Темы

З павагай да гістарычнай спадчыны

Чым можна выхаваць у чалавеку працавітасць, як не працай — грамадска карыснай, калектыўнай, дружнай. Менавіта так і папрацавалі валанцёры БРСМ з атрада “Добрае Сэрца”, куды ўваходзяць маладзёжныя актывісты дзвюх глускіх школ і гімназіі. Раённым камітэтам БРСМ была арганізавана працоўная акцыя “Маладосць. Традыцыі. Будучае”, якая сабрала каля 30 добраахвотнікаў. У адзін з кастрычніцкіх дзён яны працавалі ў ДЛГУ “Глускі лясгас” і на складванні піламатэрыялаў зарабілі 700 тысяч рублёў. Як паведаміла рэдакцыі першы сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Стаўская, гэтыя сродкі накіраваны на рэстаўрацыю мемарыяльнага комплексу каля вёскі Усакіна Клічаўскага раёна — помніка, які нагадвае нам пра суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, а створаны там макет партызанскага лагера быццам ілюструе карціну жыцця народных мсціўцаў. Менавіта такое мэтавае выкарыстанне заробленых валанцёрамі сродкаў цалкам адпавядае яшчэ адной мэце працоўнай акцыі — фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі і павагі да гістарычнай спадчыны беларускага народа.

Т. ЛУГАВАЯ

 

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем