Темы

Да дня нараджэння паэта-земляка

Да дня нараджэння паэта-земляка

Сёння, 25 верасня, мы адзначаем чарговы дзень нараджэння паэта-земляка Сяргея Грахоўскага. Яго творчая спадчына — гэта вершы, паэмы, аповесці, публіцыстыка, нямала перакладаў. Але, можа, не ўсе ведаюць, што Сяргей Іванавіч быў яшчэ і дзіцячым пісьменнікам. Ён, настаўнік і літаратар, любіў дзяцей і напісаў для іх добрую нізку вершаў, іх выйшла некалькі зборнікаў, а яшчэ вершаваныя паэмы і казкі. Разам з Васілём Віткам паэт ствараў часопіс для дзяцей “Вясёлка”. Першы яго нумар, згадваў Васіль Вітка, пачынаўся акурат “звонкімі, сонечнымі радкамі” Сяргея Грахоўскага: “Распраўляе крылцы пчолка, Зелянее збажына. Загарэлася вясёлка — Будзе добрая вясна”.

Дачка паэта Таццяна Грахоўская ў сваіх успамінах піша: “Ён быў добрым мужам для нашай мамы, цудоўным бацькам і дзедам… Цаніў і адказна ставіўся да сямейных свят, асабліва любіў навагоднюю мітусню. Рыхтаваў падарункі, вершаваныя віншаванні, сюрпрызы, апранаўся сам чараўніком (халат, цюбецейка, нос-вусы), і добры гумар, любоў да ўсіх, жарты, пажаданні, латарэі. Унукаў абавязкова далучаў да падрыхтоўкі, да навагодніх “сакрэтаў”. Яны захлыналіся ад радасці, што захавалі “сакрэты” і ўсё так чароўна адбылося.

Успамінаю сваю першую ў жыцці ёлку, мы сустракаем 1949 год. Бацькі чакаюць паўторнага арышту таты, мяшок ужо сабраны… Яны ўздрыгваюць ад кожнага стуку, ад кожнай машыны. Я чую, як ноччу яны ціхенька гавораць між сабою і чакаюць, чакаюць, чакаюць… А пакуль яны заняты ёлкай. Вялізнае дрэва прывезлі татавы дарослыя вучні (лётчыкі). А дзе ўзяць цацкі? Яны зрабілі іх самі — клеілі, фарбавалі, абсыпалі бліскучым “боем”. А самі былі такімі змрочнымі, прыгнечанымі, што іх стан давіў і на мяне і замінаў радавацца. Доўга жылі ў нашай сям’і два матылькі з той ёлкі, цяпер застаўся адзін…

У апошнія гады жыцця яму цяжка было хадзіць па магазінах, дрэнна бачыў і чуў, не арыентаваўся ў цэнах. Набыццё падарункаў стала для яго праблемай. Бедаваў… Я яму параіла аднойчы: “Ты напішы нам вершы, кожнаму”. Ён паслухаўся і… зрабіў па-свойму, лепш. Ён напісаў вялікі, агульны сямейны верш, у якім амаль кожнаму дасталіся добрыя словы. Якая мудрасць!..

Памяць зноў вяртае мяне ў лепшыя гады, у нашы святочныя, сямейныя зборы за сталом. Мама ўсе сілы ўкладала ў гэтыя застоллі. На Вялікдзень часта прыходзілі і татавы пляменнікі (пасха, куліч, пірог з яблыкамі, пафарбаваныя яйкі і ўсё як след). Абавязкова гулялі ў біткі. Звычайна пасля Машынага канцэрта тата чытаў нам вершы — новыя свае, ці класікаў, ці тое, што яму падабалася ў апошніх публікацыях. Ён “кіламетрамі” ведаў паэзію на памяць, памятаю — чытаў урыўкі з “Новай зямлі”, шмат рускай класікі…

Дом заўсёды быў поўны маімі сяброўкамі, не змаўкаў тэлефон — па тэлефоне рашалі задачкі, пісалі сачыненні. Тата забяспечваў вячэру. Мы за пісьмовым сталом з вялікаю талеркаю яблык, а тата цішком у “Сталічны”. І ўжо прысмакі на стале: “Дзяўчаткі, чай піць”. І праводзіць да дзвярэй, развітаецца…

У Сібіры мы пражылі 6 гадоў, але памятаем яе ўсё жыццё… Бацькі працавалі ў школе… Яму б сядзець цішком у “сваіх” прадметах (нямецкая мова, маляванне, чарчэнне). Аж не! Яго дзейная, творчая натура брала сваё. Ён быў лідарам, арганізатарам, творцам па сваёй істоце, усё рабіў лепш за ўсіх і па-свойму. Рабіў з азартам, радасцю. Арганізаваў сапраўдны дзіцячы тэатр, у якім яго выхаванцы ўсё рабілі самі: здабывалі “сыравіну”, рабілі дэкарацыі, шылі касцюмы, ігралі ў спектаклях, пелі, танцавалі і г. д. Адкуль ён сам гэта ўмеў? Калі і дзе навучыўся? Памятаю, як рабіў вельмі выразныя навагоднія маскі. Гэта была складаная і доўгая тэхналогія. Ён добра ляпіў з гліны, з пластыліну, з хлеба… А іх з мамаю якасць выкладання, асабліва ў параўнанні з мясцовымі настаўнікамі! Многія з іх нідзе не вучыліся наогул… Як многа бацька даў гэтым пасляваенным дзецям (большасць — безбацькавічы і дзетдомаўскія). Галодныя, адны “пімы” на ўсіх. У школу — па чарзе. Бацька адчыніў ім новы, дзівосны свет — свет казкі, прыгажосці, дабра, любві. Яны яго паважалі, любілі і наогул хадзілі за ім цугам. Ён з імі з рання і да ночы, і ў нядзелю таксама. Былі, зразумела, любімыя вучні, за лёсам якіх ён назіраў яшчэ многа гадоў здалёк і ганарыўся імі”.

         Двое

Раніцай для Машы

Наварылі кашы,

Не ячменнай, таннае,

А адменнай — маннае.

Сёння ў Машы выхадны,

Значыць — каша і бліны

Будуць на сняданне,

Калі Маша ўстане.

Маша любіць кашу,

Каша любіць Машу,

I ніхто ніколі іх

Не адолее дваіх.

 

       Модніца

Падарылі Машы

Новыя камашы

I чырвоныя калготкі

Дзве дзяўчынкі — аднагодкі,

I сукенку ў кветкі

Ёй далі суседкі,

3 белай воўны рукавічкі

Ёй звязалі дзве сястрычкі,

А каўнер з рудое ламы

Папрасіла Маша ў мамы.

Упрасіла Маша бабку,

Каб звязала з нітак шапку.

Апранулася прыгожа

I пайшла у падарожжа,

Думала зайсці ў «Дом мод»,

Але ж Машы сёмы год.

 

    Дзяцел

Я на елку палячу —

I галінкі палячу:

Дзюба ў мяне доўгая,

Буду стукаць доўга я.

Назіраю я гады,

Як буяюць ягады:

3 журавін зрабіў каралі —

Журавы мяне каралі,

А суніцы ледзь паспелі,

Іх дразды скляваць паспелі.

Я спалохаў іх як след,

I прастыў птушыны след.

Прахаплюся я са сну

I на елку ці сасну

Зноў на досвітку лячу —

Дрэва хворае лячу.

 

Верасень

Па ружовым верасе

Ціха ходзіць верасень.

Апусцела поле,

Толькі людна ў школе,

Зазвінеў ізноў званок —

Пачынаецца урок.

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024