Темы

Глуск 3 ліпеня разам з усёй краінай адзначыў Дзень Незалежнасці

Глуск 3 ліпеня разам з усёй краінай адзначыў Дзень Незалежнасці

Глуск 3 ліпеня разам з усёй краінай адзначыў Дзень Незалежнасці, Дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму вельмі сімвалічна, што афіцыйная частка ўрачыстасці адбылася на Алеі Славы, у месцы, дзе разам увекавечаны імёны Герояў Вялікай Айчыннай вайны і Герояў працы. На гэта звярнуў увагу ў сваім выступленні на мітынгу старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Чачуха. Ён адзначыў, што ў Год народнага адзінства мы павінны помніць: галоўны  падмурак незалежнасці — гэта людзі, грамадзяне, аб’яднаныя агульнай гістарычнай памяццю, трады-цыямі, каштоўнасцямі. Новаму пакаленню, падкрэсліў кіраўнік раёна, — жыць у новым часе, поўным змен і трывожных выклікаў, таму агульная задача як улады, так і грамадства — зрабіць усё, каб ператварыць гэтыя выклікі ў новыя магчымасці і поспехі нашай краіны.

Потым былі ружэйны салют, хвіліна маўчання і кветкі ад раённага выканаўчага камітэта, ад працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, яны былі ўскла-дзены да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава, Герояў вайны і працы.

Міру — Беларусі і яе народу, любіць Госпада Бога і бліжняга свайго — аб гэтым падчас малебна Усім Беларускім Святым маліліся ў храмах Глуска. Песні пра любоў самаадданую, самаахвярную, пра мірнае жыццё склалі аснову святочнага канцэрта, які адбыўся днём на пляцоўцы каля Дома рамёстваў.

Глушчына творчая, Глушчына таленавітая была шырока паказана на выставе-кірмашы вырабаў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Цэнтр творчасці, Дом рамёстваў, краязнаўчы музей, раённая бібліятэка, ДЮСШ, аддзя-ленне дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых РЦСАН, Веснаўскі дом-інтэрнат, Глускі лясгас, асобныя аматары-ўмельцы — усе наладзілі свае адмысловыя выставы, паказвалі, расказвалі, запрашалі. Палаткі, пляцоўкі, стэнды з карцінамі, вышыўкай, вырабамі з гліны, скуры, папяровых трубак, лазы, тканіны, дрэва вабілі і выклікалі інтарэс глушчан і іх гасцей, людзі падыходзілі, глядзелі, дзівіліся, прыцэньваліся, куплялі або выйгравалі ў латарэю. Скажам, да цудоўнай лясгасаўскай альтанкі можна было хіба толькі прыцаніцца, а вось маленькі зграбны кошык з лазы ці скураную манетніцу — набыць і лёгка нават! Свой сціплы ўнёсак зрабіла і рэдакцыя, падрыхтаваўшы выставу рэтрафатаграфій “Мястэчка Глуск” (яны нязменна выклікаюць інтарэс местачкоўцаў, так было і на гэты раз).

Дзецям найбольш спадабаліся пленэр (малявалі палявыя кветкі) і аквагрым. Жанчыны разглядалі і куплялі тое, што спатрэбіцца ў гаспадарцы або ўпрыгожыць дом. Мужчыны ў цывільным спыняліся і размаўлялі з мужчынамі ў вайсковым — членамі клуба “Салдаты Перамогі”.

Усё лепшае і самае смачнае падрыхтавала да агульнага свята (дарэчы, на сваё прафесійнае свята — Дзень кааперацыі) раённае спажывецкае таварыства. Я таксама пачаставалася разварыстым панцаком, ды не пустым, а з тукам — смаката!

Хто за што, а ратаўнікі заўсёды за бяспеку: на іх тэматычнай пляцоўцы былі настольныя гульні з адукацыйным ухілам, любімая дзіцячая забава — збіванне мяча струменем вады, задымленая палатка, у якой, апрануўшыся ў спецкасцюм, трэба было знайсці і вынесці на паветра мяккія цацкі. Ахвотных прайсці гэтае выпрабаванне было нямала — і праходзілі, і спраўляліся, нават дзяўчынкі. Што да іншых забаў і прыемнасцяў, то дзецям іх хапала: малюнкі на асфальце, віктарыны, розныя гульні і, вядома ж, ласункі, цацкі, салодкае пітво, а да ўсяго гэтага — модны дыджэй з заваднымі песнямі, пад якія льга было не толькі танчыць, а і абсыпацца фарбамі (некаторыя так захапіліся і размаляваліся, што, мабыць, мама родная не пазнала).

Была выканана і ўся заяўленая ў праграме спартыўная праграма. Заўсёды за відовішчнымі паказальнымі выступленнямі таэквандзістаў стаіць іх вялікая праца і доўгія трэніроўкі. Наведвальнікі ДЮСШ раздзяліліся на чатыры каманды і згулялі ў міні-футбол. Зборная Глуска і зборная Заеліцы змагаліся ў валейболе (перамагла каманда раённага цэнтра). Удача была на баку глушчан і ў футболе (асноўны час зборныя Бабруйска і Глуска згулялі ўнічыю, а па пенальці выйгралі глушчане).  

Гэта ўсё было днём. А ўвечары Глуск з асалодай глядзеў і слухаў канцэрт салістаў Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён” і разам з усёй краінай спяваў гімн і радаваўся святочнаму салюту.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Больш фота глядзіце тут

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024