Темы

З літары — на “лічбу”

З літары —  на “лічбу”

“Не рыбак я, не паляўнічы, не грыбнік, маё захапленне — кнігі”, — гаворыць пра сябе жыхар вёскі Заполле, што на тэрыторыі Хваставіцкага сельсавета, Аляксандр Яўгенавіч Алёхна. Чытаць палюбіў яшчэ з дзяцінства, з таго самага часу, як былы бібліятэкар Старасельскай бібліятэкі Уладзімір Алёхна выдаў яму першую кнігу. Далей — болей прыцягвала да сябе друкаванае слова. І вось тут варта спыніцца, каб звярнуць асаблівую ўвагу на слова “друкаванае”. Справа ў тым, што адносна нядаўна наш суразмоўца перайшоў на электроннае чытанне: гады з тры таму купіў сабе электронную кнігу. “Вось дзе невычарпальныя магчымасці для аматараў чытаць, — дзеліцца сваімі ўражаннямі пенсіянер, — я знайшоў адзін сайт у інтэрнэце — дык там кнігі на любы густ, мабыць, мільёны, чытаць — не перачытаць”. “А ці не сварыцца жонка, што вы ўсё чытаеце ды чытаеце?” — цікавімся мы і паглядаем на Вольгу Цімафееўну. “А я сама чытаць люблю і шмат чытаю, — далучаецца да размовы жанчына, — да таго ж мы абодва на пенсіі, ёсць час і з гаспадарчымі справамі зладзіць, і для любімага занятку заўсёды хвіліну вылучыш”.
Тое, што расказаў далей Аляксандр Яўгенавіч, і рассмяшыла нас, і выклікала яшчэ большую прыхільнасць да суразмоўцы. Аказваецца, ён, калі, напрыклад, сячэ дровы, уводзіць у мабільнік “напамін”, як толькі пачуе сігнал, перапыняе работу і — за сваю электронную кнігу.
— А чытаеце таксама да сігнала? — цікавімся мы.
— Ды не, тут ужо як атрымаецца, як зацягне сюжэт, — смяецца ён і дадае, што больш любіць чытаць вечарам, нярэдка да самай ночы заседжваецца са сваёй электроннай кнігай. Пры гэтым не разумее, як можна не любіць чытаць, асабліва зараз, калі з дапамогай інтэрнэту практычна любую кнігу можна знайсці. Гэта не тое, што раней, калі ў кнігарнях было не дакупіцца патрэбнага выдання, трэба было макулатуру здаваць або блат мець. Ды і ў бібліятэках не ўсё знаходзілася адразу. Часам даводзілася спачатку чытаць частку трэцюю з якой-небудзь серыі, потым другую, а пачатак да цябе трапляў апошнім. Шкадуе Аляксандр Яўгенавіч, што сённяшнія школьнікі (калі не ўсе, дык большасць) не любяць чытаць, а калі і робяць гэта, то пад прымусам.
— Дык што, вы думаеце, гадоў праз 20 чытанне зусім выйдзе з моды, а друкаваныя кнігі саступяць месца электронным і будуць рэдкасцю накшталт музейных экспанатаў — калі ўжо пенсіянеры перайшлі на “лічбу”?
— Ды не, я і ад звычайных кніг не адмаўляюся, у нас дома іх шмат, толькі прачытаны ўжо ўсе. А нядаўна на нашай вуліцы людзі прадавалі дом і выносілі цэлыя стосы кніг (збіраліся здаваць на макулатуру), я перагледзеў іх і знайшоў адну, якую не чытаў, — з дазволу гаспадароў узяў сабе. Так што кнігі на папяровых носьбітах застануцца, я веру ў жывучасць друкаванага слова. Як веру, што людзі заўсёды будуць чытаць, і новую літаратуру, і класіку — куды ж без яе? Толькі патрэбна працаваць у гэтым накірунку. У садках, у школах, ды і дома бацькі не павінны даручаць выхаванне дзяцей мульцікам, а сесці вечарам і пачытаць малому казку, пагартаць старонкі, паглядзець разам малюнкі, паразмаўляць. І вынік будзе. Добры вынік.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Несколько инвестиционных проектов запланировано реализовать на территории Глусского района в ближайшее время

24 мая 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем