Темы

Генацыд — рукатворны апакаліпсіс, які ўчынілі фашысты на нашай зямлі

Генацыд — рукатворны апакаліпсіс, які ўчынілі фашысты на нашай зямлі

Дыялогавая пляцоўка на тэму генацыду беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адбылася 18 чэрвеня ў канферэнц-зале ЦКіВЧ “Арыён”.

Пачынаючы размову, намеснік старшыні Глускага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Анатоль Ласоцкі заўважыў, што тая праца, якая была зроблена раней, адразу пасля вайны і потым, не ставіцца пад сумненне. Але ж гісторыя, вядома, такая рэч, што цягам часу з’яўляюцца новыя факты, якія датычацца даўніх падзей. Пры гэтым відавочна, што непасрэдных сведкаў падзей Вялікай Айчыннай з кожным годам становіцца ўсё меней, і трэба паспець занатаваць успаміны і аповеды гэтых людзей. Вынікі даследавання, ініцыяванага Генеральнай пракуратурай, будуць данінай памяці тых, хто змагаўся і збярог краіну ад ворага, адзначыў Анатоль Ласоцкі. 

На тэрыторыі Глускага раёна вялікая колькасць брацкіх магіл і пахаванняў, сярод іх і тыя, дзе знайшлі апошні прытулак мірныя ахвяры вайны. Усе гэтыя месцы маюць афіцыйныя пашпарты, за імі даглядаюць, ёсць адказныя за гэта службы і людзі. Між тым апытанне сталых жыхароў раёна, вывучэнне архіўных дакументаў дапамагло ўстанавіць новыя факты, засведчыў пракурор раёна Андрэй Ларкін. Пры гэтым ён падкрэсліў, што кожны такі факт патрабуе, несумненна, праверкі. Усё ж такі генацыд — тэма сур’ёзная, і работа па гэтай тэме павінна быць скрупулёзнай і адказнай. Так, на тэрыторыі Слаўкавіцкага сельсавета, у лесе, ёсць тры магілы вяскоўцаў, якія ў афіцыйным спісе пахаванняў ахвяр вайны да гэтага часу  не значыліся. Дзве з іх, зазначыў Андрэй Ларкін, ужо дакладна можна лічыць пахаваннямі мірных ахвяр акупантаў, па трэцім пахаванні ажыццяўляецца папярэдняе расследаванне. Не былі раней у адпаведных спісах і пахаванні ў Завалочыцах, таксама ёсць сведчанне пра спаленых дзяцей з вёскі Белыя, іх магілкі знаходзяцца на тэрыторыі гэтай былой вёскі.

Уладзімір Чабан, ветэран працы, актыўны грамадзянін, расказаў, як вялася пошукавая работа ў савецкія часы, якія, кім і дзе былі сабраны дакументы і ўспаміны сведкаў, куды яны былі перададзены і дзе могуць захоўвацца зараз.

Трэба сказаць, што размова часам выходзіла за рамкі пазначанай тэмы. Ды і немагчыма падчас размежаваць падзеі вайны па канкрэтных катэгорыях. Да прыкладу, пракурор Андрэй Ларкін згадаў, што на тэрыторыі раёна ёсць як адзіночныя, так і масавыя пахаванні. Жорсткія баі ішлі каля Сіманавіч, там, блізу шашы Брэст — Масква, ёсць помнік, у брацкай магіле пахаваны 175 чалавек, і пахаванні датуюцца 1941—1944 гадамі. Імёны толькі пяці з іх вядомы, адзін загінуў у 1942 годзе, яшчэ адзін — у 1943-м і трое — у 1944-м. Як мінімум 170 безыменных воінаў яшчэ чакаюць, каб іх імёны таксама сталі вядомымі.

Рукатворным апакаліпсісам назваў Навум Сандамірскі тое, што ўчынілі немцы 2 снежня 1941 года: у гэты дзень на Мыслачанскай гары расстралялі тры тысячы глушчан-яўрэяў. Яўрэяў забівалі толькі за тое, што яны яўрэі, іх лічылі вінаватымі толькі праз іх паходжанне! У нармальнага чалавека такое не ўкладваецца ў галаве, але ж такое было і, на жаль, ёсць і ў нашы дні. Навум Барысавіч прыгадаў гісторыю стварэння новага помніка на Мыслачанскай гары, як усім светам збіралі грошы, як з’явілася ідэя разарванай сямейнай фатаграфіі… На адкрыцці было не меней за дзвесце чалавек, згадаў апавядальнік: “Дзень сонечны, і мне здавалася, што адтуль, зверху, яны глядзяць на нас і дзякуюць за памяць і за гэты помнік…” “Фашысты імкнуліся знішчыць сляды сваіх зладзействаў, але ж улік заўсёды болей, — заўважыў Навум Сандамірскі. — Помнікі — гэта запратакаліраваная памяць. І наша памяць не проста ёсць — яна працуе…” (Восенню 1943 года і ў пачатку 1944-га нацысты заставілі ваеннапалонных выкапваць і спальваць целы забітых яўрэяў; саміх ваеннапалонных таксама расстралялі). Навум Барысавіч расказаў, што памяць пра глускіх яўрэяў не абмяжоўваецца толькі Глускам. У Нью-Ёрку ёсць Камень памяці яўрэяў Глуска, пісьменнік Сімха Кустановіч  выдаў дзве кнігі пра загінулых глускіх яўрэяў… І кожны год прыязджаюць на Мыслачанскую гару французы, швейцарцы, ізраільцяне… Каб успомніць і пакланіцца. 

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024