Темы

Бывай, Масленіца, і зіма, бывай!

Бывай, Масленіца, і зіма, бывай!

Артысты спявалі, скамарохі забаўлялі, гандляры гандлявалі, дарослыя куплялі, дзеці ласаваліся і гулялі — так у Глуску праводзілі Масленіцу і зіму і сустракалі вясну.

Гулянне, наладжанае ў мінулую нядзелю, і сапраўды аказалася масавым і сабрала на бульвары Грахоўскага нямала глушчан. Арганізатары свята ўлічылі, што многія прыйдуць сем’ямі, таму і наладзілі ўсё так, каб відовішча было цікавым для ўсіх і занятак сабе мог знайсці і стары, і малы, і дарослы. Самадзейныя артысты, захавальнікі народнай песеннай спадчыны, павесялілі душу добрымі спевамі, а каб гледачы і самі сталі ўдзельнікамі праграмы, работнікі раённага Дома культуры запрасілі найбольш актыўных і азартных паўдзельнічаць у гульнях. Зразумела, хутчэй і ахвотней за ўсіх адгукнуліся дзеці: гэта ў іх характары — гуляць, спаборнічаць, атрымліваць падарункі.  Хто кідаў абруч на падстаўку, хто стараўся трапіць дроцікамі ў паветраныя шарыкі, хто свісцеў гучней за ўсіх, а хто выбраў бяспройгрышны варыянт: набыў латарэйны білецік і атрымаў мяккую цацку.

Аднак азарт і імкненне да перамогі з гадамі не страчваюцца. У гэтым можна было пераканацца на спаборніцтве па перацягванні каната. Памерацца сіламі сабраліся сем каманд фізічнай культуры мясцовых прадпрыемстваў, аднак да фіналу дайшлі чатыры мацнейшыя. У змаганні за 3-е і 4-е месцы каманда райпо саступіла сваім сапернікам з АП-15, а ў паядынку за перамогу ў абедзвюх спробах будаўнікі не змаглі доўга супраціўляцца энергетыкам. У выніку 1-е месца заваявала каманда раёна электрасетак, 2-е месца за ПМК-249, 3-мі сталі асілкі з аўтапарка № 15. Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў, а таксама матэрыяльнае ўзнагароджанне.

Між тым набліжаўся кульмінацыйны момант свята — калі праводзіць зіму, то з агеньчыкам! Звычай спальваць спецыяльна зробленае пудзіла, сімвал злой зімы, захаваўся яшчэ з дахрысціянскіх часоў. А разам з гэтым звычаем нам ад нашых далёкіх-далёкіх продкаў перайшла іх легкавернасць, дакладней, вера ў тое, што жыццё можна змяніць, пазбавіцца ад усяго дрэннага ў ім якім-небудзь магічным дзеяннем. Вось і сабраліся глушчане шчыльным колам каля сімвалічнага пудзіла сімпатычнай зімы (а яна, згадзіцеся, сяголета была ласкавай да нас), каб павязаць на яе стужачкі, што сімвалізуюць нягоды, праблемы, хваробы, каб яны пайшлі ад нас, згарэлі і вецер іх развеяў. Ці дзеля падтрымання традыцыі, ці і насамрэч з патаемным спадзяваннем “спаліць” усё дрэннае людзі завязвалі стужкі, нам невядома, але гарэла “зіма” добра, і за якую хвіліну-другую ад яе не засталося нічога, толькі жменька попелу, ды й той хутка разляцеўся. Пасля гэтага пачалі паціху разыходзіцца і ўдзельнікі масленічнага гуляння — даядаць бліны са смятанай і рыхтавацца да новага тыдня і новых спраў. Дык будзем жыць, працаваць і вясну сустракаць (ого, неспадзеўкі рыфма атрымалася!). А зіма калі і падкіне яшчэ якога сняжку ці падмарозіць крыху, то гэтым ужо не напалохае нікога, бо час яе прайшоў. 

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара    

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024