Темы

Дай Божа поля каласістага, а зерня ядраністага! Раённае свята “Зажынкі” прайшло на Глушчыне 17 ліпеня

Дай Божа поля каласістага, а зерня ядраністага!  Раённае свята “Зажынкі” прайшло на Глушчыне 17 ліпеня

У мінулую пятніцу на збожжавым полі аграфірмы “Слаўгарадскі” выстраілася поруч зернеўборачная тэхніка, сабраліся прадстаўнікі раённай улады, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прафсаюза, кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, камбайнеры, вадзіцелі, артысты, госці.

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха, вітаючы ўдзельнікаў “Зажынак”, пажадаў высокіх намалотаў і працоўнага натхнення, адзначыў, што сёлета адных толькі збожжавых і зернебабовых неабходна ўбраць больш за восем з паловай тысяч гектараў. Надвор’е спрыяла, каб ураджай быў добрым. Нямала сіл і намаганняў было ўкладзена. Засталося ўбраць вырашчанае якасна, своечасова, без страт.

Побач са старэйшымі камбайнерамі на працоўную вахту выходзіць і моладзь. Па добрай традыцыі іх пачаставалі квасам, каб моц была, бадзёрасць і настрой, уручылі сувеніры. Да хлебаробаў звярнуўся галоўны аграном аграфірмы “Слаўгарадскі” Генадзь Янушэўскі: “Наперадзе вялікі аб’ём работы. Разлічваем сёлета атрымаць больш высокую ўраджайнасць зерневых. Ужо спрабавалі малаціць ячмень і трыцікале, ячмень даў па 26 цэнтнераў з гектара, трыцікале яшчэ больш. У рабоце ў нас задзейнічана пяць збожжаўборачных камбайнаў, нагрузка на адзін у сярэднім складае 413 гектараў. Будзем старацца, галоўнае — папрацаваць плённа, тады і будзе добры вынік”.

Жніўнымі песнямі на раённым свяце віталі ўсіх самадзейныя артысты з народнага ансамбля “Вярбічанька”. Духмяны каравай з мукі леташняга ўраджаю паднеслі кіраўніку раёна. Каб намалаціць у гэтым годзе яшчэ больш зерня, па добрым звычаі Сцяпан Уладзіміравіч пераступіў праз зажыначны сноп мінулага года.

Пасля са словамі “Дай, Божа, поля каласістага, а зерня ядраністага!” пайшлі зажынаць першы сноп новага ўраджаю жнейкі. Жанчыны кланяліся ніве, спяваючы зажыначныя песні, сярпамі зразалі каласы, складвалі іх у снапы, перавязвалі іх стужкамі. Першы сноп —  сімвал жыцця і дабрабыту, паказчык багацця і гаспадарлівасці — уручылі старшыні райвыканкама Сцяпану Чачуху, невялікія снапы-абярэгі — кіраўнікам гаспадарак, на будучы багаты ўраджай старшыням павязалі “зажыначныя паясы”.

На плённую працу ўдзельнікаў жніва блаславіў настаяцель Свята-Богаяўленскага храма Глуска айцец Міхаіл, пасля чаго акрапіў хлебаробаў і тэхніку святой вадой. Самы час выводзіць тэхніку ў поле. Адзін за адным застракаталі камбайны, павольна акунуліся ў хвалі залатых спелых калоссяў. Што ж, у добры час, у добры шлях, глускія хлебаробы!

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Культура

Прямую линию и прием граждан в Глуске 23 сентября проведет министр культуры Республики Беларусь Руслан Чернецкий

19 сентября 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем