Темы

Кіраўнік і яго прадпрыемства. Дырэктар глускага Аўтапарка № 15 Аляксандр Сыцька

Кіраўнік і яго прадпрыемства. Дырэктар глускага Аўтапарка № 15 Аляксандр Сыцька

Пра гэтага кіраўніка я хацела напісаць даўно. А заслужыў ён гэтага яшчэ даўней. У яго за плячамі 42 гады працоўнага стажу, і з іх роўна палову ён працуе на адным і тым жа прадпрыемстве і на адной і той жа пасадзе — дырэктара Глускага філіяла Аўтапарк № 15. Зразумела, назва арганізацыі мянялася, але яе функцыі і задачы — арганізацыя грузавых і пасажырскіх перавозак, як і функцыі і задачы яе кіраўніка — арганізацыя бесперабойнай дзейнасці прадпрыемства, — заставаліся ранейшымі. І з гэтымі функцыямі калектыў прадпрыемства пад кіраўніцтвам вопытнага дырэктара спраўляецца паспяхова.

Зразумела, часы былі розныя і цяжкасці таксама былі розныя. Скажам, на пачатку 2000-х прадпрыемства (і не толькі гэтае) сутыкнулася з праблемай паліва: бензін быў надта дарагі. Тады Аляксандр Уладзіміравіч вырашыў (ці не першы ў раёне) перавесці тэхніку аўтапарка на дызельнае паліва, і гэта дало свой эфект, прадпрыемства адчула значную эканамічную выгаду, з’явілася магчымасць абнавіць парк. Былі гады, што па пяць аўтамабіляў на год набывалі, згадвае Аляксандр Уладзіміравіч, цяпер магчымасці арганізацыі больш сціплыя: сяголета ўзялі ў лізінг адзін аўтобус, МАЗ-206, ёсць планы папоўніць парк грузавых аўтамабіляў. З аднаго боку арганізацыя зараз перажывае не лепшыя часы: страты ад міжгародніх перавозак за 9 месяцаў года склалі 47 тысяч рублёў, ад прыгарадных — 49, гарадскіх — 6,6 тысячы, работа аўтастанцыі дала страт на 39 з паловай тысяч рублёў. З другога боку — дзякуючы ТАА “БНБК-АГРА” з’явіліся выгадныя заказы на выкананне работ унутры раёна, што, безумоўна, больш выгадна, чым працаваць за яго межамі. Грузавыя перавозкі сталі прыбытковымі, з’явілася магчымасць абнавіць матэрыяльную базу: толькі шын для аўтамабіляў набылі больш як на 28 тысяч рублёў, сталі скарачацца страты. За перыяд са студзеня па верасень прыбытак ад грузаперавозак склаў больш за 32 тысячы, каля 51 тысячы прыбыткаў дала станцыя дыягностыкі, каля 6 тысяч — арэнда, 4 з паловай тысячы склаў прыбытак ад перадрэйсавых медыцынскіх і тэхнічных аглядаў. Зараз страты прадпрыемства складаюць 18 тысяч рублёў (за паўгоддзе былі 87 тысяч), за дзесяць месяцаў, кажа Аляксандр Уладзіміравіч, Аўтапарк павінен выйсці на бясстратную работу, нават з прыбыткам, а па выніках года тым болей. Што зноў дасць магчымасць абнаўляцца, набываць тэхніку, а яна ў сваю чаргу дасць магчымасць зарабляць. А раз так, то зарабляць будуць і работнікі прадпрыемства. Ужо зараз іх заработная плата стала павышацца: калі за 9 месяцаў яна ў сярэднім складала 870 рублёў, то за верасень — больш за тысячу, ёсць вадзіцелі грузавых аўтамабіляў, хто зарабляе больш за дзве тысячы рублёў: калі работа ёсць, зарабіць можна. А яна зараз ёсць.

У адказ на мае спачувальныя словы, што ў кіраўніка столькі клопатаў, Аляксандр Уладзіміравіч усміхнуўся і сказаў, што гэта не клопаты, гэта звычайная работа. У гэткім падыходзе, у такіх адносінах да справы, калі кіраўнік сваю задачу бачыць у вырашэнні праблем, мабыць, і хаваецца сакрэт яго паспяховай і плённай працы. Пра поспех і плён тут сказана не для прыгожага слова, а грунтуючыся на рэальныя факты. За час свайго дырэктарства Аляксандр Сыцька атрымаў адзінаццаць важкіх узнагарод, сярод іх тры Ганаровыя граматы і два Падзячныя пісьмы Глускага раённага выканаўчага камітэта, Ганаровая грамата Міністэрства транспарту і камунікацый, Ганаровая грамата ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, нагрудны знак адзнакі “Ганаровы транспартнік”, а па выніках работы за 2005 год Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам яму было прысвоена званне “Чалавек года”. У нашым жа раёне Аляксандр Сыцька адзін з нямногіх кіраўнікоў з такім вялікім стажам на кіруючай пасадзе (як, дарэчы, і па “Магілёўаблаўтатрансе”) — больш за два дзясяткі гадоў. Ужо адно гэта заслугоўвае ўвагі і павагі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024
Актуально

Председатель ФПБ – о делегатах ВНС, Годе качества и повышении статуса профсоюзов

30 апреля 2024
Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024