Пра каханне
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, мы распачынаем новы праект “Дзіўная родная мова”, у якім будзем расказваць пра адметныя, выбітныя беларускія словы.
Назву праекту далі радкі з цудоўнага верша Максіма Танка, аднаго з лепшых у айчыннай паэзіі. І хоць паэт укладваў у гэтыя словы крыху іншы сэнс, яно ўсё ж атрымліваецца і так: для многіх беларусаў беларуская мова — незвычайная, незнаёмая, быццам дзіва якое. Доўга думалі, з якой тэмы пачаць, і вырашылі аддаць даніну святу закаханых, што прайшло літаральна тыдзень назад, і ўвогуле любові. Бо каханне, любоў — з тых, на жаль, нешматлікіх у нашым жыцці з’яў, што аб’ядноўваюць, натхняюць на лепшае. Ну дык пачнём!
Кахаць = любить (женщину, мужчину, девушку, парня);
любіць = любить (родителей, детей; работу; родину);
закахацца, улюбіцца, утрэскацца, укляпацца, улопацца = влюбиться;
заляцацца, фліртаваць, упадаць, валачыцца, улягаць, падбірацца, увівацца = ухаживать, флиртовать, волочиться, обхаживать, приударять;
заляцанне, залёты = ухаживание;
залётнік = ухажер;
любы, любая = любимый, любимая;
любізнік = приворотное зелье;
жарсць, пал; корць (адсюль — карціць) = страсть.
Пра каханую дзяўчыну кажуць: ясачка (не переводится на другие языки).
Прыказкі пра каханне
Хіба чорт задумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы.
Каб той марна здох, што любіць разам двох.
Доля мая чубатая: ніхто мяне не сватае.