Темы

Добры паказалі футбол

Завяршыўся чэмпіянат Магілёўскай вобласці па футболе, у якім прымала ўдзел і каманда “Пціч” Глускага раёна. Да слова сказаць, апошнія 11 гадоў нашы футбалісты (гаворка ідзе пра дарослыя каманды) не выступалі на падобных абласных спаборніцтвах. І тым больш прыемна, што такі працяглы перапынак істотна не паўплываў на якасць гульні. Больш таго, некаторыя гульцы паказалі вельмі добрае валоданне мячом і прынеслі ў капілку ўсёй каманды найбольш заліковых ачкоў. Лепшымі бамбардзірамі “Пцічы” прызнаны Стас Крычко (13 галоў) і Андрэй Мядзведка (10 забітых мячоў), добрую гульню таксама паказалі нападаючы Андрэй Камінскі, паўабаронца Сяргей Красавін і абаронца Алег Мельнік. Асобна трэнер каманды адзначае Алеся Мядзведку, гэта самы малады ўдзельнік каманды, яшчэ школьнік (вучыцца ў 11-м класе СШ № 2), але вельмі добра ўліўся ў дарослы спартыўны калектыў і нават запісаў на свой рахунак гол падчас гульні з горацкай камандай. Усяго ж у рамках чэмпіянату вобласці глушчане правялі 22 футбольныя сустрэчы дома і на выездзе, набралі 37 ачкоў і занялі сапраўды ганаровае пятае месца сярод 12 каманд-удзельніц, дарэчы, пятую пазіцыю яны трывала ўтрымлівалі на працягу амаль усяго чэмпіянату.

Последние новости

Будь в курсе

Выездной прием граждан в Славковичском сельском исполнительном комитете 16 июня проведет Алексей Журавлёв

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги учебно-полевых сборов в Глуске

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко даст интервью телеканалу «Аль-Арабия»

12 июня 2026
Читать новость
Образование

Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Сельский сход прошел в деревне Старине

12 июня 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё! Сёння згадаем, дзеля чаго варта наведаць Слаўгарад

12 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем