Темы

Не ўсякая просьба — да выканання

Колькасць зваротаў, паступіўшых у Глускі раённы і сельскія выканаўчыя камітэты ў 2013 годзе, у параўнанні з папярэднім годам паменшылася і склала 347 — пісьмовых, вусных, электронных. А вось колькасць зваротаў, што паступілі праз вышэйстаячыя органы, павялічылася, пры гэтым 6 зваротаў паступіла з Адміністрацыі Прэзідэнта, 12 — з Магілёўскага аблвыканкама, 5 — з Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці, былі таксама звароты з Апарату Савета Міністраў, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама, Міжраённага камітэта дзяржкантролю, абласнога ўпраўлення інспекцыі працы і нават з Чэрвеньскага райвыканкама Мінскай вобласці — усяго 29 зваротаў. У чым прычына такога росту і па якіх праблемах найбольш часта звяртаюцца грамадзяне да мясцовай улады, мы запыталіся ў начальніка аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Глускага райвыканкама Валянціны ДЗЯШЧЭНІ:
— Як паказвае аналіз такіх зваротаў, некаторыя заяўнікі звяртаюцца і ў вышэйстаячыя органы, і ў райвыканкам адначасова, некаторыя пішуць у вышэйшыя органы ўлады, каб абскардзіць рашэнне, прынятае на мясцовым узроўні. Але большасць (звыш 65 працэнтаў) звяртаюцца ў вышэйстаячыя органы, мінуючы раённую выканаўчую ўладу, у той час як вырашыць некаторыя з узнятых пытанняў можна было б і на месцы. Яшчэ зазначу, што тры звароты, што паступілі да нас праз вышэйстаячыя органы, прызнаны неабгрунтаванымі.
— Якія пытанні, праблемы часцей за ўсё сустракаюцца ў скаргах, просьбах, зваротах грамадзян?
— Большасць зваротаў, што паступілі ў райвыканкам, тычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання. Сустракаюцца пытанні землеўпарадкавання і землекарыстання, газіфікацыі, прыватызацыі жылля. Калі параўноўваць з мінулым годам, то трэба сказаць, што павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях працы і заработнай платы, сацыяльнага забеспячэння, архітэктуры і горадабудаўніцтва, а таксама па судова-прававых пытаннях. Менш сталі звяртацца людзі па праблемах транспарту, работы органаў унутраных спраў, прадпрымальніцтва, гандлю. Вострай крытыцы ў сваіх пісьмах грамадзяне падвяргаюць работу камунальных і дарожных службаў — праблемы ўтрымання і рамонту аб’ектаў добраўпарадкавання, рамонту вуліц узнімаліся ў 11 зваротах.
— Якія іменна аб’екты, работы хвалююць грамадзян?
— Найперш гэта добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі дамоў у раёне “сямі вятроў”. Тут можна сказаць, што ўжо зроблена праектна-каштарысная дакументацыя і накіравана на экспертызу, да работ плануецца прыступіць у другім квартале 2014 года. Добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі дамоў № 93 і № 95 па вуліцы Кірава знаходзіцца на кантролі, яго выкананне адкладзена да запуску асфальтабетоннага завода. З 2011 года на кантролі звароты жыхароў вуліцы Савецкай адносна тратуара па гэтай вуліцы. У другім квартале 2012 года ДРБУ-213 пачало там работы, аднак з-за адсутнасці сродкаў тэрміны іх завяршэння некалькі разоў пераносіліся, цяпер плануемы тэрмін завяршэння будаўніцтва тратуара — другі квартал 2014 года. Са студзеня 2012 года на кантролі знаходзіцца зварот жыхаркі вёскі Барысаўшчына аб устаноўцы прыпыначнага аўтапавільёна. Па гэтым жа пытанні жыхары Барысаўшчыны (больш за 30 подпісаў) звярталіся праз дэпутата. Глускі райвыканкам тры разы накіроўваў хадайніцтва на імя генеральнага дырэктара КУП “Магілёўаблдарбуд” з просьбай разгледзець пытанне па ўстаноўцы аўтапавільёна на дарозе Макавічы — Сельцы. У выніку выкананне работ уключана ў праграму на 2014 год, цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя і вядзецца ўзгадненне. Быў яшчэ калектыўны зварот жыхароў вёскі Карпавічы з просьбай замяніць прыпыначны аўтапавільён, пытанне стаіць на кантролі з 2012 года. У сувязі з адсутнасцю фінансавых сродкаў у 2013 годзе ДЭУ-73 перанесла работы па замене аўтапавільёна на 2014 год.
Другі год знаходзіцца на кантролі зварот грамадзян па пытанні капітальнага рамонту дома № 3 па вуліцы Марата Казея. На жаль, з-за адсутнасці фінансавых сродкаў дом не ўключаны ў праграму капітальнага рамонту. Жыльцы дома № 29 па Кірава звярнуліся ў райвыканкам наконт аварыйнага стану дома, уведзенага ў эксплуатацыю ў 1999 годзе. Па выніках абследавання гэтага дома ў Глускі “Жылкамгас” было накіравана пісьмо аб неабходнасці ўключыць названы дом у тытульны спіс капітальнага рамонту жылфонду на 2014 год.
— Вышэй вы зазначылі, што некаторыя звароты прызнаюцца неабгрунтаванымі. Якія іменна?
— Скажам, адна жыхарка Глуска звярнулася ў райвыканкам наконт аказання дапамогі ў рамонце прыватызаванай кватэры, другая глушчанка звярнулася па пытанні ўцяплення яе прыватызаванага дома. Між тым па сваіх даходах права на назначэнне дзяржаўнай адраснай дапамогі яны не маюць, ільготным крэдытам на рамонт дома скарыстацца не могуць, паколькі пражываюць па адной і з’яўляюцца пенсіянеркамі па ўзросце, аднак выказваюць жаданне на бязвыплатнае выкананне работ матэрыялам падрадчыка. Яшчэ адна пенсіянерка звярнулася ў райвыканкам адносна рамонту сістэмы ацяплення (замены труб і аконных блокаў у прыватызаванай кватэры). Як паказала абследаванне сістэмы цеплазабеспячэння, усе камунікацыі знаходзяцца ў спраўным стане, а замена знадворных аконных блокаў павінна выконвацца ўладальнікам жылога памяшкання самастойна.
— А колькі зваротаў, паступіўшых ад грамадзян за 2013 год, было вырашана станоўча, узята на кантроль?
— Станоўча было вырашана 77 зваротаў, гэта больш за 37 працэнтаў ад агульнай іх колькасці, па 78 дадзены тлумачэнні (гэта яшчэ 36,7 працэнта), на дадатковы кантроль узяты 42 звароты, або 20,2 працэнта.
Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024