Кожная пятніца — роднае, сваё! Сёння — пра салігорскі Белкалій

У апошнюю пятніцу месяца згадваем сусветна вядомыя беларускія брэнды. Сёння — пра салігорскі Белкалій.


ААТ “Беларуськалій” — адно з самых буйных у свеце вытворцаў і экспарцёраў калійных мінеральных удабрэнняў. Па даных Міжнароднай асацыяцыі удабрэнняў, на яго долю даводзіцца пятая частка сусветнага аб’ёму вытворчасці калійных удабрэнняў.

Гісторыя кампаніі пачалася ў 1958 годзе, калі на Палессі пачалі асвойваць Старобінскае радовішча калійных солей, адно з буйнейшых у свеце.
Тады ж узнік горад шахцёраў Салігорск — ён вырас з рабочага пасёлка, які напачатку кароткі час называўся Новастаробінск.
Сёння асноўная вытворчасць ААТ “Беларуськалій” размешчана ў Салігорске і Петрыкаве і ўключае 7 руднікоў і 5 абагачальных фабрык. Сыравінная база — Старобінскае і Петрыкаўскае радовішчы калійных солей.
Агульныя запасы карыснага выкапня складаюць 6,4 млрд тон, што забяспечвае працу прадпрыемства не менш чым на 130 гадоў.
Здымкі з сайта belaruskali.by