Темы

Саўгас “Завалочыцы” адзначыў 90-гадовы юбілей

«Добры звычай, старадаўні, запрашаць гасцей у дом”, — гэтыя словы вядучых з Завалочыцкага СДК сталі лейтматывам усяго свята, якое адбылося ў мінулую суботу з нагоды 90-годдзя ўтварэння саўгаса “Завалочыцы”. Гістарычнай даты гаспадаркі, стваральнікамі якой сталі сотні сяльчан. Сярод іх першы механізатар Ігнат Скубей і першы вадзіцель Ефрасіння Кісялёва. Прыемна, што на свяце прысутнічалі відавочцы развіцця і станаўлення гаспадаркі. І яе цяперашні кіраўнік Віктар Парахаўнік на правах гаспадара з трыбуны назваў прозвішча Лідзіі Карцель, якая, пачынаючы з 1961 года, была нязменным дырэктарам саўгаса на працягу 26 гадоў. Менавіта ў тыя часы “Завалочыцы” трымалі марку адной з лепшых гаспадарак раёна. І таму ліст з падзякай і грашовая прэмія ад раённага выканаўчага камітэта, якія ўручыў Лідзіі Кірылаўне старшыня райвыканкама Юрый Дымша, — знак пашаны і прызнання заслуг. Кіраўнік раёна падзякаваў ветэрану сельскагаспадарчай вытворчасці за асабісты ўклад у развіццё саўгаса, а таксама за патрыятычнае выхаванне моладзі. Ганаровыя граматы райвыканкама за добрасумленную працу і ў сувязі з 90-годдзем з дня ўтварэння гаспадаркі старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару саўгаса Віктару Парахаўніку, галоўнаму бухгалтару Але Кісялёвай, вадзіцелю Міхаілу Нікалайчыку, цялятніцы Святлане Шолам. Таксама былі сказаны словы віншавання і ў адрас усіх былых і цяперашнік работнікаў саўгаса з пажаданнямі здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.
У гэты дзень ушаноўвалі многіх. Кіраўніцтва саўгаса паклапацілася, каб людзям, якія ў свой час спаўна рэалізавалі свой працоўны патэнцыял, і тым, хто яшчэ працягвае працаваць, падарыць хвіліны радасці. Ужо адно тое, што тваё прозвішча называюць пры народзе — прыемны момант, а тут яшчэ прэмія і ў дадатак да яе — кветкі. Такога гонару ўдастоіліся былы дырэктар гаспадаркі Сяргей Шылаў, механізатар з 51-гадовым стажам Рыгор Драздоўскі, а таксама сямейныя пары — Валерый і Ларыса Піліпенка, Уладзімір і Зоя Швед. З асаблівай цеплынёй гаварылі ў той дзень пра даярку Вольгу Супрончык, чыя праца была адзначана двума медалямі і ордэнам “Знак Пашаны”. Удзячна кіраўніцтва за работу і ветурачу Людміле Карпачовай і механізатару Фёдару Кудраўцаву, якія, нягледзячы на пенсійны ўзрост, па-ранейшаму застаюцца ў гаспадарцы.
Падчас свята было названа шмат прозвішчаў перадавікоў, і кожнага з іх зала вітала шчодрымі апладысментамі. Для іх гучалі музычныя нумары, падрыхтаваныя народным калектывам Завалочыцкага СДК і навучэнцамі мясцовай школы. А яшчэ на свята з падарункамі завіталі кіраўнікі гаспадарак і прадпрыемстваў раёна. Наогул гасцей на юбілеі было шмат, і кожны стараўся выказаць свае пачуцці, якія ішлі ад шчырага сэрца. Мы таксама далучаемся да агульных віншаванняў, каб завалочыцкая зямля, слаўная добрымі традыцыямі, квітнела і багацела.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Праздником труда!

1 мая 2025
Читать новость
Власть

1 мая — Праздник труда. Поздравление от руководства района

1 мая 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область на Республиканской доске Почета!

30 апреля 2025
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв встретился с молодыми работниками лесхоза

30 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОВД. Какое холодное оружие вправе иметь граждане?

30 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Отвечает участковый инспектор милиции

30 апреля 2025
Читать новость