Темы

“Алея славы”. Творчы праект «Радзімы» і савета ветэранаў. Працаваць для людзей

“Алея славы”. Творчы праект «Радзімы» і савета ветэранаў. Працаваць для людзей

Чарговая гераіня сумеснага творчага праекта газеты “Радзіма” і раённага савета ветэранаў “Алея славы”, у якім мы знаёмім чытачоў з нашымі землякамі, што сваёй руплівай працай, высокімі дасягненнямі праслаўлялі Глускі раён, — старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ “Глускія Бытпаслугі” Людміла Васілеўна Ляпко.

На працягу шмат гадоў, а дакладней нават некалькіх дзесяцігоддзяў, усіх глушчан і жыхароў нашага раёна, што прыходзілі, прыязджалі ў Глускі камбінат бытавога абслугоўвання, сустракала на сваім працоўным месцы сімпатычная невысокая жанчына — прыёмшчыца атэлье, а пазней і камбіната бытавога абслугоўвання Людміла Ляпко. Працоўны шлях нашай гераіні ў Глускім КБА пачаўся ў 1976 годзе, калі маладая жанчына прыехала на радзіму мужа.

Сама ж Людміла Васілеўна родам з Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, але лёс так склаўся, што апынулася далёка ад родных мясцін. Пасля заканчэння школы марыла быць медсястрою. Паступала ў Полацкае медыцынскае вучылішча, але не прайшла. Вярнулася дамоў. Сястра ўбачыла ў зборніку для паступаючых інфармацыю пра Бабруйскае вучылішча бытавога абслугоўвання і настояла, каб Люда паехала з ёй разам паступаць. У выніку Людміла з лёгкасцю паступіла, а сястра паехала дахаты… “Вучыцца было цікава, — распавяла падчас нашай размовы Людміла Васілеўна (яна, між іншым, закончыла вучылішча з чырвоным дыпломам). — Акрамя асноўнай спецыяльнасці швачкі, я атрымала прафесію кантралёра швейнай вытворчасці. Маё першае працоўнае месца — швейная фабрыка імя Дзяржынскага (зараз гэта “Славянка”) у Бабруйску, дзе працавала швачкай, кантралёрам. Потым выйшла замуж і пераехала ў Глуск”.

У Глуску Людміла Васілеўна таксама прыйшла працаваць у сферу бытавога абслугоўвання. Спачатку прыёмшчыцай комплексна-прыёмнага пункта, потым брыгадзірам у цэху па кааперацыі, які з цягам часу перарос у вялікае пашывачнае атэлье. З 1982 года працавала ў атэлье прыёмшчыцай заказаў. “У 1980-я — пачатку 1990-х у глускім пашывачным атэлье працавала шмат людзей, — працягвае распавядаць Людміла Васілеўна. — Тры брыгады па 8—9 чалавек шылі толькі лёгкае жаночае адзенне, а яшчэ былі закройшчыкі мужчынскага, верхняга, брыгада па рамонту адзення. У магазінах у той час выбар быў невялікі, таму жыхары Глуска і вёсак заказвалі шыць у нас касцюмы, сукенкі, штаны, кашулі. Можна было выбраць тканіну на свой густ і кашалёк і абсалютна любую мадэль. Нашы майстры шылі паліто, шубы, курткі. Гэта паслуга таксама карысталася вялікім попытам. Хачу назваць хаця б некаторых майстроў, з кім давялося працаваць. Закройшчыкі Сабіна Сабінаўна Фаставец, Галіна Іванаўна Пінчук, Нэла Дзмітрыеўна Коўзун. Закройшчыкі па пашыве верхняга адзення Людміла Васілеўна Малаковіч, Ніна Пятроўна Брэус. Закройшчыкі па пашыве мужскога адзення Сяргей Пятровіч Бабак, Станіслаў Іванавіч Яновіч ды іншыя. Працавалі на прадпрыемстве людзі доўга, рэдка хто звальняўся праз год-два: калектыў быў добра арганізаваны, работа ішла зладжана. Мая задача як прыёмшчыка заключалася ў тым, каб ветліва сустрэць кліентаў, прыняць у іх заказ, прапанаваць, падабраць майстра і правільна палічыць кошт усіх работ. Прыёмшчык — гэта пасрэднік паміж майстрам і кліентам. А заказаў было шмат — здаралася, што і не паспявала за дзень аформіць усе паперы належным чынам (а гэта на самой справе вельмі адказны момант у рабоце быў), прыходзілася браць, як кажуць, працу дадому. Але ж у нашым калектыве ў той час усе працавалі ад душы, не лічылі хвілінкі да канца працоўнага дня, а калі патрэбна было, затрымліваліся на рабочых месцах без пытанняў”.

За  працоўныя дасягненні Людміла Васілеўна не раз была адзначана Ганаровымі граматамі раённага ўзроўню і ўпраўлення бытавога абслугоўвання Магілёўскага аблвыканкама. На старонках раённай газеты таксама не адзін раз расказвалі пра яе карэспандэнты. Вось што было напісана ў матэрыяле “Заказы разные, подход один — ответственный”, які быў надрукаваны ў кастрычніку 2005 года: “В коллективе Глусского УКП “Бытуслуги” считают Людмилу Васильевну Ляпко одной из самых примерных и добросовестных работниц”.

Пасля выхаду на заслужаны адпачынак Людміла Васілеўна яшчэ больш за дзесяць гадоў працавала ў “Глускіх Бытпаслугах”, а потым зрэдку падмяняла работнікаў на час адпачынкаў.

Увесь час Людміла Васілеўна не толькі выдатна працавала, а і была заўсёды актыўнай у грамадскай дзейнасці. Пасля выхаду на пенсію яе выбралі старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ “Глускія Бытпаслугі”, а ў 2015-м абралі яшчэ на пяць гадоў. У 2014 годзе па выніках конкурсу сярод ветэранскіх арганізацый прадпрыемстваў актыўная работа ветэранскай арганізацыі “Глускіх Бытпаслуг” была адзначана грашовай прэміяй, а ў 2017-м ветэранскую арганізацыю на чале з Людмілай Васілеўнай адзначылі Ганаровай граматай і прысудзілі першае месца ў аглядзе-конкурсе. Па словах старшыні раённага савета ветэранаў Валерыя Сураўнёва, Людміла Васілеўна Ляпко вельмі адказны чалавек. Яна заўсёды імкнецца выконваць свае абавязкі добрасумленна, перажывае за сваіх падапечных — сяброў ветэранскай арганізацыі, іх амаль 90 чалавек.

Падчас нашай гутаркі Людміла Васілеўна паўтарала не адзін раз, што яна заўсёды была звычайным радавым супрацоўнікам, толькі маленькім вінцікам у вялікім калектыве. Але, можа, ад таго, што ў калектыве было шмат такіх жа, як Людміла Васілеўна, добрасумленных, адданых сваёй прафесіі людзей, там усё ладзілася і праца ішла спарней. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ, фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх