Темы

У Глуску падчас Тыдня моладзі, у дзень, які быў прысвечаны сям’і, ушаноўвалі фіналіста абласнога конкурсу замяшчаючых сем’яў “Сэрца аддаю дзецям” Святлану Грыцок (Мяцельскую), маці-выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу

У Глуску падчас Тыдня моладзі, у дзень, які быў прысвечаны сям’і, ушаноўвалі фіналіста абласнога конкурсу замяшчаючых сем’яў “Сэрца аддаю дзецям” Святлану Грыцок (Мяцельскую), маці-выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу

Дыплом, кветкі і падарункі, падзяка і віншаванні — атрымліваць усё гэта прыемна, тым больш, калі прыкладзена шмат сіл і намаганняў, тым больш, калі ўсё гэта заслужана. У Глуску падчас Тыдня моладзі, у дзень, які быў прысвечаны сям’і, ушаноўвалі фіналіста абласнога конкурсу замяшчаючых сем’яў “Сэрца аддаю дзецям” Святлану Грыцок (Мяцельскую), маці-выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу. Адбылося гэта на пасяджэнні метадычнага аб’яднання замяшчаючых сем’яў, арганізаваным сацыяльна-педагагічным цэнтрам Глуска. Яго ўдзельнікамі сталі бацькі-выхавацелі прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, а таксама начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Аляксандр Леўчанка, галоўны спецыяліст аддзела Алена Ачыновіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Гулевіч.

У Глускім раёне зараз тры дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, 11 прыёмных і 17 апякунскіх сем’яў. Праца бацькоў-выхавацеляў заўсёды няпростая, а летам патрабуе асаблівай увагі і адказнасці: каб дзеці былі ў бяспецы, каб не нарабілі шкоды і не трапілі ў непрыемную гісторыю. Па словах Наталлі Гулевіч, у гэтым годзе на тэрыторыі раёна непаўналетнімі здзейснена два злачынствы, адно звязана з угонам аўтатранспарту, другое з наркотыкамі. Павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых дзецьмі ва ўзросце, з якога яшчэ не наступае крымінальная адказнасць. Выклікана гэта жаданнем мець лёгкія і хуткія грошы, нярэдка дзеці і самі не разумеюць сур’ёзнасці сваіх учынкаў. На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх 10 падлеткаў, і бацькам, у тым ліку бацькам-выхавацелям замяшчаючых сем’яў, трэба так павесці выхаванне і наладзіць заняткі і адпачынак дзяцей у летні час, каб яны не сталі ні ахвярамі, ні вінаватымі. Згадаўшы правілы паводзін на рэчцы і ў лесе, тэму бяспекі прадоўжыла Алена Ачыновіч, а ўвагу бацькоў-выхавацеляў, у каго сяголета ёсць выпускнікі, звярнула на тое, як такія выхаванцы павінны пераходзіць на дзяржаўнае забеспячэнне, што з рэчаў у іх павінна быць абавязкова, сказала пра падрыхтоўку да школы: яе лепш пачынаць ужо зараз, паколькі спецыяльных выплат для такіх катэгорый сем’яў сяголета не прадугледжана.   

Самым прыемным момантам пасяджэння, несумненна, было ўзнагароджанне фіналіста абласнога конкурсу “Сэрца аддаю дзецям”. Як расказала дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Людміла Сяленчык, Глушчыну на ім прадстаўлялі прыёмная сям’я Уладзіміра Бражнікава і дзіцячы дом сямейнага тыпу Святланы Грыцок (Мяцельскай). Святлана Георгіеўна не проста стала фіналістам, але і заняла трэцяе месца. Са словамі падзякі і віншаваннямі дыплом 3-й ступені ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, каштоўныя падарункі ад арганізацыі «SOS — Детская деревня Могилёв» і кветкі Святлане Грыцок уручыў начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Аляксандр Леўчанка. Падарункі і віншаванні Святлана Георгіеўна прымала разам з прыёмнай дачкой Дашай Ерамеевай, якая вельмі істотна дапамагала ёй з выкананнем і падрыхтоўкай няпростых конкурсных заданняў.

Т. ЛУГАВАЯ, фота аўтара

Последние новости

Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024