Темы

Са святам Божага Нараджэння, глушчане-каталікі!

Са святам Божага Нараджэння, глушчане-каталікі!

“І вось вам знак:

знойдзеце Немаўля, спавітае і пакладзенае ў яслях”.

Раптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае,

якое праслаўляла Бога і ўсклікала:

“Хвала на вышынях Богу,

а на зямлі спакой людзям добрай волі”.

(Лк 2, 12–14).

Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

Божае Нараджэнне — гэта час, напоўнены малітвай і праслаўленнем, падарункамі і святочнымі сустрэчамі. Але найперш гэта час для нас, каб мы маглі адчуць значнасць гэтай святой падзеі ў гісторыі свету і для нашага асабістага жыцця. Важна ўсвядоміць, што Бог увайшоў у наш кволы чалавечы стан, каб даканца разумець чалавека і яго жыццё.

На свята Божага Нараджэння Бог прыходзіць да нас у постаці немаўлятка. Маленькага, слабога, бе-забароннага, нявіннага. «Не бойся!» — сказаў анёл. Не бойцеся ўгледзецца ў пакорлівую прысутнасць Езуса і праславіць Бога за Яго прыйсце.

Да ясляў у Бэтлееме былі пакліканы і каралі, і пастухі. Гэта адкрывае нам адну важную рэч: у вачах Бога мы ўсе роўныя. Бог не выбірае любімцаў, зыхо-дзячы з таго, хто важны ў вачах свету. Ён бачыць унутраную каштоўнасць кожнага чалавека і хоча, каб усе — багатыя і бедныя, магутныя і слабыя — прыйшлі да Яго і пакланіліся з любоўю. Таму пойдзем і паклонімся Яму!

Жадаю, каб свята Божага Нараджэння ў гэтым годзе было для нас благаслаўлёным. Каб ніводная сям’я не смуткавала, каб кожны змог сесці за святочным сталом побач са сваімі блізкімі. Няхай наш Збаўца народзіцца нанова праз сваю ласку ў нашых душах і сэрцах.

Няхай надыходзячы Новы, 2021 год будзе для ўсіх шчодрым і благаслаўлёным! Увесь народ беларускі даручаю добраму і ўсемагутнаму Богу.

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Біскупскі Вікарый для г. Магілёва

і Магілёўскай вобласці

Расклад святочных набажэнстваў

у Глуску (парафія Св. Ганны):

24 снежня — 17:00, 25 снежня — 11:00.

Последние новости

Власть

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Во втором квартале текущего года за счет средств республиканского бюджета на Глусский район выделено 15 путевок

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Скрытая зарплата: выгода или проблема?

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Ветераны выбирают активный досуг

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Троих уже наказали

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

На палях раёна

24 июля 2026
Читать новость