Темы

Школы адкрылі дзверы для ўсіх

Школы адкрылі дзверы для ўсіх


Кожная пара года прыходзіць у свой час, і з кожнай парой у нас звязаны свае ўражанні: так, за летам заўсёды ідзе восень, а пасля канікулаў заўсёды пачынаецца вучоба — урокі, задачы, дыктоўкі, заданні. Гэты тыдзень для больш як паўтары тысячы школьнікаў Глускага раёна пачаўся ўрачыстымі лінейкамі, прысвечанымі святу Першага званка, былі сустрэчы, кветкі, прывітанні і ўсмешкі — у кожнай школе, у кожным класе. Гэта адзначыў і старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, пабываўшы ў школе № 2, прайшоўшы па абноўленых калідорах, светлых кабінетах. Аднак разам з радасцю ў вачах школьнікаў чыталіся і крыху сумныя ноткі, гэта шкадаванне ад таго, што так хутка скончылася лета, што менш стане вольнага часу з-за ўрокаў і дамашніх заданняў. Такія пачуцці знаёмы кожнаму чалавеку, таму дарослыя пастараліся, каб умовы для дзяцей у школах былі больш камфортнымі. Асабліва шмат у гэтым плане зроблена ў школе № 2, добраўпарадкаваны двор стаў месцам правядзення святочных лінеек, прыгажэй выглядае фасад будынка, больш цёпла будзе ў школе зімой, бо па праграме энергазберажэння пачалася замена вокнаў на шклопакеты, работы будуць прадоўжаны, раённая ўлада і калектыў школы, па словах старшыні выканкама, давядуць пачатае да канца, ад дзяцей жа патрабуецца адно: старанна вучыцца, добра паводзіць сябе, быць актыўнымі адкрывальнікамі новага і цікавага. Умовы ёсць, трэба толькі не ленавацца. Зрэшты, многія школьнікі праявілі сябе іменна так ужо гэтым летам: працавалі ў будаўнічых атрадах, зрабілі ў школьным двары новую хакейную каробку, прымалі ўдзел ва ўборцы ўраджаю. Шэфы, ПМК-249 і ПМК-86 “Водбуд”, адзначылі такі працоўны парыў юнага пакалення і падарылі школе агучвальную апаратуру, каб усе святы праходзілі тут цікава, на добрым арганізацыйным і тэхнічным узроўні. Гэтаму ж будзе спрыяць і падарунак раённага выканаўчага камітэта — наўтбук. Салодкімі прызамі праўленне СВК “Дружба” падтрымала школьную футбольную каманду. Такая ўвага да праблем адной са старэйшых школ раёна выклікае як глыбокую павагу, так і шчырую падзяку: ад імя ўсяго калектыву дырэктар школы Святлана Лісіца ўручыла падзячныя лісты дырэктару ПМК-249 Віктару Кісялевічу, дырэктару ПМК-86 Ігару Арцёмчыку і старшыні СВК “Дружба” Аляксандру Кузьмічу. Яшчэ адным хвалюючым і ўрачыстым момантам школьнага свята стала ўручэнне пашпартоў — нагадаем, што зараз гэты дакумент выдаецца грамадзянам у 14-гадовым узросце. На ўрачыстай лінейцы з рук начальніка групы па грамадзянстве і міграцыі Глускага РАУС Вольгі Сачок галоўны дакумент, які засведчвае асобу, атрымалі Кірыл Жалудковіч, Вікторыя Супрончык і Павел Нікіцін. Але больш за ўсіх радаваліся і хваляваліся першакласнікі: па-першае, ім быў уручаны падарунак, прыгожая маляўнічая кніга, ад імя Прэзідэнта нашай краіны, а па-другое, першы званок, якога так чакалі ўсе на гэтай лінейцы, насамрэч першым быў менавіта для іх. Ён празвінеў і паклікаў іх у новае — школьнае жыццё. Гэтым вераснёўскім днём школы адкрылі дзверы для ўсіх.


Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Несколько инвестиционных проектов запланировано реализовать на территории Глусского района в ближайшее время

24 мая 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем