Темы

Праект “Гісторыя з фатаграфіяй”. А ў цэнтры была “біржа”

Праект “Гісторыя з фатаграфіяй”.  А ў цэнтры была “біржа”

Гэты чорна-белы здымак знайшоўся сярод іншых у фотаархіве рэдакцыі. Дакладна вызначыць час, калі ён быў зроблены, вельмі складана, але можна прыкладна сказаць, што гэта дзесьці пачатак 2000-х. Калі глядзіш на фота, адразу кідаюцца ў вочы вялікія дрэвы на перакрыжаванні вуліц Кірава і Сацыялістычнай, дрэў тых зараз ужо няма. Гэта месца ў райцэнтры ўсе глушчане ведаюць вельмі добра, яно і зразумела, бо гэта ж самы цэнтр пасёлка. На працягу дзесяцігоддзяў тут сустракаліся знаёмыя, што прыходзілі ў магазіны, газетны кіёск. Тут жа часцяком утвараўся стыхійны базар: бабулі, выкарыстоўваючы агароджу парка ў якасці прылаўка, прадавалі ягады ды гародніну, а потым з’явіўся і сапраўдны базар. На фотаздымку можна разглядзець каля сцяны магазіна гандлёвы прылавак, столікі пад вялікімі парасонамі — гэта такое летняе міні-кафэ, дзе можна было пірожнае пакаштаваць, марожанае з’есці або выпіць прахаладжальныя напіткі — ліманад ці квас.  

А яшчэ менавіта тут дзесьці ў другой палове 1980-х — 1990-я было самае знакамітае месца ў Глуску, якое і тады, і раней называлася “біржа”. Сучасная моладзь, напэўна, і не чула пра такое, а між тым гэта быў цэнтр вечаровага моладзевага жыцця, па-сучаснаму кажучы, крутое тусовачнае месца. Перад і пасля дыскатэкі (а бывала, што і ў буднія дні, асабліва летам) на гэтым пятаку збіралася вялікая колькасць хлопцаў і дзяўчат. Зразумела, што яны не вышывалі там крыжыкам і не вялі размовы пра літаратуру, а больш смяяліся, жартавалі, гучна размаўлялі. Часам здараліся і бойкі — не без таго… Такія паводзіны маладога пакалення, зразумела, не падабаліся старэйшаму пакаленню. На старонках раённай газеты ў студзені 1990 года нават быў надрукаваны артыкул з вытрымкамі з ліста аднаго глушчаніна, які падпісаўся “Ляснік”. Вось што там было: “Баімся часам вечарам прайсці ў тым месцы гарпасёлка, дзе перакрыжаванне вуліц імя Кірава і Сацыялістычнай… Вялікая група юнакоў, дзяўчат, якія амаль штодня займаюць сваё прывычнае месца і часам паводзяць сябе агрэсіўна… І ўсё з-за немагчымасці правесці час з большай карысцю для сябе, цікавей і змястоўней…” Далей аўтар пісьма ставіць такую сітуацыю ў дакор работнікам райкама камсамола і пытаецца, “ці можна што-небудзь прыдумаць, каб менш моладзі таўклося на “біржы”. Вось такі, хоць і завочны, канфлікт пакаленняў вакол “біржы” адбываўся ў Глуску ў пачатку 1990-х. Як развівалася сітуацыя далей, раёнка пра тое не распавядае. Але калі меркаваць па тым, што яшчэ доўга на гэтым месцы збіралася моладзь, а ўсе глушчане называлі гэты пятак на перакрыжаванні вуліц менавіта “біржа”, то яна, напэўна, і “перамагла”.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва рэдакцыі

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость