Темы

Каб пяро пісала, а слова гучала

Каб пяро пісала, а слова гучала

У Магілёве падвялі вынікі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі за 2013 год

На мінулым тыдні ў абласным цэнтры адбыўся святочны сход з нагоды Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. На ўрачыстасць былі запрошаны журналісты друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі, работнікі тыпаграфій з усёй Магілёўскай вобласці. У ліку ганаровых гасцей там былі памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, кансультант упраўлення друкаваных СМІ Міністэрства інфармацыі РБ Анатоль Шычко. Таксама прысутнічалі пры падвядзенні вынікаў і прымалі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец, намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Кунцэвіч, прадстаўнікі ветэранскай і прафсаюзнай арганізацый, упраўлення ўнутраных спраў, упраўлення па надзвычайных сітуацыях, іншыя пасадныя асобы. Такое шырокае прадстаўніцтва, па словах Андрэя Кунцэвіча, які і сам у недалёкім мінулым працаваў журналістам, а ў душы і сёння застаецца ім, сведчыць пра вялікі аўтарытэт журналістаў, пра важнасць іх працы і вялікую ролю, якую сродкі масавай інфармацыі іграюць у жыцці грамадства.
І насамрэч, як зазначыў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка, сродкі масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці адрозніваюцца добрай дынамікай развіцця: у абласных, гарадскіх і раённых газетах падтрымліваюцца добрыя тыражы, 18 раённых газет выйшлі на самаакупнасць, у 10 раёнаў прыйшло лічбавае тэлебачанне, два раёны вобласці, Асіповіцкі і Глускі, перайшлі з праваднога на эфірнае радыёвяшчанне, мясцовыя журналісты і тэлепраекты ўдастоены рэспубліканскіх узнагарод. А галоўнае, на думку намесніка губернатара, — журналісты з’яўляюцца актыўнай рухаючай сілай і трывалым сувязным звяном паміж уладай і народам. Ад імя кіраўніка вобласці Пятра Рудніка і ад сябе асабіста Валерый Малашка падзякаваў работнікам газет, радыё і тэлебачання за іх штодзённую вельмі патрэбную людзям працу з пяром, мікрафонам, тэлекамерай і фотаапаратам, а потым пачаў цырымонію ўзнагароджання. Сярод абласных і гарадскіх газет 1 месца прысуджана “Магілёўскім ведамасцям”, сярод раённых пераможцам прызнана газета “Асіповіцкі край”, на другім месцы “Родная ніва” (Клімавіцкі раён), трэцяе месца ў шклоўскай газеты “Ударны фронт”. Не засталася без узнагароды і наша “Радзіма”: у прафесійным конкурсе сярод журналістаў вобласці трэцяе месца заняла намеснік галоўнага рэдактара Таццяна Лукашэвіч. Мы рады за нашых калег і далучаемся да ўсіх добрых пажаданняў, што былі сказаны ў іх адрас.
А яшчэ мы выказваем сваю шчырую падзяку і ўсім нашым чытачам, хто патэлефанаваў у рэдакцыю, каб павіншаваць нас з прафесійным святам, асабіста епіскапу Бабруйскаму і Быхаўскаму Серафіму, кіраўнікам арганізацый, якія даслалі нам свае віншавальныя паштоўкі. Нам вельмі прыемна ваша шчырая ўвага і ваша высокая ацэнка нашай сціплай дзейнасці. І далей спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва, бо мы працуем з вамі і для вас.
І. ГРАМЫКА
Фота С. РУДЗІНСКАГА
На здымку: намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ўзнагароджвае намесніка рэдактара газеты “Радзіма” Таццяну Лукашэвіч

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024