятнымі падарункамі ад Бабруйскага мясакамбіната адзначаны калектывы магазінаў “Родны кут” № 99, № 3, № 1, аўтамагазінаў № 1 і № 2, “Росинки”, “Ночного”, “Удобного”, “У дома”, некалькіх аб’ектаў Асіповіцкага рознічна-гандлёвага прадпрыемства.

Намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская (справа) ўзнагародзіла старшага майстра ўчастка хлебапячэння Святлану Губараву

Стала ўжо трыдыцыяй тым, хто шмат гадоў добрасумленна працуе ў спажывецкай кааперацыі, прысвойваць званне заслужанага ветэрана працы калектыву. На гэты раз такога звання з уручэннем прэміі ўдастоены прадавец Іна Абрамовіч, старшы кладаўшчык участка нарыхтовак Алена Гізун, прадавец Алена Дайнека, вадзіцель Мікалай Ермакоў, прадавец Юлія Івашкова, буфетчык Галіна Марціновіч, старшы кладаўшчык участка хлебапячэння Алеся Огур, бармен Ніна Селіванава, прадавец Ірына Канявега, вадзіцелі Уладзімір Канавальчык і Мікалай Шумскі. Асобныя віншаванні ад кіраўніцтва і калег і грашовыя прэміі прымалі тыя, хто добрасумленна працуе ў сістэме спажыўкааперацыі 30 і 35 гадоў. Гэта прадавец Людміла Аляксеева, начальнік транспартнага ўчастка Сяргей Галамака, прадавец Валянціна Долбік, слесар Віктар Каранькоў, пекар-майстар Алена Кошань, бармен Галіна Семеж, аператар ЭВМ Ніна Фіц, прадавец Алена Дзівак, прадавец Галіна Дубіна, вядучы спецыяліст па інвентарызацыйнай рабоце Алена Лазовік, начальнік участка грамадскага харчавання Таццяна Волкава, прадавец Жанна Манько, жылоўшчык-абвальшчык Алена Пугунец, буфетчык Наталля Казлова.

З падарункамі на свята завіталі прадстаўнікі
Бабруйскага мясакамбіната

Урачысты сход калектыву райпо з улікам эпідсітуацыі праводзіўся ў больш вузкім фармаце, чым гэта бывала звычайна, аднак гэта не паўплывала ні на шчырасць сказаных слоў, ні на радасць ад атрымання заслужаных узнагарод.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024