Лось Цімошка і іншыя
“Зрабіў я буслоў і паставіў у двары. Гляджу неяк: над маім домам кружаць буслы, кружаць і кружаць, нават намерваюцца апусціцца. Гэта яны, значыць, прыглядаліся, прынялі мае скульптуры за “сваіх”, — расказвае майстар Мікалай Ячмянькоў. І гэта не дзіўна, бо вырабленыя рукамі Мікалая Фёдаравіча скульптуры можна прыняць, асабліва здалёк, за іх “прататыпаў”. Асабіста мяне ўразіў драўляны лось з ласкавым імем Цімошка, хаця ў майстэрні рэзчыка па дрэве так многа ўсяго цікавага, што спачатку можна і разгу-біцца, не ведаючы, на што гля-дзець у першую чаргу. Дарэчы, за лася майстру адзін аматар абяцаў нават машыну, але, праўда, і дагэтуль яе не давёз.
Працуе Мікалай Ячмянькоў з розным матэрыялам: дрэва, мармур, метал, бетон — і ў розных тэхніках: у асноўным разьба па дрэве, а яшчэ маляванне, лепка, чаканка, гравюры і іншае. Па словах майстра, матэрыял сам падказвае, што з яго можа атрымацца.
Многія творы Мікалая Фёдаравіча не толькі прыгожыя, а яшчэ і нясуць выразную сэнсавую нагрузку, напрыклад, “Нет войне”, “Радзіма-маці”, “Партызаны”. Творчае крэда майстра напісана побач з аўтапартрэтам: “Жыць і ствараць!”
Большасць вырабаў Мікалая Ячмянькова экспаніравалася на шматлікіх выстаўках у той час яшчэ Савецкага Саюза, замежных краін, Беларусі. Частка экспанатаў перададзена ў Глускі раённы краязнаўчы музей.
Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА