Темы

Перамога над сабой і асаблівасцямі развіцця

Перамога над сабой і асаблівасцямі развіцця

Абласная спартакіяда сярод дамоў-інтэрнатаў Магілёўскай вобласці адбылася на мінулым тыдні на базе Веснаўскага  дома-інтэрната. Такія маштабныя спартыўныя спаборніцтвы з удзелам людзей з асаблівасцямі развіцця праводзяцца ў вобласці другі раз. Месцам іх правядзення Веснава было абрана невыпадкова, зазначыў у сваёй прывітальнай прамове намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Казакоў. Многія з тых, хто зараз жыве ў дамах-інтэрнатах для дарослых, пераехалі туды менавіта адсюль, з Веснава, тут засталіся іх сябры дзяцінства, тут усё знаёма ім. Не апошнюю ролю ў выбары месца правядзення спартакіяды адыграла і цудоўная спартыўная база, створаная ў гэтай установе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля ста чалавек з  дзевяці каманд, якія прыехалі з Салтанаўкі, Быхава, Каменкі, Крычава, Хоцімска, Расты, Бялыніч і Чавусаў. Вітаючы іх на глускай зямлі, намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга адзначыла, што гэтыя спаборніцтвы, без сумнення, стануць яркай падзеяй у спартыўным жыцці раёна. І хоць перамога дастанецца сапраўды мацнейшым, але прайграўшых тут не будзе, бо заняткі фізкультурай і спортам спрыяюць не толькі здароўю чалавека, але і загартоўваюць яго характар.

У справядлівасці гэтых слоў можна было пераканацца ўжо на першым этапе спаборніцтваў — у выступленнях па лёгкай атлетыцы: бачна было, як стараюцца бегуны на дыстанцыях, як імкнуцца не адставаць і паказаць усё, на што здольныя. З не меншым азартам ішла барацьба на футбольным полі, дзе праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе, адчувалася, што далёка не навічкі трымаюць у руках ракеткі для настольнага тэніса, сядзяць за шашачнымі дошкамі. Стараліся насамрэч усе, таму і перамога ў спаборніцтвах дасталася нялёгка, а ад таго яна яшчэ больш жаданая. Так, веснаўскія хлопцы і дзяўчаты двойчы станавіліся пераможцамі: яны былі самымі хуткімі на бегавых дарожках і лепш за іншых выступілі на спаборніцтвах па настольным тэнісе. На міні-футболе перамога была за прадстаўнікамі Салтанаўскага дома-інтэрната, на шашках — за Расцянскім домам-інтэрнатам.

У выніку і агульнае каманднае першае месца ў абласной спартакіядзе “Спорт для ўсіх” заслужана дасталася Веснаўскаму дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. На другім Каменскі дом-інтэрнат, дарэчы, яго прадстаўнікі па суме ўсіх выступленняў набралі аднолькавую колькасць балаў з веснаўчанамі, але саступілі па колькасці перамог. “Бронза” дасталася Салтанаўскаму дому-інтэрнату. А вось граматы і падарункі як за прызавыя месцы, так і за волю да перамогі атрымалі ўсе ўдзельнікі гэтых асаблівых спаборніцтваў, так вырашылі іх арганізатары — камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, абласное ўпраўленне спорту і турызму. І вырашылі правільна, бо для тых, хто выходзіў на бегавыя дарожкі, на футбольнае поле, браў у рукі тэнісныя ракеткі і гуляў у шашкі, ужо адно гэта дзеянне само па сабе з’яўляецца перамогай над сабой, над узростам, над асаблівасцямі развіцця і іх жыцця ўвогуле.

А ў тым, што такія масавыя спаборніцтвы прайшлі арганізавана, аператыўна і нават весела, — несумненная заслуга прымаючага боку: Веснаўскага дома-інтэрната, аддзела адукацыі, спорту і турызму, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на чале з Глускім раённым выканаўчым камітэтам.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость