Темы

Прафсаюзы адкрываюць новыя імёны

Прафсаюзы адкрываюць новыя імёны

Добрая ўсё-такі ў нас работа. У пятніцу з раніцы я пабывала на фестывалі даследчых работ дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, дзе ад дзетак даведалася шмат новага і карыснага для сябе, а пасля абеду адправілася на фестываль вакальны — сярод дарослых. Дакладней, не зусім фестываль, а конкурс — рэспубліканскі, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі, а 20 лютага ў “Арыёне” праходзіў раённы этап. Назва конкурсу гаворыць сама за сябе: “Новыя імёны Беларусі”, і праходзіць ён пад дэвізам “Адкрываем новыя імёны разам!”. Разам — гэта значыць, што канкурсантам, каб дабрацца да самай вяршыні, трэба будзе спачатку прайсці скрозь сіта некалькіх адбораў — раённага, абласнога, а не адразу ехаць на кастынг да прадзюсараў ды іншых шоу-бізнесменаў.

Хто будзе прадстаўляць Глушчыну на абласным этапе, вырашала журы: Аляксандр Леўчанка — старшыня Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў, Наталля Гулевіч — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Юлія Стаўская — першы сакратар райкама БРСМ, Вольга Огур — дырэктар раённага Дома культуры і Ірына Грамыка — галоўны рэдактар газеты “Радзіма”.

Па ўмовах, канкурсанты павінны ўваходзіць у прафсаюз і не быць маладзейшымі за 16 і старэйшымі за 31 год. Першапачаткова замовілі свой удзел 12 чалавек, але па розных прычынах у конкурсны дзень на сцэну выйшлі толькі 8. Назаву іх у тым парадку, як яны згодна з жараб’ёўкай выступалі. Вольга Прыдыбайла, урач-педыятр раённай бальніцы, несумненна, хвалявалася — першаму заўсёды цяжка. Заўважна хваляваўся і Дзмітрый Варанец з лясгаса, які выбраў для выступлення адну з песень Сяргея Трафімава. Алена Каламіец, галоўны бухгалтар Веснаўскага дома-інтэрната, атрымала ў падтрымку кветкі ад паклонніка. Тэмпераментная Вольга Філіпенка, педагог-арганізатар Заеліцкай школы, заставіла прыплясваць усю залу. Загадчыца аўтаклуба РДК Анастасія Патапенка выканала патрыятычную песню аб родным краі, Аліна Мендзель, эканаміст з калгаса “Зара”, — заліхвацкую песню “Горка”. Ні на секунду не разгубілася  Святлана Толсцік, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Зара камуны”, калі напачатку ў яе не ўключыўся мікрафон. А вось лірычную кампазіцыю ў выкананні Марыі Пастушонак, што прадстаўляла глускую сярэднюю школу № 1, у зале слухалі прытаіўшы дыханне. Дарэчы (мяркую па водгуках гледачоў пасля мерапрыемства),  многія са спевакоў, хоць і не прафесійныя артысты, і выступаюць нядаўна, ужо займелі сваіх прыхільнікаў.

На жаль, не вынайшлі яшчэ такога, каб у папяровай газеце змясціць не толькі фатаграфіі, а і відэаролікі. Шчыра скажу: прыемна было і слухаць канкурсантаў, і глядзець на іх, прыгожых, элегантна апранутых, як і належыць сапраўдным артыстам. Але ўсё прыемнае мае звычку хутка заканчвацца. Як з васьмі выбраць трох, калі і той спяваў няблага, і гэты за душу крануў, і ўвогуле ўсе яны добрыя дзяўчаты і хлопцы (дакладней, адзін хлопец)? Конкурсная камісія раілася доўга. Вынікі абвясціў старшыня журы Аляксандр Леўчанка. Да абласнога этапа будуць рыхтавацца Марыя Пастушонак, Вольга Філіпенка і Анастасія Патапенка. Яны ж атрымалі падарункі ад аб’яднання прафсаюзаў, а ўсе іншыя — сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. Дзякуй усім, хто спяваў, а таксама арганізатарам за добры настрой, ну а пераможцам жадаем поспеху ў наступным туры! 

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота  Сяргея РУДЗІНСКАГА

На здымках: удзельнікі конкурсу; старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка ўзнагароджвае Анастасію Патапенку

Последние новости

Общество

В Беларуси вступили в силу изменения в ПДД — что важно знать

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Команда Глусской ДЮСШ стала третьей в первенстве области в программе спартакиады ДЮСШ по гандболу среди юношей

10 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко наделил МВД полномочиями на подписание конвенции ООН против киберпреступности

10 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прибор, который защитит от удара током

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОВД. Ответственность за незаконное хранение оружия

9 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

ГРАФИК прохождения флюорографического обследования работников сельхозорганизаций Глусского района

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем