Палявыя работы на Глушчыне

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна актыўна ўключыліся ў сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур, іх сяголета трэба пасеяць 3065 гектараў. Зараз гаспадаркі працуюць з аўсом, пасеяна 393 гектары, гэта амаль трэцяя частка ад планавай плошчы (сяголета аўса патрэбна пасеяць 1241 гектар). Добрыя тэмпы работ у “Слаўгарадскім”, тут пасеялі 159 гектараў аўса.
Працягваецца падсеў шматгадовых траў — 500 гектараў пры заданні 1600.
Разам з гэтым на палях вядзецца першая падкормка азімых зерневых на зерне азотнымі ўдабрэннямі, працэнт выканання работ у сярэднім па раёне складае 45, пры гэтым у “Турыно-агра” ён ужо вышэй за 90. Азотам падкормлены азімы рапс на зерне, усе 945 гектараў.
Прадаўжаецца ўнясенне арганікі пад яравую сяўбу: унесена 30 тысяч 600 тон угнаення, або 16 працэнтаў ад вывезенай колькасці. Трэцюю частку ад вывезенай арганікі (34 працэнты) унеслі ў ААТ “Глускае РАПТЗ”.
Вядзецца таксама веснавое ўзвор-ванне глебы: узарана 575 гектараў, або 10 працэнтаў ад плана.
Т. ЛУГАВАЯ
Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама на 23 сакавіка