Темы

Традыцыя конкурсаў і перамог

Тры лепшыя даяркі гаспадарак Глускага раёна прынялі ўдзел у абласным конкурсе аператараў машыннага даення, які праходзіў на мінулым тыдні ў Горках.

Конкурс праводзіўся на базе вучэбнай гаспадаркі Горацкай сельгасакадэміі і сабраў лепшых даярак з усёй Магілёўшчыны — за званне пераможцаў змагаліся больш за 60 аператараў машыннага даення. Этапы конкурсу, як зазначыў майстар вытворчага навучання вучэбна-вытворчага камбіната Мікалай Ляўшэвіч, які ўзначальваў нашу дэлегацыю, былі такія ж, як і на раённым этапе, — тэарэтычная частка, зборка і разборка даільнага апарата і непасрэдна тэхналогія даення. Лепшы вынік, які паказалі нашы канкурсанткі, — чацвёртае месца, яго заваявала Ніна Шумская, аператар машыннага даення СВК “Калгас “Зара”, саступіўшы сваім калегам з Горак (1 і 2 месцы) і Шклова. Па словах кіраўніка групы, дастойна выступілі і іншыя нашы прадстаўніцы — Таццяна Цімашэнка, таксама з СВК “Калгас “Зара”, і Ірына Кавалёва з СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, хаця ў падобным конкурсе ўдзельнічалі ўпершыню (калі не лічыць раённага этапу).

А вось пра Ніну Мікалаеўну гэтага не скажаш — яна працуе даяркай больш за чвэрць века і памятае, як яшчэ ў гады Савецкага Саюза праводзіліся конкурсы прафесійнага майстэрства. Тады яна таксама была ў ліку лепшых. Першая яе перамога на раённым, абласным, а затым і рэспубліканскім конкурсе датавана 1987 годам, пасля чаго было паспяховае выступленне ў Волагдзе, апошні конкурс аператараў машыннага даення праходзіў у 1989 годзе ў Ленінградзе, тады яна пасля перамогі на рэспубліканскім этапе стала другой.

— З распадам Саюза адышла ў нябыт і традыцыя правядзення такіх конкусаў, а шкада, — гаворыць Ніна Мікалаеўна.  — Зараз у Горках я сустрэлася з прафесарам Бараноўскім з Беларускага інстытута жывёлагадоўлі, калісьці ён быў адным з арганізатараў нашых конкурсаў прафесійнага майстэрства, мы з ім добра знаёмы, і нам было што ўспомніць пра тыя часы… Таму, калі традыцыя праводзіць конкурсы сярод даярак прадоўжыцца, будзе вельмі добра: гэта дапамагае знаходзіць нешта новае ў даўно знаёмай справе, бо які б ты ні быў майстар, а заўсёды знойдзецца тое, чаго ты яшчэ не бачыў, не ведаў і не рабіў.

З гэтымі словамі нельга не пагадзіцца, а ад сябе дададзім, што конкурс — гэта яшчэ і заслужаныя ўзнагароды, падарункі. Іх атрымалі ўсе нашы канкурсанткі, таму вяртанне дамоў для іх было прыемным удвая.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость