Темы

Падзяка за святочны настрой. Падведзены вынікі конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў Глуска

Падзяка за святочны настрой. Падведзены вынікі конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў Глуска

Падведзены вынікі, мабыць, самага прыгожага, самага святочнага і самага масавага раённага агляду-конкурсу — на лепшае навагодняе афармленне. У ім прымалі ўдзел ці не ўсе прадпрыемствы, установы і арганізацыі Глускага раёна. На мінулым тыдні падчас рабочай нарады ў райвыканкаме Уладзімір Кніга падзякаваў усім удзельнікам конкурсу, што пастараліся ўпрыгожыць будынкі і тэрыторыі, адзначыў добрую навагоднюю падрыхтоўку Глускага філіяла “Бабушкінай крынкі”, Глускага лясгаса, аддзела па надзвычайных сітуацыях, ясляў-сада № 3, СШ № 2, УКП “Жылкамгас”, раённай бальніцы.

Што да пераможцаў, то сяголета найбольшую колькасць балаў, 45, набрала Дзіцячая школа мастацтваў імя Валерыя Іванова і заняла першае месца. Там не проста прыгожа развесілі агеньчыкі па вокнах, а на сваёй кампактнай тэрыторыі стварылі сапраўдны святочны навагодні куток — з блішчустымі санкамі, незвычайнымі елачкамі, зіхатлівымі шарамі і падарункамі. Другое месца падзялілі раённае спажывецкае таварыства і раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, яны набралі па 43 балы. Хто праходзіў міма гэтых тэрыторый, той, напэўна, звярнуў увагу на сапраўды цікавае, шчодрае і разнастайнае іх афармленне. Таксама дзвюм установам прысуджана трэцяе месца, гэта гімназія Глуска і дзіцячы сад № 4 (па 42 балы), творчы падыход, з густам і фантазіяй, тут праяўляюць заўсёды. Кіраўнікам названых устаноў Уладзімір Кніга ўручыў заслужаныя дыпломы і прэміі.

Які-які, а гэты агляд-конкурс, на маю думку, патрэбен абавязкова. І галоўнае слова тут не конкурс, а агляд, бо ўся гэта прыгажосць ствараецца не дзеля прэмій (яны, дарэчы, не пакрываюць і малой часткі выдаткаў, асабліва калі на адно месца два прызёры). Дзякуючы агульным намаганням, усім гэтым агеньчыкам, гірляндам, фігуркам у людзей узнікае насамрэч святочны настрой, вуліцы цёмнай парой становяцца больш вясёлымі і прывабнымі. Хочацца прайсціся, прагуляцца, паглядзець, палюбавацца, падзівіцца, што ў каго ды як. Дарэчы, не адстаюць і гаспадары домаўладанняў, з кожным годам стараюцца ўсё больш цікава і прыгожа прыбраць свае дамы і двары, адмыслова іх асвятліць да свята. Ведаю, што многія местачкоўцы перад Новым годам ладзяць абыходы, аб’езды вуліц і іншых грамадскіх месцаў, ствараюць свае рэйтынгі лепшых. Словам, патрэбны конкурс, добрая справа, вуліцам — прыгажосць, а людзям — настрой.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024