Темы

У Глускім раёне адбыўся семінар-вучоба па жывёлагадоўлі

У Глускім раёне адбыўся семінар-вучоба па жывёлагадоўлі

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Глускім раёне ў гэтым годзе павялічылася больш як на 900 галоў і складае зараз 18 353, у тым ліку 5908 кароў, іх колькасць таксама вырасла (+64 да ўзроўню 2019 года). Вытворчасць малака складае 11 238,2 тоны, або 108 працэнтаў да леташняга, рэалізавана малака 9697,7 тоны, што на 1301,4 тоны болей, як за такі ж перыяд у мінулым годзе (115,5 працэнта). Хаця названыя паказчыкі, як і валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы, за 9 месяцаў года павялічыліся і рух наперад відавочны, аднак гэта не тыя лічбы, якіх раён можа дабівацца і якімі можна было б ганарыцца. Што патрэбна зрабіць мясцовым гаспадаркам сёння вечарам і заўтра раніцай, каб заўтра вечарам пайшло добрае малако (павялічылася яго колькасць і павысілася якасць) — пра гэта ішла гаворка на раённым семінары-вучобе па выкананні тэхналагічных рэгламентаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, які адбыўся 14 кастрычніка на базе Клятнянскага малочнатаварнага комплексу ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”. На семінар былі запрошаны кіраўнікі мясцовых сельгасарганізацый, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, заатэхнікі, загадчыкі фермаў і комплексаў, спецыялісты раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на чале з яго кіраўніком Уладзімірам Карповічам. У рабоце семінара прыняў удзел старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха, а правялі вучобу першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч і намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Капусцін.

Забяспечыць выкананне задання па вытворчасці малака за кастрычнік — снежань гэтага года — такая задача пастаўлена губернатарам перад камітэтам па сельскай гаспадарцы, а значыць, і перад кіраўнікамі раёнаў і гаспадарак, падкрэсліў Уладзімір Капусцін, і для гэтага ўсё ёсць: пагалоўе, кармы, памяшканні, спецыялісты і работнікі. Пры гэтым павялічыць патрэбна не толькі вытворчасць малака, але і яго якасць, яно павінна ісці толькі вышэйшым сортам і экстра, тых, хто будзе здаваць першы сорт, патрэбна прыцягваць да адказнасці, больш таго, з 1 лістапада такое малако прымаць не будуць. У раёне пакуль што адна гаспадарка, “Турыно-агра”, прыкладна палову малака здае сортам экстра, у астатніх яго ўвогуле няма, між тым у каровы ў вымені толькі такое малако, а мы бяром і пагаршаем яго якасць, сказаў Уладзімір Віктаравіч. У мясцовых гаспадарках нізкія сярэднясутачныя ўдоі на карову, адсюль нізкія аб’ёмы прадукцыі, адсюль жа і нізкія зарплаты работнікаў — усё звязана адно з адным, падкрэсліў ён. Як павысіць надоі, павялічыць прадукцыйнасць жывёлы, палепшыць справы ў галіне жывёлагадоўлі, дзе тыя рэзервы, якія можна задзейнічаць, каб мець высокія паказчыкі, — пра ўсё гэта падрабязна, з прыкладамі, дакладнымі лічбамі і парадкам выканання работ, рацыёнам кармлення кожнай групы жывёлы, гаварыў і паказваў на месцы Уладзімір Капусцін. Упарадкаваць усе планавыя работы з жывёлай дапамогуць тэхналагічныя карты, якія павінны быць на кожным комплексе, яны ж дапамогуць бачыць і ведаць ход спраў і стан жывёлы на выпадак змены кадраў, якая ў сельгасарганізацыях, на жаль, не рэдкасць (а то бывае, што пайшоў спецыяліст і з ім усё пайшло, а новы прыходзіць быццам на пустое месца).

Зразумела, што спецыялісты і кіраўнікі гаспадарак многае з таго, што гаварылася на семінары, у свой час вучылі і  ведаюць, аднак узгадаць штосьці з забытага, пачуць новую інфармацыю, даведацца пра сучасныя патрабаванні і падыходы нікому не пашкодзіць, рэзонна заўважыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Уласевіч. “Такія семінары праводзяцца пачаргова ва ўсіх раёнах, — сказаў ён, — мы не толькі вучым вас, але і самі вучымся таму новаму і перадавому, што ёсць у нашых гаспадарках”. Навукова-тэхнічны прагрэс не стаіць на месцы, зазначыў Анатоль Уласевіч, цяпер у сельгасвытворчасці задзейнічана магутная сучасная тэхніка, новае абсталяванне выкарыстоўваецца ў жывёлагадоўлі, свае распрацоўкі прапаноўваюць навукоўцы. Усё гэта патрэбна ведаць, выкарыстоўваць і прымяняць у сябе. Толькі на выкананні тэхналогіі кармлення, утрымання жывёлы з тымі кармамі і з той матэрыяльнай базай, што ёсць, без прыцягнення дадатковых рэсурсаў, кожная гаспадарка можа павысіць удоі малака на паўтара-два літры ўжо на трэці дзень. Вось чаму тэхналогію Анатоль Уласевіч назваў яе вялікасцю і царыцай эканомікі кожнай гаспадаркі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024