Темы

Катка запрашае на «Дажынкі»

Шчодрым, вясёлым і масавым абяцае быць раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014”, якое пройдзе на базе СВК “Калгас “Зара” ў наступную пятніцу, 12 верасня. У 10 гадзін у аграгарадку Катка збяруцца спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый раёна, усе ўдзельнікі жніва на чале са сваімі кіраўнікамі. Таксама чакаецца прыезд шматлікіх гасцей. Праграма свята насычана разнастайнымі мерапрыемствамі: гэта і выстава вырабаў майстроў народнай творчасці, і канцэрт мастацкай самадзейнасці, і забаўляльная праграма для дзяцей, і дэманстрацыя калекцый адзення Цэнтра творчасці, і спартыўныя спаборніцтвы. Асаблівы каларыт усяму нададуць сялянскія падвор’і, якія павінна арганізаваць кожная гаспадарка раёна. Сваю лепту ў агульную скарбонку весялосці ўнясе і раённы камітэт БРСМ, які правядзе конкурс “Уладар сяла” з удзелам маладых сем’яў з дзецьмі. Таксама падчас мерапрыемства будзе арганізаваны гандлёвы кірмаш з таварамі  на любы густ. Словам, будзе што паслухаць і на што паглядзець. Катка запрашае ўсіх жадаючых на вялікае свята хлебаробаў.

В. ЧУЧВАЛ

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость