Темы

І жнуць, і сеюць

І жнуць, і сеюць
Закладка сіласнай траншэі ў ААТ “Турыно-агра”

Сяголета ўборка кукурузы ў раёне ідзе больш хутка, чым летась, на ўчарашнюю раніцу было зжата на зялёны корм 32 працэнты, а на 10 верасня 2019-га — толькі 6 працэнтаў.  У гэтым годзе, як і ў мінулым, па тэмпах лідзіруе “Слаўгарадскі”, дзе ўбралі амаль палову плошчаў — 512 з 1070 гектараў, і ўраджайнасць тут лепшая ў раёне — 236 цэнтнераў з гектара. Услед за “слаўгарадчанамі” ідуць працаўнікі “Турыно-агра”, там зжата 37 працэнтаў і з кожнага гектара бяруць па 235 цэнтнераў. У сярэднім па раёне ўраджайнасць зялёнай масы кукурузы складае зараз 217 ц/га, зжата 1472 гектары з планавых 4580.

Кукурузнага сіласу аграрыі раёна нарыхтавалі 21 380 тон, а ўвогуле запас кармоў на зіму зараз складае 19 249 тон кармавых адзінак, гэта 49 працэнтаў ад неабходнага. Пры гэтым на адну ўмоўную галаву маецца 14,56 цэнтнера кармавых адзінак, гэта плюс 4 ц к. адз. да леташняга ўзроўню. Больш за палову ад патрэбнага запасу кармоў нарыхтавалі ў РАПТЗ (83,5 працэнта) і “Слаўгарадскім” (53 працэнты).

Адначасова з уборкай ужо вырашчанага ў гаспадарках клапоцяцца пра будучы ўраджай. Пад азімую сяўбу ўзаралі больш за 3 тысячы гектараў (35 працэнтаў) і падрыхтавалі глебу на 2081 гектары. З тых 7 тысяч гектараў, дзе будуць азімыя на зерне, засеяна 1168 га: 331 гектар жыта і 837 га трыцікале. На зялёны корм азімых зерневых па плане трэба пасеяць крыху болей за 1180 гектараў, з іх ужо ёсць 147 га.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 10 верасня

Последние новости

Общество

Всегда вдвоем. Глусчане Валентина Ивановна и Сергей Семёнович Щерба отметили пятьдесят лет совместной жизни

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Праздник труда. В Глуске проходит открытый турнир по мини-футболу среди мужских команд на призы ООО «Технотрансдеталь»

1 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил белорусов с Праздником труда и назвал залог дальнейшего процветания страны

1 мая 2026
Читать новость
Общество

Праздник труда отмечают в Глуске

1 мая 2026
Читать новость
Власть

С 1 Мая жителей Глусского роайона поздравляет Олег Дьяченко

1 мая 2026
Читать новость
Власть

1 мая — Праздник труда. Поздравление от Натальи Кочановой

1 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем